І як сродак заахвочвання

Колькасць падпісчыкаў на “Маяк Прыдняпроўя” па раёну на першае паўгоддзе 2012 года ў параўнанні з 2-ім паўгоддзем мінулага ўзрасла амаль на 400 чалавек. З улікам продажу раёнкі ў розніцу яе тыраж на пачатак года складае каля 6600 экзэмпляраў.
Пэўны ўклад у пашырэнне ахопу насельніцтва раёна нашым выданнем унёс калектыў паштовага аддзялення сувязі аграгарадка Абідавічы, якім кіруе Наталля Сіманава. Па сваім участку абслугоўвання, які ўключае сам аграгарадок, вёскі Вець і Дружба, ён у складзе начальніка і паштальёнаў Алены Арлоўскай, Жанны Няброевай, Валянціны Арцёменка забяспечыў падпіску 119 экзэмпляраў “Маяка Прыдняпроўя”, што на дзевяць болей узроўню сярэдзіны мінулага года.
—Асноўны кантынгент падпісчыкаў на друкаваны раённы сродак масавай інфармацыі складаюць пенсіянеры, — распавядае Наталля Уладзіміраўна. — Гэта абумоўлена, на мой погляд, не толькі колькасным фактарам у дэмаграфічным складзе насельніцтва рэгіёна, але і павышаным узроўнем іх грамадскай актыўнасці ў параўнанні з некаторымі кантынгентамі людзей маладога і сярэдняга ўзросту.
Пэўным сведчаннем гэтаму можа служыць той факт, што па нашаму аддзяленню з ліку амаль трохсот працуючых у СВК “Абідавічы” на “Маяк Прыдняпроўя” падпісаліся толькі 22 чалавекі. Тут, праўда, трэба ўлічваць тую акалічнасць, што на тэрыторыі гаспадаркі маюцца яшчэ тры ПАС, але ўсё ж амаль палова работнікаў сельгаскааператыва, якія ў пераважнай сваёй колькасці маюць працаздольны ўзрост, пражывае менавіта на тэрыторыі нашага ўчастка абслугоўвання.
Яшчэ хочацца зазначыць тое, што патроху і паступова ў гаспадарцы знікла практыка маральнага ды матэрыльнага заахвочвання перадавікоў вытворчасці падпіскаю на перыядычныя выданні, у тым ліку на раёнку. А пра станоўчы вопыт праўлення СВК “Абідавічы” ў гэтай справе ў свой час жа пісалася ў раённым друку. Добрыя традыцыі трэба ўзнаўляць.
У гэтым плане толькі словы ўдзячнасці магу сказаць пра кіраўнікоў і работнікаў большасці ўстаноў і арганізацый сацыяльна-бытавой сферы, якія актыўным чынам удзельнічалі ў падпісной кампаніі 2012 года.
Да слушных разважанняў і меркаванняў начальніка Абідавіцкага паштовага аддзялення сувязі Наталлі Сіманавай, на мой погляд, можна і трэба прыслухацца мясцоваму кіраўніцтву сельгаспрадпрыемства, а таксама іншым кіраўнікам.

Мікалай Іваноў.

Последние новости

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Информация о ходе сельскохозяйственных работ в Быховском районе по состоянию на 15 августа

15 августа 2025
Читать новость
КАЛЕЙДОСКОП

Такие драники с грибным соусом уважал сам Якуб Колас! Рецепт от шефа

14 августа 2025
Читать новость
ЭКОНОМИКА

Новые цены на скупку драгоценных металлов у физлиц установлены в Беларуси

14 августа 2025
Читать новость
В МИРЕ

Вагончики на американских горках сошли с рельсов в Уэльсе, более 10 детей пострадали

14 августа 2025
Читать новость
НОВОСТИ

Лукашенко заслушал закрытый доклад министра обороны 

14 августа 2025
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко: Беларусь рассчитывает на успешную реализацию проектов с Пакистаном

14 августа 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем