У Быхаўскім райвыканкаме

На апаратнай нарадзе ў старшыні райвыканкама Дзмітрыя Калеева начальнік аддзела ўнутраных спраў Аляксандр Андрэйчыкаў даклаў, што за прайшоўшы тыдзень затрыманы 189 парушальнікаў дарожнага руху, з якіх 2 вадзіцелі знаходзіліся ў нецвярозым стане. Да таго ж многія пешаходы былі без флікераў. За гэта таксама ў пэўных умовах прыцягваюць да адказнасці.

Паколькі актыўней сталі працаваць аглядавыя камісіі, то пажараў на мінулым тыдні не зафіксавана, паведаміў начальнік РАНС Аляксандр Ясеў.

Па словах галоўнага санітарнага ўрача раёна Мікалая Мацвеева, за тыдзень праверылі 32 гандлёвыя кропкі, з якіх 28 належаць райспажыўтаварыству. Выявілі пратэрмінаваныя харчовыя тавары ў Грудзінаўцы.

Працягваецца будаўніцтва жылля, праінфармаваў старшыню райвыканкама Канстанцін Цвярыцін, але не ўсё ладзіцца з-за дэфіцыту грашовых сродкаў. Заканчваецца цэгла для кладкі сцен і т. д.
Што датычыцца трухлявых дамоў, то 9 трэба знесці ў першую чаргу, а 2 з іх у гэтым месяцы.
Неабходна таксама ўводзіць у карыстанне пустуючыя аб’екты. 2 аб’екты ў мінулым месяцы задзейнічалі, у бягучым пакуль ніводнага.

Начальнік ІМПЗ па Быхаўскаму раёну Ганна Лісоўская вяла гамонку аб нелегальных таксістах. Выявілі некалькі чалавек, запрасілі да сябе ў інспекцыю, прапанавалі ім зарэгістравацца індывідуальнымі прадпрымальнікамі, каб узаконіць іхнюю дзейнасць. Зарэгіструюцца — няхай таксуюць, не — плацяць штраф і так далей.

Па-ранейшаму ёсць праблемы ў АПК. Росту надояў малака пакуль няма, а вось факты яго рэалізацыі другім гатункам выяўлены. Да таго ж у СВК «Навабыхаўскі” скончылася фуражнае зерне, якое дагэтуль малолі на муку для свінапагалоўя ў 1000 парсюкоў.

У сельгасфіліяле ААТ “ПМК-85 Водбуд” справы ў жывёлагадоўлі зусім кепскія. Галоўны ветэрынарны ўрач раёна Ігар Скалуба канстатаваў, што на ферме Гарадзец-2 дрэнна кормяць жывёлу, ужо 2 тыдні не даюць канцэнтратаў, а ў дойных і сухастойных кароў аднолькавы рацыён кармлення, хаця павінен адрознівацца.

Прадметна ішла гамонка аб мадэрнізацыі вытворчасці, якую варта трымаць на пастаянным кантролі, аналізуючы ход выканання.

Дзмітрый Калееў запатрабаваў ухіліць адзначаныя недахопы, закрануў пытанні падрыхтоўкі да Дня беларускага пісьменства. Ён, у прыватнасці, сказаў, што праектанты пачалі працаваць над добраўпарадкаваннем парку 50-годдзя Перамогі.

Последние новости

КУЛЬТУРА

«Славянский базар в Витебске»: что в программе международного фестиваля искусств

26 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быхове состоялся митинг-реквием «Чернобыльский набат»

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Что делать, если ваш дом затапливает

26 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Члены Совета Республики проведут единый день приема граждан в Гомельской области

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

26 апреля – день трагедии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
СПОРТ

Бокий выиграл третье золото на чемпионате Европы по параплаванию

26 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане по собственной инициативе благоустроили гражданское кладбище

17 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В хозяйствах Быховского района полным ходом идет посевная

15 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию проведет 20 апреля заместитель председателя Быховского райисполкома Александр Желобкевич

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане принимают участие в Международном форуме «Традиционная культура как стратегический ресурс устойчивого развития общества»

18 апреля 2024