Нявыдуманая гісторыя: Запчастка для «ЧЭХА»

Гады з два таму лёс звёў мяне з цікавым чалавекам, які шмат чаго пабачыў і перажыў на гэтым свеце. Пятро Кузьмянкоў, так ён сябе назваў, выхадзец з хутара на Краснапольшчыне, за сем кіламетраў хадзіў у Наваельнянскую дзесяцігодку ў слоту і сцюжу. Хадзіў адзін, бо дзяцей на хутары больш не было. Бацька, праўда, дамаўляўся са знаёмымі тамашнімі вяскоўцамі, каб сын у іх кватараваў, але хлопчык праз некалькі дзён прыйшоў дамоў і сказаў, як адрэзаў: “Што хочаце са мною рабіце, але больш у чужых людзей я жыць не буду. Не магу!” Думаў, што той адлупцуе за непаслухмянасць, але рашучы выгляд хлопчыка стрымаў дарослага чалавека ад крайняй меры выхавання. Адзін настаўнік, калі выклікаў Петрыка на ўроку да дошкі, ніводнага разу не назваў ні ягонага імя, ні прозвішча. Ён казаў: “Чалавек з лесу, ідзі адказвай!”    І той выходзіў з-за парты адказваць па зададзенай тэме.
Пасля школы вывучыўся на шафёра, а калі прызвалі служыць у Савецкую армію, то круціў абаранак вайсковага аўтамабіля ў ракетнай часці паблізу знакамітага Капусцінага Яра, займаўся пускам ракет па вызначаных камандзірамі вучэбных цэлях. На ўсё жыццё запамятаваў аднаго бязглуздага маёра, які ў вялізных варонках, запоўненых вадою, спякотным летам купаўся сам і загадваў следаваць ягонаму прыкладу падначаленых салдатаў. А там жа мелася радыяцыя… Ці не таму цяперака Кузьмянкоў мае праблемы са здароўем, якія прымножыў выбух рэактара на Чарнобыльскай АЭС у далёкім 1986 годзе? Але тады хлопец аб гэтым не думаў. Ён сумленна адслужыў тэрміновую, вярнуўся дамоў, дзе чакала праца на калгасных палетках.
Каб затрымаць моладзь у сельскай мясцовасці, пашпартоў ёй тады не давалі. Учарашняму ракетчыку вельмі ж карцела пабачыць свет, а тут з райкама камсамола паступіла прапанова паехаць на Поўнач па камсамольскай пуцёўцы. Згадзіўся. І праз колькі дзён цягнік ужо вёз такіх, як ён, армейцаў, да месца прызначэння. Калі туды прыехалі, з’явілася магчымасць патрапіць у геолагаразведачную партыю. Скарыстаў яе. І неўзабаве свідраваў ужо шчыліну ў пясках каля Аральскага мора на поўдні краіны.
Геолагам быў доўга, зарабіў каля 90 тысяч савецкіх рублёў. І вярнуўся дамоў. Толькі не на Краснапольшчыну, а ў буйны населены пункт пад Магілёвам, дзе купіў сабе вялізную, добрую па тым часе хату, захацеў займець легкавы аўтамабіль, усюдыход УАЗ-469. Не атрымлівалася. “Жыгулі” коштам у 6 тысяч рублёў — калі ласка, купляй, хоць і на іх была чарга, а ўсюдыход — не. І тады Пятро купіў замест УАЗа невялікі, у дванаццаць конскіх сіл, чатырохколавы трактар “Чэзэт-14” чэхаславацкай вытворчасці. Таксама ўсюдыход, бо ў яго падчас забуксоўкі адразу блакіраваліся ўсе колы, і “ЧЭХ”, як называе яго гаспадар, праязджаў практычна па любой гразкай дарозе.

Такая машына ў вёсцы вельмі дарэчы, асабліва калі маеш вялікую гаспадарку. А наш Пятро меў яе тады, мае і цяпер. Дык вось таму да “Чэха” у яго ёсць увесь набор прычапных агрэгатаў, пачынаючы з цялежкі, механізмаў для апрацоўкі глебы, сяўбы і пасадкі розных сельскагаспадарчых культур з іх наступнай уборкай.

Сваім жалезным канём Кузьмянкоў даражыў і ганарыўся, суседзям дапамагаў, калі тыя звярталіся. Ды неяк машына закапрызнічала, нешта здарылася з паліўнаю апаратураю. Давялося ставіць на прыкол. Аднойчы прывёў да свайго жалезнага каня знаўцу такой тэхнікі з вышэйшай інжынернай адукацыяй. Той яе ўважліва агледзеў і зрабіў выснову: “Трэба шукаць новую паліўную апаратуру”. Толькі дзе яе ўзяць? Гэтае пытанне і задаў інжынеру, але ягоны адказ гаспадара засмуціў, бо той параіў… ехаць у Чэхаславакію, дзе вырабляюць такія трактары. Але як туды паедзеш? Гэта ж іншаземная краіна, хоць і ўваходзіць у састаў Варшаўскага дагавору, нібыта сябруе з Савецкім Саюзам нават пасля сумна вядомай Пражскай вясны. Толькі ўсё роўна проста так туды не патрапіш. Чэхаславакія — гэта табе не Україна. “Пачакай, пачакай, — мільганула падчас разважанняў у галаве думка, — мне ж у Трускавецкі санаторый прафсаюз пуцёўку выдзеліў, куды ўжо ездзіў раней, а гэта Заходняя Україна, Карпаты, адкуль да Чэхаславакіі рукой падаць. Толькі дзе ўзяць сотні тры даляраў, за савецкія рублі там наўрад што купіш. Чаўнакі, якія ездзяць на кірмаш у Польшчу, казалі, што без даляраў там нібыта няма чаго рабіць».

І Пятрок пачаў шукаць валюту. Яе нават цяперака няпроста знайсці, а тады — тым болей. Ды захоплены сваёю ідэяю вясковец 260 “зялёных” усё ж сабраў. “На першы час хопіць, вазьму з сабою і савецкіх рублёў, а там жыццё пакажа, што рабіць далей», — думаў ён. І неўзабаве паехаў у санаторый.

Уладкаваўся няблага, з адпачываючымі пазнаёміўся, сярод якіх хапала украінцаў. Даведаўся, што сярод іх ёсць людзі, якія адсюль ездзяць у Румынію, Чэхаславакію. Мясцовым аўтобусам едуць да памежнага горада, адтуль цягніком туды, куды хочаш.

Неўзабаве наш адпачываючы знайшоў тых, хто такім вось чынам ездзіць за мяжу, ведае туды дарогу. А замежнага пашпарта не трэба, дзейнічае наш, савецкі.

З радасцю пачаў збірацца. Знаёмых курортнікаў папярэдзіў, што калі адміністрацыя пачне цікавіцца яго асобаю, няхай скажуць, што паехаў да знаёмых у госці, праз колькі дзён вернецца сюды зноў.

Паехаў жа зусім у іншым напрамку, да мяжы, каля якой месцілася невялічкая чыгуначная станцыя. Памежнікі праверылі дакументы, наяўнасць валюты, а ў нашага падарожніка мелася ўсяго 260 даляраў ды значная колькасць савецкіх рублёў, якія па курсу былі вышэй амерыканскіх умоўных адзінак, але яны ўжо не карысталіся попытам ні ў чэхаў, ні ў славакаў. Таму дазволілі купіць білет. Ён яго купіў да першага горада, хутка даехаў. Памяняў даляры на мясцовыя кроны і, каб не траціць гэтыя сціплыя грошы, пачаў дабірацца да патрэбнага яму горада Прасцео, дзе вырабляюцца трактары. Па дарозе, калі ўбачыў каля аднаго падворка такую, як у самога, тэхніку, вылез, пайшоў да гаспадара, каб купіць паліўную апаратуру ў яго. Той сустрэў гасцінна, пачаставаў каваю, задаволена ўсміхнуўся, калі замежны госць хваліў тэхнічныя вартасці трактара. Але нічым не дапамог, бо не меў такой магчымасці. Не здымаць жа апаратуру са сваёй машыны. Затое параіў ехаць прама на завод, пры якім быў магазін, дзе кожны мог свабодна купіць не толькі любую запчастку, а і сам трактар.

Паехаў далей. Нарэшце дабраўся да завода, знайшоў патрэбны магазін. Ад убачанага ў ім асартыменту вочы разбегліся. Знайшоў-такі тое, што так доўга шукаў. І купіў. Прадаўцы ж, калі даведаліся аб незвычайным падарожжы пакупніка ажно з Беларусі, якому вельмі любы іхні трактар, без грошай далі яму некалькі запасных частак яшчэ. На ўсялякі выпадак. У жыцці ўсё спатрэбіцца.

Радасны Пятро Кузьмянкоў тымі ж спадарожнымі машынамі пачаў вяртацца назад. Заехаў да свайго новага знаёмага. Той зноў яго пачаставаў, а на развітанне абмяняліся адрасамі, тэлефоннымі нумарамі.
На гэты раз наш зямляк ужо ведаў, як сябе паводзіць на вакзале, у прыгарадным цягніку, каб не прычапілася паліцыя, бо Павел падказаў. Аказваецца, у іх нельга сядзець надта доўга ў чаканні цягніка, а трэба ісці ў такім выпадку ў гасцінічны нумар, нельга сядзець ды драмаць у агульным вагоне, а варта ісці ў спальны вагон і гэтак далей. Яно ўвогуле нядрэнна прыдумана, вось толькі неабходна плаціць грошы, ад якіх у падарожніка ўжо засталася рэнта. Ён эканоміў кожную крону, амаль галадаў, затое вяртаўся з запаснымі часткамі да свайго “Чэха”.

І, нарэшце, вярнуўся ў санаторый, дзе толькі спачувальна ківалі галовамі, калі даведаліся, куды і чаго ездзіў іхні адпачываючы. Усялякае магло здарыцца. Пятрок жа, які напачатку вандроўкі праклінаў сваю паездку, цяпер ад шчасця знаходзіўся на сёмым небе. З такім настроем паехаў і дадому. А дома яму не хацелі верыць, калі распавядаў аб сваёй прыгодніцкай паездцы ў Чэхаславакію. Паверылі толькі тады, калі неяк надвячоркам яму адтуль патэлефанаваў Павел, пачаў цікавіцца, як адпачыў і як працуе зараз трактар на новай паліўнай апаратуры…

Калі не стала Савецкага Саюза, не стала ад Паўла і тэлефонных званкоў. Толькі трактар “ЧЭХ” па-ранейшаму надзейна служыць свайму гаспадару на кадзінскай зямлі.

Мікола ЛЕЎЧАНКА. 

Последние новости

КУЛЬТУРА

«Славянский базар в Витебске»: что в программе международного фестиваля искусств

26 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быхове состоялся митинг-реквием «Чернобыльский набат»

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Что делать, если ваш дом затапливает

26 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Члены Совета Республики проведут единый день приема граждан в Гомельской области

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

26 апреля – день трагедии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
СПОРТ

Бокий выиграл третье золото на чемпионате Европы по параплаванию

26 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане по собственной инициативе благоустроили гражданское кладбище

17 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию проведет 20 апреля заместитель председателя Быховского райисполкома Александр Желобкевич

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане принимают участие в Международном форуме «Традиционная культура как стратегический ресурс устойчивого развития общества»

18 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию проведет первый заместитель председателя Быховского райисполкома Артем КОРОЛЬ

26 апреля 2024