З нявыдуманага: Прыгрэла змяю … ў пакеце

Адразу хочацца адзначыць, што гераіня гэтай нявыдуманай гісторыі аніяк не з ліку слабанервовых, бо ў іншым выпадку ўсё магло закончыцца інакш, болей горшым чынам. Мяркуйце самі…

Валерыя,назавём яе так, працуе цырульніцай і, як гэта нярэдка бывае ў нас цяпер, з-за невысокага заробку на асноўным працоўным месцы вымушана падзарабляць у вольны час прыватным чынам. Надараецца стрыгчы кліентаў у самых розных месцах, у тым ліку і ў службовых кабінетах, вытворчых памяшаннях гаспадарчага прызначэння і гэтак далей.

Дык вось, адным разам, напярэдадні якойсьці ўрачыстасці ў сельскагаспадарчай галіне, давялося ёй наводзіць прычоскі некалькім вясковым працаўніцам-прыгажуням, лічы, на іхніх працоўных месцах — у сховішчах збожжавага току.

Як заўсёды, кінула на дол пакет з інструментамі ды прыстасаваннямі і шпаркім чынам занялася работаю, бо дзень ужо блізіўся да заканчэння. Потым таксама хуценька зграбла прылады працы, засунула іх у пакет, села ў машыну, паклаўшы пакет на пярэдняе пасажырскае месца, і паруліла дахаты.

Едзе так наша Валерыя па шашы з ладнаю хуткасцю ды … спачатку чуе, а потым і бачыць, што паліэтыленавы пакет варушыцца, быццам жывы. У жанчыны стала халадзець у грудзях ды пачалі з’яўляцца здрадніцкія дрыжыкі. Потым яна, наадварот, ледзь не аслупянела, калі з пакета высунулася … змяіная галава. Тут ужо у небаракі толькі хапіла прытомнасці ды сіл, каб націснуць на педаль тормаза, ды пастарацца хутчэй выбрацца з гэтага аўтамабіля-вужакавоза. А яшчэ, як на ліха, рамень бяспекі ніяк не хацеў адшпільвацца …

Карацей, прыходзіла яна ў сябе доўга. Адразу падумалася: “Добра, што не кінула руль ад страху, а то разбілася б, як піць даць!” Далей пачала Валерыя меркаваць пра свае далейшыя дзеянні. Спачатку заглянула праз акно ў аўтамабіль і, з улікам свайго сялянска-ляснога паходжання, ацаніла, што там знаходзіцца вуж, і ёй стала не так страшна. Адкрыла ўсе дзверы ды пачала палкаю стукаць па кузаву і колах, і, слава богу, праз некаторы час вужака выпаўзла з аўтамабіля.

Ужо потым, на спакойны і цвярозы розум прыкінула, што вужака магла трапіць ў пакет толькі на збожжавым таку. Яе здагадку назаўтра пацвердзілі і сялянкі, якія расказалі, што ў сховішчы сапраўды доўга жыў вуж, ледзь ужо не ручны, бо прывык амаль не баяцца людзей. Ён і знайшоў сабе прытулак у пакеце…

Пасля перажытага Валерыя лічыць, што надыходзячы год  Змяі ніяк для яе не можа быць страшным ці небяспечным. Наадварот, ёй думаецца, што гэты выпадак стаўся своеасаблівым знакам аб добрых перспектывах у 2013 годзе.

Хай для яе ды ўсіх нас так і будзе!

Іван Мікалаеў.

Последние новости

ГЛАВНОЕ

Кража на селе: тракторист похищал агрохимикаты и запчасти

12 августа 2026
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Электробезопасность детей: как защитить ребёнка от поражения током

12 августа 2026
Читать новость
В МИРЕ

Рвы у границы с Беларусью: Литва инвестирует 50 млн евро

12 августа 2026
Читать новость
ОБРАЗОВАНИЕ

Семейный капитал на обучение: условия и документы

12 августа 2026
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Пожары от электроскутеров: причины и правила безопасности

12 августа 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Перебои с картами: список банков и время сбоев

12 августа 2026
Читать новость

Архивы