«Славянскі базар-2012» пройдзе з 12 па 18 ліпеня

XXІ Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» пройдзе сёлета з 12 па 18 ліпеня. Дату правядзення агучылі на чарговым пасяджэнні Віцебскага гарвыканкама.

Ужо зацверджаны склад арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні фестывалю на чале са старшынёй гарвыканкама Віктарам Нікалайкіным. Зацверджаны планы мерапрыемстваў па падрыхтоўцы да XXІ Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Іх фінансаванне будзе ажыццяўляцца як з гарадскога, абласнога і рэспубліканскага бюджэтаў, падтрымаюць свята прадпрыемствы і арганізацыі горада. Па добрай традыцыі, напярэдадні чарговага «базару» або падчас яго ў Віцебску здаюцца ў эксплуатацыю аб’екты грамадскага і сацыяльнага прызначэння. Сёлета плануецца адкрыць у самым цэнтры горада гандлёвы комплекс у выглядзе піраміды, запрасіць дзятву і дарослых на прэзентацыю новага заапарка — аднаго з самых буйных у Еўропе, які з’явіцца недалёка ад спальнага раёна.

Аляксандр ПУКШАНСКІ,  Звязда

Последние новости

АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию 30 мая проведет заместитель председателя Быховского райисполкома Александр Желобкевич

27 мая 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Антифрод-система в банках Беларуси с 1 июля: цифровой отпечаток, геолокация

27 мая 2026
Читать новость
АКТУАЛЬНО

Ответственность за незаконный оборот наркотиков: до 25 лет, реальные приговоры

27 мая 2026
Читать новость
ГОРОСКОП

Гороскоп на 27 мая

27 мая 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Инновационные проекты Беларусь 2026-2030: 7 новых производств, роботизация, цифровизация

26 мая 2026
Читать новость
СПОРТ

Арина Соболенко Ролан Гаррос: победный старт, 6:4, 6:2 над Бузас Манейро

26 мая 2026
Читать новость

Архивы

Рекомендуем