Унікальную кнігу магілёўцы выкупілі з Інтэрнэт-аўкцыёну

Музей гісторыі Магілёва набыў новы каштоўны экспанат — ужо хутка гараджане ўбачаць кнігу, выдадзеную ў Магілёве роўна праз год пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай. Называецца гэты фаліянт “Часоўнік”. Нейкі час звесткі аб продажы кнігі знаходзіліся ў Інтэрнэце, але дзякуючы неабыякавым людзям “Часоўнік” вярнуўся на радзіму.

“Даведаліся пра тое, што кніга прадстаўлена на Інтэрнэт-аўкцыёне яшчэ летам, — распавядае дырэктар музея Аляксей Бацюкоў. — На той момант мы не мелі сродкаў і запланавалі набыццё кнігі на 2012 год. Аднак студэнт з Мінска Андрэй Радкоў дапамог паскорыць гэты працэс. Ён пачаў збіраць грошы. Звязаўшыся з Андрэем, мы дамовіля выдаткаваць нейкую частку ад неабходнай сумы. Адначасова звярнуліся ў гарвыканкам з просьбай дапамагчы выкупіць “Часоўнік”. Практычна імгненна была дадзена згода. Сёння дзякуючы гэтай дапамозе мы маем каштоўны фаліянт ужо непасрэдна ў музеі”.

Аляксей Бацюкоў таксама паведаміў аб тым, што частку грошай сабралі і самі магілёўцы. “Я не буду называць нейкія канкрэтныя сумы, — адзначыў наш суразмоўца. — Аднак падкрэслю: грамадскасць аказала добрую дапамогу, і мы вельмі за гэта ўдзячны. Гараджане сабралі нават больш, чым трэба. Даводзілася адмаўляць некаторым людзям, якія прыносілі пэўныя сродкі ў тым ліку і да нас у музей. У прыватнасці давялося адмовіць банкіру з Масквы, які вельмі жадаў нам дапамагчы”.

У магілёўскім музеі пакуль не ведаюць, якім чынам “Часоўнік” патрапіў да прыватнага калекцыянера. “Мы чакаем вынікаў экспертызы, каб мець канкрэтныя пытанні да гэтага чалавека (калі, канешне, яны ўзнікнуць), — распавядае Аляксей Бацюкоў. — Аўтэнтычнасць фаліянта не выклікае сумненняў. Выдадзена кніга, хутчэй за ўсё, у 1773 годзе. Праўда, у тэксце пазначана іншая дата — 1713 год. Аднак „Часоўнік“ змяшчае календар, які пачынаецца менавіта з 1773 г. Спецыялісты дапускаюць, што гэта кніга — своеасаблівы кантрафактны тавар. І гэта вельмі цікава!”.

Па словах Аляксея Бацюкова, з’явілася яна ўжо пасля падзелаў Рэчы Паспалітай, але і папера, і шрыфты — усё гэта рэчпаспалітаўскае. Расійская цэнзура не краналася яе. Дырэктар музея гісторыі Магілёва падкрэслівае тое, што экспертыза праведзена пакуль што павярхоўна. Таму нейкія пэўныя высновы рабіць пакуль што рана.

“Часоўнік” выдадзены ў друкарні пры Багаяўленскай царкве, якая была заснавана Спірыдонам Собалем. Гэта тая самая друкарня, якая ўславіла магілёўскую школу гравюры. Таму з верагоднасцю магчыма казаць тое, што кніга, аб якой вядзецца гутарка, прадстаўляе традыцыі нашага ўласнага кнігадрукавання. “Мы маем унікальны экспанат, які для Магілёва вельмі важны. На тэрыторыі Беларусі такіх кніг — яшчэ тры, аднак у нашым горадзе нічога падобнага да гэтага часу не было”, — давозіць Аляксей Бацюкоў.

mycity.by

Последние новости

КАЛЕЙДОСКОП

Как хранить яйца до и после Пасхи: полезные советы

3 мая 2024
В МИРЕ

В украинскую армию будут призывать больных ВИЧ и раком

3 мая 2024
ОБЩЕСТВО

Белстат подсчитал, во что обойдется белорусам приготовление пасхального кулича

3 мая 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине пройдет специальная программа «Детство без насилия»

3 мая 2024
ТЕХНОЛОГИИ

Китай запустил лунный зонд “Чанъэ-6” для сбора образцов грунта с обратной стороны Луны

3 мая 2024
ОБЩЕСТВО

Карточки некоторых банков могут не работать в ночь на 4 мая

3 мая 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Развитие регионов как важный элемент стабильности. Акценты рабочей поездки Александра Лукашенко на юго-восток Могилевщины

3 мая 2024
ПРЕЗИДЕНТ

“Не просто впечатляет”. Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
ГЛАВНОЕ

Выходные – в режиме усиления

3 мая 2024
КАЛЕЙДОСКОП

На Солнце произошла очень мощная вспышка

3 мая 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине пройдут учения

30 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине проходит республиканская молодежная ярмарка вакансий

23 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

4 мая прямую телефонную линию проведет заместитель председателя Быховского райисполкома Виктор Агнетов

3 мая 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Юные экскурсоводы Быховщины завоевали признание на областном и республиканском уровне

2 мая 2024