Васьміразовая чэмпіёнка свету па велатрэку Наталля Цылінская стала маці ў трэці раз
31 студзеня раніцай яна нарадзіла дачку, якую маладыя бацькі вырашылі назваць Кацярынай. Рост дзяўчынкі — 52 сантыметры, вага — 3820 грамаў.
Нагадаем, што ў знакамітай велагоншчыцы падрастае яшчэ дзве дачкі — 14-гадовая Маша і Анюта, якой у лютым споўніцца два гады. Муж Наталлі Вадзім да спартыўнага свету дачынення не меў і пазнаёміўся з будучай жонкай дзякуючы іх агульнаму захапленню сабакамі.
Як бачым, на дасягнутым, як і ў спорце, Наталля не спынілася. Цяпер яна не толькі шматразовая чэмпіёнка свету, але і шматдзетная маці!