Самы высокі ў свеце — беларус!

Гэтага чалавека, які нарадзіўся недалёка ад Віцебска, безумоўна, ведаюць ва ўсім свеце. Хоць, можа, і не адразу ўспомняць яго прозвішча. Калі б ён быў нашым сучаснікам, адназначна быў бы занесены ў кнігу рэкордаў Гінэса.

У сярэдняй школе вёскі Старое Сяло Віцебскага раёна, якой ужо больш за 155 гадоў, ёсць унікальная экспазіцыя. У прыватнасці, ложак даўжынёй 2 метры 65 сантыметраў, шырынёй — 1 метр 20 сантыметраў. Але ж і гэтага было мала ўладальніку названай “канструкцыі”. Адпачываў на ложку такіх гіганцкіх памераў легендарны велікан Фёдар Андрэевіч Махноў, які родам з гэтых мясцін. У яго ботах лёгка хаваліся малыя дзеці, бо ступня Махнова была даўжынёй болей за 50 сантыметраў. Дзяцей ён вельмі любіў (цукеркі дарыў ды розныя сувеніры рабіў з падкоў), любіў і ўсіх людзей наогул, мог пажартаваць “па-веліканску” з тых, хто жартаваў з яго.

Гэты чалавек, як сведчаць самыя розныя крыніцы, быў вышынёй 2 метры 85 сантыметраў, а вагой — за 180 кілаграмаў! Нарадзіўся ён летам 1878 года на хутары каля вёскі Касцюкі (цяпер мае народную назву Веліканаў хутар), што недалёка ад Старога Сяла. Памёр велікан у 1912-ым. Быў пахаваны на сваёй малой радзіме. Цудам, дарэчы, захаваўся надмагільны помнік, на якім ёсць звесткі пра яго неверагодны рост.

Але ж, як упэўнены тутэйшыя краязнаўцы, рост, указаны тут (калі перавесці аршыны і вяршкі ў знаёмыя нам адзінкі вымярэння, атрымаецца 254 сантыметры) няправільны, бо такім Махноў быў толькі ў юнацтве. А дарэвалюцыйныя эксперты настойвалі менавіта на 285 сантыметрах. І гэта пацвярджаюць публікацыі часопісаў і газет тых, ужо далёкіх, часоў.

У школьным музеі беражліва захоўваюцца тысячы экспанатаў, якія прысвечаны краязнаўству. Душа і муза, заснавальніца музейнай экспазіцыі Маргарыта Юшкевіч па адукацыі — настаўнік гісторыі і геаграфіі. Гадамі яна перапісвалася з самымі рознымі навуковымі і музейнымі ўстановамі, у тым ліку і замежнымі. Як і з нашчадкамі Махнова, якія жывуць у розных краінах.

Як стаў вядомым на ўвесь свет вясковы хлопчык, які ў цяжкіх справах людзям дапамагаў, на пана працаваў? Ёсць звесткі пра тое, што ў жніўні 1898-га, калі сяляне з Касцюкоў, у тым ліку і велікан, прыехалі ў Віцебск гандляваць яблыкамі, пра вельмі высокага хлопца расказалі ўладальніку цырка, які тут гастраляваў. У выніку наш зямляк аб’ехаў шмат краін, жыхароў якіх вельмі здзіўлялі яго рост і сіла.

Французскі біёлаг Жан Растан у кнізе “Жыццё” паведамляе, што вясной 1905 года за мяжой пабываў гігант Махноў. Рост яго… 2,85 метра, вага 182 кілаграмы. Даўжыня яго далоні — 32 сантыметры, а ступні — 51 сантыметр.

Падчас замежных гастроляў беларускі велікан сустракаўся і з каралямі, і з вышэйшымі духоўнымі асобамі. І зарабіў некалькі тысяч рублёў — для селяніна ў той час сума неверагодная. А па іншых звестках, і не вельмі вялікія грошы прывёз дадому, бо падманвалі яго тагачасныя “прадзюсары”. Таму потым зноў паехаў гастраляваць, але ж ужо як чалавек сямейны.

Яго каханая жонка, мясцовая настаўніца Ефрасіння Лебедзева была значна ніжэйшая, але ж… крыху вышэйшая за два метры. Нарадзіла яна яму трох сыноў і дзвюх дачок… Сталі яны, калі выраслі, высокімі — баскетбалісты б пазайздросцілі, але не веліканамі (ростам каля двух метраў).

Ад чаго дакладна памёр Махноў, невядома. Самая верагодная версія: чысціў неаднойчы рэчку Заронаўку ад камянёў, ды ногі хварэлі яшчэ з дзяцінства, а незадоўга да смерці часта прычынялі пакуты лёгкія… У 1930-я, калі яго сын Радамір вучыўся на медыка ў Мінску, стала вядома, што ён сын таго самага Махнова. Прапанавалі яму прадаць шкілет бацькі. Удава пагадзілася на гэта за пяць тысяч рублёў. (Для параўнання, хлеб тады каштаваў капейкі.) Шкілет вывучалі ў Акадэміі навук. Куды ён знік, падчас акупацыі Мінска фашыстамі, — невядома.

На жаль, пакуль што не стаў Веліканаў хутар меккай для турыстаў. А, напэўна, знайшлося б шмат ахвотных прыехаць сюды. Нават у Віцебску, ад якога рэгулярна ў Старое Сяло курсіруе грамадскі транспарт, не ўсе ведаюць пра гэты беларускі цуд. Ёсць чым заняцца турыстычным фірмам.

Паднавіць бы помнік ды зноў даць хутару жыццё… У выніку на Віцебшчыне магла б з’явіцца ўнікальная турыстычная зона ў гонар памяці аб самым высокім чалавеку ў свеце. Таго ж славутага Мюнхгаўзена, напрыклад, вельмі шануюць землякі. Ды і грошы зарабляюцца на яго імені. І мы маглі б атрымліваць дывідэнды, дзякуючы стварэнню “веліканскай” інфраструктуры.

 

Аляксандр ПУКШАНСКІ, Звязда

Последние новости

ГЛАВНОЕ

В Быхове прошел VII районный конкурс исполнителей молодежной патриотической и авторской песни

30 апреля 2024
СПОРТ

Арина Соболенко – в четвертьфинале турнира WTA в Мадриде

30 апреля 2024
ТЕХНОЛОГИИ

В Китае представили робота-домохозяина. ВИДЕО

30 апреля 2024
В МИРЕ

Германия передала новый пакет военной помощи Украине, включающий БМП Marder и снаряды для Leopard 2

30 апреля 2024
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко об изменениях в работе ИП: это не значит, что мы всех загоним в стойло, но должен быть порядок

30 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине пройдут учения

30 апреля 2024
КАЛЕЙДОСКОП

Почему кофе бодрит не всех: как напиток может влиять на самочувствие человека

30 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

Белстат назвал сферы, в которых трудится больше всего белорусов

30 апреля 2024
ЭКОНОМИКА

Яровые культуры в Беларуси посеяли на более чем 46% площадей

30 апреля 2024
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко в Костюковичах продемонстрировали новую автолавку Белкоопсоюза

30 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине пройдут учения

30 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию проведет 20 апреля заместитель председателя Быховского райисполкома Александр Желобкевич

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

4 мая прямую телефонную линию проведет заместитель председателя Быховского райисполкома Виктор Агнетов

30 апреля 2024