На конкурс: Даўно, але было

Падпалкоўнік у адстаўцы, Ганаровы грамадзянін Быхаўскага раёна Аляксандр Пазюмка даўно выпісвае і ўважліва чытае сваю раённую газету “Маяк Прыдняпроўя”. Калі ў нечым сумняваецца альбо хоча нешта ўдакладніць, то абавязкова патэлефануе.

На гэты раз шаноўнага Аляксандра Раманавіча зацікавіла рэдакцыйнае запрашэнне расказаць на старонках газеты да Дня абаронцаў Айчыны цікавую гісторыю. І ён вырашыў паведаміць нам некалькі такіх гісторый, якія адбыліся з ім, падчас тэрміновай службы восенню 1959 года ў Групе савецкіх войскаў у Германіі. Якраз непадалёку ад тых мясцін, дзе ў сярэдзіне ўжо 70-гадоў давялося служыць і мне.

Падзеі першай гісторыі разгортваліся наступным чынам. Артылерыйскі полк, у якім начальнікам вылічальнай каманды служыў сяржант Пазюмка, рыхтаваўся да вучэнняў. У ягонай камандзе меліся і два салдаты, якія абслугоўвалі прыборы ў ходзе ўмоўных баявых дзенняў. У сапраўдных баявых умовах тым болей. Толькі справа не ў гэтым, а ў тым, што начальнік Магдэбургскага палігона дазволіў прыехаць на вучэнне яшчэ аднаму артылерыйскаму палку. Афіцэры не маглі зразумець, чаму было прынята такое незвычайнае рашэнне, бо па інструкцыі скарыстоўваць палігон у вучэбных мэтах мог толькі адзін полк. І зразумела чаму. А паколькі на палігоне занялі зыходныя пазіцыі два палкі, то неўзабаве пачаліся і непаразуменні. Адно ледзь не прывяло да трагедыі.

Назіральны пункт камандзіра палка палкоўніка Марасанава разам з вылічальнай камандай знаходзіўся на пазначанай на вайсковай карце вышыні. Далей, на іншым баку палігона размясціўся другі артылерыйскі полк. Неўзабаве пачаліся вучэнні. І там, на іншым баку, нехта памыліўся ў разліках і адна з гармат паслала  снарад не ў бок мішэні, а на … назіральны пункт суседняга палка. Яго камандзір, які з баямі прайшоў усю Вялікую Айчынную вайну, нейкім асобным пачуццём улавіў на падлёце посвіст снарада, аддаў каманду хавацца ва ўкрыццё. Ледзь паспеў туды “нырнуць” апошні баец, як побач узарваўся снарад, узняўшы ў паветра султан зямлі і пылу. Палкоўнік, памінаючы Бога, некуды званіў, лаяўся, а потым паклаў слухаўку палявога тэлефона.

—    Ну што, арлы, усе цэлыя? — усхвалявана запытаўся ён у артылерыстаў.
Пачуўшы станоўчы адказ, зняў з галавы шапку, дастаў з кішэні насоўку, паволі выцер узмакрэлы лоб і з палёгкаю ўздыхнуў.

***
Кожны, хто праходзіў вайсковую сужбу ведае, што такое трывога. Калі салдат узнімаюць па трывозе днём, то гэта нічога. Днём усё бачна, таму кожны ведае свае далейшыя дзеянні. Ноччу ўсё інакш, ноччу ты пасля напружанага дня моцна спіш, а цябе раптам узнімаюць па камандзе. І ты, яшчэ сонны, пачынаеш ліхаманкава апранацца, бегчы да зброевага пакою за аўтаматам, хімабаронным камплектам, іншымі прычындаламі.

Менавіта так пачалася трывога і ў тую памятную для бязвусага салдата Аляксандра Пазюмкі ноч, калі трывогу аб’явіў старшы афіцэр са штаба артылерыйскага палка. Ягоны зычны голас тады разбудзіў усіх. Салдаты хуценька паўскоквалі са сваіх ложкаў, але электрычнасці ніхто чамусьці не ўключыў.

—    Святло, святло дайце, такую вашу маці!, — чуліся паўсюдна раззлаваныя воклічы, але лямпачкі Ільіча пад столлю так і не ўспыхнулі. Затое ўсчалася настолькі адборная лаянка, што дагэтуль нікому чуць не даводзілася. Гэта цяпер смешна ўспамінаць, а тады было не да смеху. Святла нідзе не было, салдаты ў суцэльнай цемры, пра якую кажуць “хоць вока выкалі”, натыкаліся адзін на аднаго, імкнучыся хутчэй патрапіць у зброевы пакой, а там таксама цемра. Нарэшце нехта запаліў аварыйны ліхтар “Лятучая мыш”, стала больш-менш відаць, у каго, дзе і што атрымліваць, куды выбягаць і стрымглаў ляцець далей. А ляцець трэба было, канешне ж, на плац, дзе намячалася пастраенне. Туды ўсе і беглі. Нарэшце пастроіліся. Ніхто з хлопцаў не лаяўся. Кожны прыводзіў сябе ў парадак, чакаючы камандзіраў, каб атрымаць загад аб далейшых баявых дзеяннях.

Запісаў Мікола КОЛАСАЎ.

Последние новости

ГЛАВНОЕ

В Быхове прошел VII районный конкурс исполнителей молодежной патриотической и авторской песни

30 апреля 2024
СПОРТ

Арина Соболенко – в четвертьфинале турнира WTA в Мадриде

30 апреля 2024
ТЕХНОЛОГИИ

В Китае представили робота-домохозяина. ВИДЕО

30 апреля 2024
В МИРЕ

Германия передала новый пакет военной помощи Украине, включающий БМП Marder и снаряды для Leopard 2

30 апреля 2024
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко об изменениях в работе ИП: это не значит, что мы всех загоним в стойло, но должен быть порядок

30 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине пройдут учения

30 апреля 2024
КАЛЕЙДОСКОП

Почему кофе бодрит не всех: как напиток может влиять на самочувствие человека

30 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

Белстат назвал сферы, в которых трудится больше всего белорусов

30 апреля 2024
ЭКОНОМИКА

Яровые культуры в Беларуси посеяли на более чем 46% площадей

30 апреля 2024
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко в Костюковичах продемонстрировали новую автолавку Белкоопсоюза

30 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине пройдут учения

30 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию проведет 20 апреля заместитель председателя Быховского райисполкома Александр Желобкевич

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане принимают участие в Международном форуме «Традиционная культура как стратегический ресурс устойчивого развития общества»

18 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

4 мая прямую телефонную линию проведет заместитель председателя Быховского райисполкома Виктор Агнетов

30 апреля 2024