У сферы гандлю Магілёўскай вобласці ствараецца сістэма лаяльнасці для падтрымкі малазабяспечаных людзей

Паводле інфармацыі ўпраўлення гандлю і паслуг Магілёўскага аблвыканкама, больш за 130 сацыяльных крам і харчовых аддзелаў аказваюць адрасную дапамогу, найперш, пенсіянерам. Крамы, дзе на сацыяльна значныя тавары робяцца мінімальныя гандлёвыя надбаўкі, ёсць ва ўсіх сельскіх раёнах вобласці. З’явіліся таксама сацыяльныя пакеты: сабраныя ў іх прадукты (макарона, цукар, масла і іншыя) каштуюць разам танней, чым калі набываць іх паасобку. Некаторыя гандлёвыя сеткі Магілёва (напрыклад, “Квартал” і “Перекрёсток”) увялі для пенсіянераў спецыяльныя накапляльныя карткі, што дазваляе людзям эканоміць 3% ад кошту пакупкі.
— Мы таксама вядзём перамовы з ААТ “Абутак”, каб прадпрыемства рабіла зніжкі пры набыцці абутку (у першую чаргу — дзіцячага) для малазабяспечаных і шматдзетных сем’яў, — расказаў начальнік абласнога ўпраўлення гандлю Алег Буянаў. — Падобную сістэму мы ўжо апрабіравалі напярэдадні навучальнага года, калі магілёўскі ўнівермаг “Цэнтральны” рабіў зніжкі на набыццё адзення школьнага асартыменту для шматдзетных сем’яў.
Аказанне адраснай дапамогі такога роду будзе рабіцца і ў наступным годзе.

Последние новости

КУЛЬТУРА

День молодежи на «Славянском базаре» в Витебске

12 июля 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

В Быхове состоялось торжественное собрание, посвященное Дню работников налоговых органов Республики Беларусь

12 июля 2025
Читать новость
НА СТРАЖЕ ЗАКОНА

Экс-директор сельхозпредприятия осужден за взятку

12 июля 2025
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Ужасный инцидент шокировал жителей Витебского района

12 июля 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

В Могилеве из окна пятого этажа выпал годовалый ребенок

12 июля 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

XIV Музыкальный фестиваль «Большая бард-рыбалка» пройдет на живописных берегах Чигиринского водохранилища

12 июля 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем