15 студзеня ў Магілёўскай вобласці пачнецца другі этап рэпетыцыйнага тэставання

15 студзеня ў Магілёўскай вобласці пачнецца другі этап рэпетыцыйнага тэставання. Аб гэтым карэспандэнту сайта паведамілі спецыялісты ўпраўлення адукацыі.

Першы быў арганізаваны з кастрычніка па снежань 2011 года, трэці пройдзе з сакавіка па красавік.

Праверыць веды можна па 14 прадметах: рускай, беларускай, англійскай, нямецкай, іспанскай, французскай мовах, фізіцы, матэматыцы, хіміі, біялогіі, гісторыі Беларусі, геаграфіі, грамадазнаўстве, сусветнай гісторыі найноўшага часу. Для кожнага этапу рыхтуюцца новыя тэсты. Ахвотныя могуць узяць удзел у кожным з трох этапаў. Колькасць тэстаў для ўдзельнікаў рэпетыцыйнага тэставання не абмяжоўваецца.

У Магілёўскай вобласці тэставанне пройдзе на базе Беларуска-Расійскага ўніверсітэта, а таксама ў капрусах МДУ і МДУХ.

Для рэгістрацыі неабходна мець пры сабе пашпарт і квітанцыю аплаты за ўдзел у тэставанні. Кошт удзелу ў тэставанні па адным навучальным прадмеце склада Br30 тыс.

Спецыялісты ўпраўлення адукацыі рэкамендуюць ўдзельнічаць ва ўсіх трох этапах рэпетыцыйнага тэставання. Гэта дазволіць не толькі праверыць узровень ведаў па выбраных для паступлення навучальных прадметах, але і азнаёміцца з тэматыкай тэставых заданняў, набыць тэхнічныя навыкі запаўнення бланка адказаў, лепш псіхалагічна падрыхтавацца да ўступных экзаменаў.

 

http://region.mogilev.by/

 

 

Последние новости

ГЛАВНОЕ

Состоялся торжественный приём в ряды пионерской организации учащихся 4-х классов

19 мая 2026
Читать новость
ГЛАВНОЕ

На базе средней школы №2 г. Быхова состоялся районный этап военно-патриотической игры «Зарница»

19 мая 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Несовершеннолетние на работе: правила трудоустройства в Беларуси 2026

19 мая 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Детский травматизм: врачи предупреждают о рисках в сезон майских жуков

19 мая 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Поможем вместе: сбор средств для Ашуркина Ивана открыт

19 мая 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Просьба о помощи: сбор средств на протез для Брониславы Ященко

19 мая 2026
Читать новость

Архивы

Рекомендуем