ТЕМЫ

Да 25-годдзя катастрофы на ЧАЭС

Менавіта так называецца кнжная выстава, якую аформілі супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі да 25-й гадавіны з дня катастрофы на Чарнобыльскай атамнай станцыі. Яна ўтворана з двух раздзелаў.
Першы раздзел назыаецца “Зямлі маёй Чарнобыльская рана”, дзе змешчаны навукова-папулярныя кнігі, брашуры адпаведнай тэматыкі. Вось кніга Уладзіміра Саўчанкі “Экология Чернобыльской катастрофы” , сутнасць якой скаладаюць навуковыя асновы міжнароднай праграмы даследванняў з серыі “Человек и биосфера”. Побач кніга Джона Гофмана “Чернобыльская авария: радиационные последствия для настоящего и будущего поколений”, дакументальны раман Алы Ярашынскай “Чернобыль 20 лет спустя”, кніга акадэміка Яўгена Бабосава “Чернобыльская трагедия в ее социальных  измерениях”, калектыўны зфборнік “Чернобыль: события и уроки“ у пытаннях і адказах, шэраг брашур.

Раздзел “Чарнобыль у творах беларускіх пісьменнікаў” гаворыць сам за сябе. Ён прадстаўлены калектыўным зборнікам прозы і паэзіі “Прайсці праз зону”, кнігамі Віктара Казько “Судны дзень”, Віктара Карамазава “Аброчны крыж”, Івана Навуменкі “Гасцініца над Прыпяццю”, Святланы Алексіевіч “Чернобыльская молитва”, Барыса Сачанкі “Апошнія і першыя”, Івана Шамякіна “Злая зорка”, ужо ўпамянутага Віктара Казько “Выратуй і памілуй нас, чорны бусел”, Леаніда Левановіча “Вяртанне ў радыяцыю”. Дарэчы, у Леаніда Левановіча ёсць новы раман “Палыновы вецер”, які да нас пакуль не трапіў, але раман вельмі добры. Такую выснову раблю таму, што гэты твор з цёплым пажаданнем дабра і шчасця ў жыцці мне падчас нядаўняй сустрэчы падпісаў сам аўтар, шаноўны Леанід Кірэевіч, за што яму асабліва ўдзячны.
Прыцягвае ўвагу кніга “След чорнага ветру”, у якой змешчаны лепшыя сачыненні беларускіх школьнікаў аб напаткаўшай іх вялікай бядзе, усенароднай трагедыі.
Тут жа чацвёрты нумар часопіса “Неман” за 2010 год, у якім пісьменнік Уладзімір Гніламёдаў у сваім літаратурна-крытычным артыкуле “Поэзия, обнаженная Чернобылем” распавядае аб творчасці слыннага паэта Міколы Мятліцкага.
Кнігамі, брашурамі названай выставы ўжо карыстаюцца чытачы.

Мікола ЛЕЎЧАНКА.

фото: yamato7.livejournal.com

Последние новости

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Программа праздничных мероприятий 1 мая в Быхове

30 апреля 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Белорусская агропромышленная неделя: что приготовили для участников организаторы «Белагро-2025»

30 апреля 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Быховчане приняли участие в гала-концерте третьего этапа XIV Республиканского фестиваля художественного творчества «Вясёлкавы карагод»

26 апреля 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Тихий подвиг во имя жизни

26 апреля 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Быховщину посетила заместитель министра труда и социальной защиты Марина Артеменко

26 апреля 2025
Читать новость
В МИРЕ

В Риме похоронили Папу Римского Франциска

26 апреля 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем