Быхаўская газета “Маяк Прыдняпроўя” атрымала Грамату Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь

Намесніку старшыні райвыканкама Вадзіму Рагавому, які ўзначальвае раённую прызыўную камісію, на мінулым тыдні двойчы даводзілася сустракацца з міністрам абароны Рэспублікі Беларусь, генерал-лейтэнантам Юрыем Жадобіным. Першы раз — у сераду, на Палескім палігоне, дзе праходзіла тактыка-спецыяльнае вучэнне асабовага саставу дывізіёна 456-й ракетнай брыгады, дзе паспяхова служаць і юнакі з Быхаўшчыны; другі раз — у чацвер, у Калоннай зале Дома афіцэраў Узброеных Сіл краіны, дзе па традыцыі напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны падводзіліся вынікі штогадовага творчага конкурсу на лепшае асвятленне ў СМІ пытанняў будаўніцтва і развіцця беларускай арміі, патрыятычнага выхавання насельніцтва. Сюды на ўганараванне пераможцаў ён прыехаў з галоўным рэдактарам раённай газеты “Маяк Прыдняпроўя” Міколам Леўчанкам, каб атрымаць Грамату за вялікую праробленую работу па вызначаных умовамі конкурсу напрамках, прадстаўлены на яго аб’ёмны цыкл публікацый у нашай раённай газеце.

Уручаючы Грамату,  генерал-лейтэнант Жадобін  падзякаваў у асобе Вадзіма Рагавога кіраўніцтва Быхаўскага раёна, журналістам за цеснае, плённае супрацоўніцтва з вайскоўцамі, органамі тэрытарыяльнай абароны, актыўнае асвятленне гэтых працэсаў у друку.

Пасля цырымоніі  ўганаравання Вадзім Васільевіч і Мікалай Уладзіміравіч сфатаграфаваліся разам з міністрам абароны Рэспублікі Беларусь Юрыем Жадобіным, ягоным памочнікам па ідэалагічнай рабоце ва Узброеных Сілах — начальнікам Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны, генерал-маёрам Аляксандрам Гурай і першым намеснікам міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Ліліяй Ананіч, якая перад гэтым у сваім выступленні асабліва падкрэсліла плённае супрацоўніцтва Міністэрстваў абароны  і інфармацыі, паколькі ваенная тэма набыла асаблівае гучанне з яскравым паказам урокаў мужнасці і гераізму, гонару за сваю краіну, свой беларускі народ.

Последние новости

ГЛАВНОЕ

Реальная помощь и поддержка

18 августа 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Внимание!!! Золотарник!!!

18 августа 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Скидка 10% на весь ассортимент: искусство заботы о вашем здоровье

18 августа 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Рассказываем о новшествах в сфере соцстрахования и пенсионного обеспечения

18 августа 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

По зову сердца

18 августа 2025
Читать новость
АКТУАЛЬНО

20 августа прямую телефонную линию проведет заместитель начальника отдела внутренних дел Быховского райисполкома по идеологической работе и кадровому обеспечению Дмитрий Таранов

18 августа 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем