119 аварый адбылося сёлета на Магілёўшчыне праз нецвярозых кіроўцаў
З пачатку года ў Магілёўскай вобласці адбылося 119 аварый па віне нецвярозых кіроўцаў. У выніку загінуў 31 чалавек. Пра гэта загаварылі ў абласным цэнтры 7 снежня, калі стартавала агульнабеларуская аперацыя “Спыні бяду”. Цэлы месяц інспектары будуць сачыць за станам аўтаўладальнікаў.
Могилевское телевидение 2-й канал