Павел Глоба лічыць

Эканамічны саюз Беларусі, Pacіі і Казахстана не толькі выстаіць, але і ўмацуецца, хоць будуць спробы яго разваліць. Аб гэтым заявіў прэзідэнт Асацыяцыі авестыйскай астралогіі гісторык Павел Глоба, адказваючы на пытанні чытачоў Інтэрнэт-рэсурса «Раніца».

На думку астролага, пазней утворыцца «не проста адзіны эканамічны саюз, а як Еўразійскі саюз», у які ўвойдуць амаль усе былыя рэспублікі СССР, амаль усе краіны Усходняга блока і нават Грэцыя і Манголія. Стварыць такую вялікую і стабільную прастору змогуць гадоў праз 25-30, але толькі пры ўмове, што ў гэтыя планы не ўмяшаецца трэцяя сусветная вайна, магчымасць надыходу якой Павел Глоба не выключае. 3 2014 па 2018 год ваенныя дзеянні могуць разгарнуцца на Каўказе, у Сярэдняй Азіі. Пры гэтым у Расіі ёсць шанц не ўвязацца ў вайну. I менавіта гэта рашэнне, на думку астролага, вызначыць яе далейшае развіццё.

Паводле слоў Глобы, увогуле XXI стагоддзе будзе пераломным у многіх адносінах. Вырашальнымі ж для ўсяго свету стануць бліжэйшыя 10 гадоў.

На 2013-2014 гады астролаг прадказаў Paciі крызіс — і фінансавы, і эканамічны, і палітычны, ён прадоўжыцца да 2020 года. Калі краіна зможа перажыць гэтыя гады і не апынуцца ўцягнутай у «паўзучую вайну на Усходзе», то наступныя 30 гадоў будуць для яе гадамі працвітання. Калі ўлады захаваюць нейтралітэт, то Расія стане сусветным фінансавым цэнтрам. Пры такім развіцці падзей працвітанне будзе забяспечана не толькі Расіі, але і ўсім блізкім тэрыторыям.

Не засталося без адказу і самае вострае пытанне для перадвыбарнага перыяду ў Расіі. Адзін з чытачоў задаў пытанне: «Павел, ну дык хто ж: Пуцін ці Мядзведзеў?» На што астролаг адказаў: «Хутчэй за ўсё, Пуцін. Калі ён гэтага захоча».

Што датычыцца ЗША, то, як выказаўся Глоба, «яны загнуцца дакладна». Паводле яго прагнозаў, з 44-м прэзідэнтам будзе звязаны вельмі цяжкі крызіс, які прывядзе краіну ў заняпад, а долар — да краху, пасля чаго сусветнымі валютамі будуць юань і еўра.

Адносна Беларусі Павел Глоба сказаў, што «Лукашэнку будуць спрабаваць змясціць на працягу двух гадоў, будуць дзве спробы перавароту, страш­ны эканамічны націск. Але для Беларусі гэта будзе катастрофа: адыход яго прывядзе да нацыянальнай катастрофы… Гараскоп Лукашэнкі паказвае, што ён можа быць палітычным доўгажыхаром, такім, як Фідэль Кастра».

Последние новости

ОБРАЗОВАНИЕ

Сайт профобразование.бел для абитуриентов: выбор профессии и колледжа

28 мая 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Последствия непогоды в Беларуси: 229 поваленных деревьев, 13 авто повреждены

28 мая 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Профилактика наркомании среди подростков летом: акция «ВНЕзависимости»

28 мая 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Апелляции после ЦЭ и ЦТ: почему их количество минимально

28 мая 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Использование электроэнергии в Беларуси: БелАЭС, электромобили и дата-центры

28 мая 2026
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Визит Лукашенко в Казахстан на саммит ЕАЭС: ИИ и торговля

28 мая 2026
Читать новость

Архивы

Рекомендуем