Птушыная сталовая

Птушыная сталовая

Зіма — гэта самы суровы час года для нашых крылатых суседзяў. Снег, мароз, халодныя і пранізлівыя вятры, а за імі — голад, які не толькі ім дакучае, але нават і знішчае тысячамі. Корму мала, зіма ўжо надакучыла. У дні, калі надвор’е цёплае, чуваць шчэбет зімуючых птушак. Ці не павінны мы з гэтай нагоды нашых крылатых сяброў атуліць адпаведнай апекай?

Дадатковае харчаванне птушак у гэты час, напэўна, захавае жыццё не адной птушачцы. З гэтай мэтай на пачатку снежня ДУА «Яслі-садок №3 «Сонейка» г. Быхава» арганізавала акцыю па будаванню «Птушыных сталовых».

Дзякуючы арганізаванай і добраахвотнай працы бацькоў былі створаны кармушкі, якія размясцілі на тэрыторыі садка. Выхаванцы на працягу ўсёй зімы  будуць даглядаць птушыную сталоўку: ачышчаць ад рэштак ежы і напаўняць іх адпаведным кормам — насеннем разнастайных раслін, крупой, хлебам, салам. Патрэбныя для гэтага запасы ежы выхаванцы прыносяць з дому, альбо збіраюць пасля абеду крошкі са сталоў. Шмат корму для птушак прыносяць бацькі, якія будавалі кармушкі. Пасля назірання за птушкамі, дзеці распавядаюць, як бачылі рухлівых сінічак, вераб’ёў, снегіроў. Вельмі прыемна бачыць, як выхаванцы вітаюць прылёт кожнай птушачкі. Ужо з маленства можна ўбачыць у дзіцяці абаронца і сябра птушынай гвардыі. Таму мы заклікаем жыхароў нашага горада, звярнуць увагу на праблемы пярнатых і паследваць нашаму прыкладу.

Наталля Малашкова,
выхавацель ДУА «Яслі-садок №3 «Сонейка» г. Быхава»     

Последние новости

ОБЩЕСТВО

Устойчивость почв к засухам: ученые назвали самые уязвимые районы Беларуси

15 июня 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Режим осадков в Беларуси: ученые НАН заявили о росте дефицита влаги

15 июня 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Приложение «Оплати» потребует доступ к геолокации с 1 июля 2026 года

15 июня 2026
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Сотрудничество Беларуси и России: Лукашенко обсудил с Лавровым G7 и ОДКБ

15 июня 2026
Читать новость
ОБРАЗОВАНИЕ

Быховские спасатели обучили детей правилам поведения на воде

15 июня 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Погода в Беларуси 16-21 июня: дожди сменятся жарой до +32°C

15 июня 2026
Читать новость

Архивы

Рекомендуем