Лепшыя інспектары па справах непаўналетніх працуюць у Магілёўскім раёне, лепшы ўчастковы – на Віцебшчыне

Лепшыя інспектары па справах непаўналетніх працуюць у Магілеўскім раёне. А лепшы ўчастковы працуе на Віцебшчыне. Учора ў Магілеве завяршыўся рэспубліканскі конкурс сярод лепшых участковых інспектараў і лепшых інспектараў па справах непаўналетніх. Карэспандэнты тэлерадыёкампаніі “Магілёў” першымі даведаліся аб выніках спаборніцтва.