У вёсцы Красніца прайшоў мітынг-рэквіем

Перад Вялікай Айчыннай вайною ў вёсцы Красніца мелася 283 двары і 769 жыхароў. 17 ліпеня 1942 года 696 жыхароў і 283 двары спалілі карнікі, па-здардніцку заманіўшы ў вёску яе жыхароў, якія займаліся сенакосам. У кнізе “Памяць. Быхаўскі раён” на 212-й старонцы ёсць успаміны Антаніны Цярэнцьеўны Рудаковай, якая распавядае аб тых жахлівых падзеях падрабязна. З таго часу кожны год 17 ліпеня і збіраюцца людзі каля брацкай магілы на мітынг-рэквіем, каб усплмніць сваіх землякоў, спаленых гітлераўцамі тым страшным сонечным днём.

Ярка свяціла солнца і ў мінулы нядзельны дзень, калі ўся вёска прыйшла на мітынг-рэквіем “І помніць страшна, і забыць нельга”. Літаратурна-музычная кампазіцыя аднавіла ў памяці тагачасныя падзеі, выклікала слёзы ў тых, чые родныя і блізкія згарэлі жывымі ў хатах.

Пранікнённыя словы жалобы кажуць намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Рагавы, намеснік старшыні раённага Савета ветэранаў Вольга Цвярдоўская, старшыня Следзюкоўскага сельвыканкама Жана Кірылава і першы сакратар райкама БРСМ Уладзімір Зажыгін.Тут жа прысутнічаюць ураджэнец гэтай вёскі, старшыня раённага Савета дэпутатаў Валерый Шкапцоў, старшыня УКСП “Саўгас “Вараніно” Уладзімір Палавікоў, іншыя вядомыя ў раёне людзі.

Мерапрыемства ўжо закончана, але прыйшоўшыя на яго ўдзячныя землякі не спяшаюцца разыходзіцца. Яны схіляюць галовы перад невінаватымі ахвярамі фашызму.

Мікола КОЛАСАЎ.

Последние новости

ЭКОНОМИКА

Облигации в долларах США: Беларусь разместила $50 млн под 2,9% годовых

10 августа 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Защита от животных на М6: как работает комплекс

10 августа 2026
Читать новость
ГЛАВНОЕ

В деревне Чечевичи огонь уничтожил постройку: спасатели отстояли соседние дома

10 августа 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Зарядка электромобилей в Беларуси: правительство утвердило новую программу

10 августа 2026
Читать новость
АКТУАЛЬНО

Вода ошибок не прощает: спасатели Быховщины напоминают о правилах безопасности

10 августа 2026
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко встретился с Зюгановым: обсудили машиностроение и пшеницу «Зюгановка»

10 августа 2026
Читать новость

Архивы

Рекомендуем