Андрэа Жавана – дзяўчына, якая жыве ў Бразіліі – спявае песні на беларускай мове

Як вы думаеце, ці можа нехта з Бразіліі спяваць па-беларуску?

Андрэа Жавана, спявачка:
Прывітанне, Беларусь. Добры дзень. Я не ведаю шмат слоў на беларускай мове, але я фанат вашай музыкі і вашых музыкаў.

Андрэа ніколі не вучылася музыцы, таксама як яна ніколі не вывучала беларускую мову. Ды і на генетычным узроўні дзяўчына не магла ўпадабаць нашу мову, бо не мае продкаў з Беларусі. Яна проста пачула «мелодыку мовы». Такі музычны фенамен ужо знаёмы гісторыі беларускай культуры.

Уладзімір Мулявін, народны артыст СССР, легенда народнай музычнай культуры, нарадзіўся ў Расіі. У Беларусь трапіў падчас службы ў 60-х. У гэты ж час пачуў мову, убачыў краіну і вырашыў тут застацца. Гурт «Песняры» меў фенаменальную папулярнасць. Іх сустракалі не толькі па ўсім СССР, але і ў ЗША і ў Еўропе.

Калісьці Андрэа спявала ў беларускай царкве,  вернікі якой неяк наведалі Беларусь. Яны зацікавілі дзяўчыну, бо беларусскія песні ім здаліся падобнымі да гучання сапраўднага аркестра.

Джавана прызнаецца, што праблемы з вымаўленнем ужо знікаюць. Аднак застаецца сэнс. Канешне, дзяўчыне дапамагаюць он-лайн перакладчыкі, аднак Джавана ўпэўнена, што галоўнае – адчуць, пра што песня.

Андрэа на папулярнасць не разлічвае, яна проста спявае тое, што падабаецца. Дзяўчына, саромеючыся, просіць прабачэння за свой акцэнт.

Андрэа нарадзілася ў Бразіліі. Зараз яна вучыцца ў Сарбоне – ужо крыху бліжэй да Беларусі.  І ведае больш беларускіх словаў.

Андрэа Жавана, спявачка:
Прывітанне, Беларусь. Гэта зноў я. Я хачу запісаць гэта відэа, проста каб сказаць ад усяго сэрца  «Дзякуй!». За ўсе добрыя словы, што я чытала ў Інтэрнэце, за вашу падтрымку, і папрасіць прабачэння за тое, што псую вашу мову.

А вось у апошнім Андрэа вельмі памыляецца.

Андрэа Жавана – дзяўчына, якая жыве ў Бразіліі – спявае песні на беларускай мове

Уладзімір Мулявін

«Песняры»

Андрэа Жавана – дзяўчына, якая жыве ў Бразіліі – спявае песні на беларускай мове

Бразілія

Последние новости

ГЛАВНОЕ

МНС: о фактах выплаты зарплаты в конвертах следует сообщать по телефону 189

12 июля 2025
Читать новость
В МИРЕ

Смена подхода Трампа по Украине может быть частью стратегии

12 июля 2025
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко: Беларусь готова сотрудничать с Молдовой и восстанавливать утраченное за последние годы

12 июля 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Как стремление подзаработать привело к 12 годам лишения свободы

12 июля 2025
Читать новость
НА СТРАЖЕ ЗАКОНА

Директор ЖКХ в премиях, а работники — в долгах!

12 июля 2025
Читать новость
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

Почему алкоголь на природе может быть опасен

12 июля 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем