Мост праз Дубравенку ў Магілёве стане Віленскім

З прапановай прысваення гэтай назвы масту па Лазарэнка да ўлады звярнулася 47 магілёўцаў – ініцыятыва была падтрыманая.

З прапановай надаць масту праз раку Дубравенка па вуліцы Лазарэнка назвы «Віленскі мост» звярнулася да старшыні Магілёўскага гарвыканкама 47 магілёўцаў, паведамляе mahilou.org.

У звароце з прапановай магілёўцаў было зазначана наступнае:

«Рэшткі прыгожай гістарычнай забудовы былой вуліцы Віленскай захаваліся да нашага часу. Новыя траса і мост знішчылі частку гістарычнага цэнтра і змянілі ландшафт мясцовасці. Ацалелыя гістарычныя будынкі сёння знаходзяцца нашмат ніжэй праезнай часткі. Лічым неабходным тапанамічнымі сродкамі – наданнем новаму масту назвы «Віленскі мост» – падтрымаць гістарычны характар месца і пераемнасць горадабудаўнічых традыцый».

У выніку разгляду

Зварот быў разгледжаны ў Магілёўскім гарвыканкаме на паседжанні па тапаніміке і ўвекавечанні гістарычнай і культурнай спадчыны горада Магілёва. Камісія прыняла рашэнне падтрымаць ініцыятыву грамадзянаў аб прысваенні масту праз раку Дубравенку па вуліцы Лазарэнка назвы «Віленскі мост».

gorad.by

Последние новости

ЭКОНОМИКА

Цифровая интеграция Беларусь-Россия: ЭЦП, порталы госуслуг, ИИ, НИОКР

27 мая 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Административные процедуры Нацбанка на Е-Паслуга: реестр факторинговых организаций

27 мая 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Снижение курения в Беларуси: мужчины на 20% меньше, женщины на 10%, вейпинг растет

27 мая 2026
Читать новость
ЭКОНОМИКА

Развитие АПК Могилевской области: контроль результатов, МТК, профилактории

27 мая 2026
Читать новость
КАЛЕЙДОСКОП

Как правильно хранить дрова: 5 способов от гниения, поленница, навес, сарай

27 мая 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Стандарты искусственного интеллекта в Беларуси: 20-25 новых к концу 2026 года

27 мая 2026
Читать новость

Архивы

Рекомендуем