У Бабруйску ўтварыліся стыхійныя могілкі для хатніх жывёл

У Бабруйску мяркуюць, ці патрэбны гораду могілкі хатніх жывёл.

Сёння ў Бабруйску ўтварыліся стыхійныя могілкі хатніх жывёл, якія моцна ўражваюць непадрыхтаванага чалавека. За пажарнай часцю невялікія магілы, прычым (не паверыце!) на некаторых з іх ёсць нават крыжы?! Аднак на большасці — помнікі і таблічкі з партрэтамі любімых катоў і сабак, іх мянушкамі і ўзростам. Можна пачытаць эпітафіі кшталту «Мы памятаем і любім» ды «Спі спакойна, верны сабака», і ўбачыць на магілах штучныя кветкі.

Вядома, за пахаванне жывёл на гэтых несанкцыянаваных могілках можна атрымаць штраф. Аднак гарадскія ўлады пакуль не прадугледжваюць стварэнне афіцыйных могілак для хатніх жывёл: гэтая справа патрабуе грошай.

Можа, гэтай справай могуць заняцца грамадскія арганізацыі? У Бабруйску дзейнічае мясцовая арганізацыя па ахове жывёл «Дабрачыннасць». У прыватнасці, усяму гораду вядомыя акцыі, дзе актывісты аддаюць у добрыя рукі бабруйчан бяздомных катоў і сабак, якіх падабралі і вылечылі. Аднак у грамадскай арганізацыі таксама нестае грошай: ужо колькі часу «Дабрачыннасць» спрабуе арганізаваць паўнавартасны прытулак для жывёл. Могілкі хатніх жывёл — справа патрэбная, але пакуль не выпадае заняцца ёй.

Камунальныя службы Бабруйска цяпер прапануюць аддаваць памерлых жывёл у спецаўтапрадпрыемства, якое ўтылізуе парэшткі бадзяжных сабак і катоў. Аднак гэты адзіны сёння законны спосаб задавальняе далёка не ўсіх гаспадароў жывёл, якія хочуць для сваіх хатніх любімцаў іншага і, калі можна так сказаць, больш людскага апошняга шляху і прытулку.

Алена Казлова, Звязда

Последние новости

СПОРТ

Выступление белорусских теннисисток на Ролан Гаррос: Соболенко идет дальше

28 мая 2026
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Ремонт дороги Кузьковичи — Красница: 1,7 км нового асфальта

28 мая 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Онлайн-система постановки на учет для оздоровления запустится к 2027 году

28 мая 2026
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Конкурс «Педагог года учреждения дополнительного образования»: Алеся Масловская — финалист

28 мая 2026
Читать новость
ОБРАЗОВАНИЕ

Сайт профобразование.бел для абитуриентов: выбор профессии и колледжа

28 мая 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Последствия непогоды в Беларуси: 229 поваленных деревьев, 13 авто повреждены

28 мая 2026
Читать новость

Архивы

Рекомендуем