У ААТ «Навабыхаўскі» рамантуюць і ставяць на лінейку гатоўнасці глебаапрацоўчую і пасяўную тэхніку

Вясна прыкладна праз два месяцы ці, можа, некалькі пазней пакліча хлебаробаў у поле. А таму ў ААТ «Навабыхаўскі» ужо зараз рамантуюць, ставяць на лінейку гатоўнасці глебаапрацоўчую і пасяўную тэхніку. Ад гэтага ў многім будзе залежыць правядзенне сяўбы ў лепшыя агратэхнічныя тэрміны, якія станоўча паўплываюць на атрыманне высокага ўраджаю збожжавых, іншых сельскагаспадарчых культур 2019 года.

Галоўны інжынер ААТ “Навабыхаўскі” Уладзімір Ерашэнка пяць гадоў таму загадваў рамонтнай майстэрняй, апошнія тры гады займае цяперашнюю пасаду. Ён і паведаміў, што сёння ў гаспадарцы маюцца два пагрузчыкі Амкадор, 24 колавыя трактараў, у тым ліку некалькі энерганасычаных МТЗ-3022 «Беларус», прызначаных для выканання сельгаспадарчых работ з прычапнымі і навяснымі агрэгатамі, а таксама адзін трактар МТЗ-3522, які па лізінгу набылі некалькі месяцаў таму. Ёсць яшчэ два пасяўныя агрэгаты і абаротныя плугі ППА – 8-40, плугі ППА-4-40 і трохкорпусны навясны плуг ПЛН-3-35. Практычна ўсю наяўную тэхніку механізатары даводзяць да ладу ўласнымі сіламі, паколькі гэта меней затратна.

Аднак без старонняй дапамогі ўсё ж не абышліся. Таму адзін пасяўны агрэгат зараз рамантуюць спецыялісты ААТ “Задняпроўскі міжрайаграсэрвіс”.

На тэрыторыі мехдвара цэнтральнай сядзібы, тлумачыць галоўны інжынер адкрытага акцыянернага таварыства, на спецыяльных падстаўках стаяць зараз на захоўванні касілкі, граблі і прэс-падборшчыкі,  механізмы якіх апрацаваны супраць карозіі.

Збожжаўборачныя камбайны, ачышчаныя ад бруду і пажніўных рэшткаў, захоўваюцца на мехдвары ў вёсцы Ніжняя Тошчыца ў закрытым памяшканні, а яшчэ частка тэхнікі — на мехдвары ў вёсцы Тайманава.

Вопытныя механізатары Міхаіл Хапанцаў, Генадзь Котаў, Віктар Махныткін і Анатоль Казлоў, Мікалай Шынкарэнка старанна працуюць самі і дапамагаюць маладым калегам.

Акрамя рамонтных работ, сёння механізатары займаюцца абслугоўваннем малочна-таварных фермаў: вывозяць гной з кароўнікаў, падвозяць патрэбныя грубыя і сакавітыя кармы.

Уладзімір Ерашэнка кажа, што большасць тэхнікі да пасяўной кампаніі падрыхтавана, але ёсць праблемы фінансавага характару. Па гэтай прычыне не хапае запчастак для рамонту астатніх агрэгатаў, набыцця шын для трактараў і сельскагаспадарчых машын.

Сяргей ЛЕЎЧАНКА.

Последние новости

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Быховский лесхоз отпраздновал профессиональный праздник

16 сентября 2025
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Реальные денежные доходы населения в Беларуси в январе-июле выросли на 10%

16 сентября 2025
Читать новость
СПОРТ

Такого в истории еще не было! Победителя в марафоне на ЧМ-2025 определил фотофиниш

16 сентября 2025
Читать новость
ОБРАЗОВАНИЕ

Единый урок, посвященный Дню народного единства, пройдет во всех школах страны 17 сентября

16 сентября 2025
Читать новость
КАЛЕЙДОСКОП

Почему яблоки плодоносят через год?

16 сентября 2025
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Белорусам назвали средний размер пенсии по возрасту после повышения

16 сентября 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем