Выбары – 2012: Будзе галасаваць і назіраць

Баркалабаўскі сельсавет з’яўляецца тыповай сельскай тэрыторыяй нашага раёна, таму для яго характэрны многія ўласцівасці арганізацыі вясковага сацыяльнага і грамадска-палітычнага жыцця. Гэта тычыцца і сёлетняй кампаніі па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання па Быхаўскай выбарчай акрузе №81.

—Спіс выбаршчыкаў на цяперашні момант налічвае  483 чалавекі, — распавядае старшыня ўчастковай выбарчай камісіі Баркалабаўскага ўчастка для галасавання №14 Васіль Бацвянкоў. — Камісія наша старанна яго  ўдакладніла, улічыўшы па магчымасці ўсе акалічнасці. Амаль палову выбаршчыкаў, а гэта 234 чалавекі, складаюць людзі пенсійнага ўзросту. Толькі два жыхары сельсавета, якія дасягнулі на момант галасавання 18 год, упершыню возьмуць удзел у выбарах.

Наш выбарчы ўчастак ахоплівае увесь сельсавет, таму для належнай арганізацыі галасавання камісія разам з выканаўчай уладай прадугледзела шэраг момантаў. Гэта тычыцца папярэдняга вызначэння з улікам узросту, стану здароўя, іншых акалічнасцей кантынгенту выбаршчыкаў, для якіх будзе прадастаўлена магчымасць прагаласаваць па месцы жыхарства, правядзення датэрміновага галасавання, падвозу выбаршчыкаў на ўчастак для галасавання і іншых асаблівасцей выбарчай кампаніі на вёсцы.

Падрыхтаваны, абсталяваны і аформлены памяшканні ўчастка ў Баркалабаўскім культурна-спартыўным цэнтры. Тут маецца ўся неабходная дакументацыя, у тым ліку з дадзенымі аб кандыдатах у дэпутаты. Цяпер арганізавана дзяжурства членаў выбарчай камісіі, у якіх выбаршчыкі могуць удакладніць розныя пытанні гэтай выбарчай кампаніі.

Тым жа днём давялося пагутарыць і з адным са сталых выбаршчыкаў сельсавета, былым старшынёю Баркалабаўскага сельскага Савета дэпутаў Васілём Зінкаўцом. Васіль Фёдаравіч каля 26 гадоў узначальваў мясцовы орган улады, добра памятае часіны галасавання за кандыдатаў, так званага, блоку камуністаў і беспартыйных, іх арганізацыю, асаблівасці і можа параўноваць тыя і гэтыя выбарчыя кампаніі:
—Я прыняў першы ўдзел у галасаванні яшчэ ў вельмі ўжо далёкім 1958 годзе. Тады жыў у вёсцы Несята Клічаўскага раёна. Галасаванне, як памятаецца, на выбарах дэпутатаў сельскага Савета дэпутатаў працоўных ішло ў сельскім клубе, але ва ўрачыстай абстаноўцы, як святочнае мерапрыемства.

З 1963 года жыву і галасую на Быхаўшчыне. Апошнімі гадамі выбарчыя кампаніі ў нас праходзяць вельмі арганізавана з актыўным удзелам выбаршчыкаў. Падыходы цяперашняй дзяржаўнай улады як да ажыццяўлення сацыяльна-эканамічнай палітыкі, так і да стварэння ўмоў для рэалізацыі выбарчых праў і інтарэсаў грамадзян мне падабаюцца, таму прыму ўдзел у галасаванні і аддам голас кандыдату з канструктыўнай і рэальнай пазіцыяй. Актыўна буду дзейнічаць і як афіцыйны назіральнік на выбарчым участку №14, каб апраўдаць давер вылучыўшай мяне ветэранскай арганізацыі нашага сельсавета.

Іван Мікалаеў.

Последние новости

Вопрос эксперту

Если не устраивает качество пошива?

2 мая 2024
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

График выезда передвижного фельдшерско-акушерского пункта на май

2 мая 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В агрогородке Смолица прошёл концерт в рамках Международной социально-творческой программы «В будущее — с надеждой»

2 мая 2024
КАЛЕЙДОСКОП

Существенное похолодание ожидается на следующей неделе в Могилевской области

2 мая 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

В вузах Беларуси начинают утверждать планы целевого приема

2 мая 2024
КАЛЕЙДОСКОП

Нарколог назвал самый безопасный для печени крепкий напиток

2 мая 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине завершилась республиканская акция «За безопасность вместе!»

2 мая 2024
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

Быхов – здоровый город

2 мая 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Юные экскурсоводы Быховщины завоевали признание на областном и республиканском уровне

2 мая 2024
ОБЩЕСТВО

Вступил в силу Закон «Об охране окружающей среды» в новой редакции

2 мая 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине пройдут учения

30 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию проведет 20 апреля заместитель председателя Быховского райисполкома Александр Желобкевич

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине проходит республиканская молодежная ярмарка вакансий

23 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024