Бібліятэчныя справы: веды на дысках

Фонд чытальнай залы цэнтральнай раённай бібліятэкі акрамя кніг і перыядычных выданняў змяшчае ў сябе і дакументы на электронных носьбітах. Мэтавай  аўдыторыяй з“ўляецца шырокае кола карыстальнікаў. Усяго налічваецца 189 дыскаў, якія ў большасці сваёй носяць энцыклапедычны і даведачны характар, тычацца розных галін ведаў і  будуць карысны не толькі ў вучэбным працэсе, але і  для павышэня агульнага ўзроўня развіцця.
У раздзеле прыродазнаўчыя навукі знаходзяцца дыскі,  якія адлюстроўваюць інфармацыю аб усіх краінах свету, іх сталіцах, аб раслінах і жывёлах, якія насяляюць нашу планету. Вучні старэйшых класаў сярод іх могуць знайсці зборнікі рэфератаў па біялогіі, геаграфіі і асновах экалогіі.
У раздзеле тэхніка знаходзяцца дыскі па  афармленню сучаснага інтэр“еру і прыўзадзебнага ўчастку, прапануюцца відэаўрокі кулінарнага майстэрства.  Абучальныя дыскі дапамогуць засвоіць асновы работы на персанальным камп“ютары, з сеткай Інтэрнэт і вывучыць лепшыя слоўнікі і перакладчыкі.
Папулярныя медыцынскія даведнікі змяшчаюць у сябе актуальную інфармацыю, якая тычыцца амаль усіх галін медыцыны, некаторыя з іх створаны менавіта прафесіяналамі для спецыялістаў, але безумоўна будуць цікавы і ўсім тым хто неабыякава ставіцца да стану  свайго здароўя і сваёй сям“і.
Серыя “Урокі сусветнай гісторыі Кірыла і Мефодыя” ахоплівае гістарычны перыяд пачынаючы з  эпохі старажытнага свету і па сённяшні дзень, а ўсім тым хто цікавіцца гісторыяй Беларусі будзе карысна электроннае выданне, прысвечанае бібліятэцы Храптовічаў, якое прадстаўляе бібліяграфічнае апісанне і копіі тытульных лістоў інкунабул, палеатыпаў, выданняў другой паловы 16-17стагоддзяў друкаваных у тыпаграфіях Вялікага Княства Літоўскага.
Таксама ў наяўнасці ёсць дыскі с Банкамі данных прававой інфармацыі, якія дапамогуць усім тым, каму даводзіцца сутыкацца з праблемамі, для вырашэння якіх неабходна абапірацца на заканадаўчыя і нарматыўныя акты, і нават пазнаёміць з гісторыяй станаўлення права на Беларусі.
У раздзеле фальклору знаходзяцца зборнікі песень на вершы беларускіх паэтаў, легенды і міфы старажытнай Грэцыі і іншых краін свету.
Вялікі раздзел прысвечаны літаратуразнаўству. Серыя “Бібліятэка рускай класікі” аб`яднае збор твораў класікаў рускай літаратуры. Некаторыя дыскі прысвечаны асобным пісьменнікам і паэтам,  сярод іх  Пушкін, Горкі, Чэхаў, Есенін, замежныя Бальзак, Гётэ, альбо канкрэтным творам.
Прадстаўлена тасама значная колькасць электронных копій дакументаў з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, асабліва каштоўныя сярод іх адзіны прыжыццёвы збонік вершаў “Вянок” з аўтографам паэта і алічбаваны рукапісны зборнік “Зеленя”.  CD-ROM “Кніга Беларусі” знаёміць з нацыянальнай дакументальнай спадчынай Беларусі і дазваляе прасачыць развіццё беларускага кнігадрукавання з 1517 па 1917 гг. і  ўключае ў сябе старадрукаваныя кірылічныя кнігі і выданні на беларускай мове гэтага перыяда.
Для аматараў жывапісу ў чытальнай зале прадстаўлены  ўнікальныя  выяўленчыя электронныя выдані, у якіх размешчаны рэпрадукцыі карцін сусветна вядомых замежных і беларускіх мастакоў, серыі карцін, ілюстрацыі да твораў беларускіх пісьменнікаў, скульптурныя партрэты дзеячаў беларускай культуры.
Электроннае выданне “ Энцыклапедыя праваслаўнага хрысціяніна“ дапаможа даведацца аб царкоўным багаслужэнні, распавядзе як правільно паводзіць сябе у Храме, на Літургіі, мець зносіны са свяшчэннаслужыцелямі і духавенствам. Пазнаёміць з праваслаўнымі святамі і пастамі, а таксама з гісторыяй іх узнікнення. А аб характэрных рысах і асаблівасцях амаль 500 канфесій, існуючых у свеце распавядзе серыя Класіка энцыклапедый “Народы і рэлігіі свету”.
Дыск “Руская філасоўская думка 11-18 стагоддзя” адчыняе маштабную трылогію, якая прадстаўляе найбольш поўны на сенняшні дзень збор тэкстаў рускіх мысліцеляў. Гэта выданне дазваляе прасачыць развіццё рускай філасофіі ад моманту зараджэння, звязанага з крашчэннем Русі ў 10 стагоддзі, да канца 18 стагоддзя.
Таксама ў фондзе чытальнай залы прадстаўлена вялікая колькасць электронных выданняў, якія стануць незаменнымі даведнікамі неабходнай і цікавай інфармацыі, якая спатрэбіцца пры падрыхтоўцы да ўрокаў, здачы выпускных і ўступных экзаменаў, якую можна выкарыстаць пры напісанні рэфератаў,курсавых і дыпломных  работ.

Алена Сідарэнка, бібліёграф цэнтральнай
раённай бібліятэкі

Последние новости

СПОРТ

Министерство спорта и туризма информирует

4 мая 2024
КАЛЕЙДОСКОП

Как хранить яйца до и после Пасхи: полезные советы

3 мая 2024
В МИРЕ

В украинскую армию будут призывать больных ВИЧ и раком

3 мая 2024
ОБЩЕСТВО

Белстат подсчитал, во что обойдется белорусам приготовление пасхального кулича

3 мая 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине пройдет специальная программа «Детство без насилия»

3 мая 2024
ТЕХНОЛОГИИ

Китай запустил лунный зонд “Чанъэ-6” для сбора образцов грунта с обратной стороны Луны

3 мая 2024
ОБЩЕСТВО

Карточки некоторых банков могут не работать в ночь на 4 мая

3 мая 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Развитие регионов как важный элемент стабильности. Акценты рабочей поездки Александра Лукашенко на юго-восток Могилевщины

3 мая 2024
ПРЕЗИДЕНТ

“Не просто впечатляет”. Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
ГЛАВНОЕ

Выходные – в режиме усиления

3 мая 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине пройдут учения

30 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Где православным освятить пасхальные куличи и яйца в Быхове

2 мая 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине проходит республиканская молодежная ярмарка вакансий

23 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Юные экскурсоводы Быховщины завоевали признание на областном и республиканском уровне

2 мая 2024