Не ў той час

Падчас прыёму сваіх выбаршчыкаў у вёсцы Гарадзец дэпутатам раённага Савета па Гарадзецкай выбарчай акрузе №22, галоўным рэдактарам газеты “Маяк Прыдняпроўя” Міколам Леўчанкам да яго звярнуліся не толькі некаторыя жыхары названага буйнога населенага пункта, а і суседняга — вёскі Лубянкі. Яны паскрдзіліся на тое, што рэйсавы аўтобус, які курсіруе па гэтаму маршруту даволі часта парушае расклад руху. Можа прыехаць на хвілін 15-20 раней альбо пазней.
Паступіла нараканне ў адрас аўталаўкі райспажыўтаварыства. Яна таксама парушае час свайго прыбыцця. У аўторак і пятніцу прыязджае з таварамі ў Лубянку абслугоўваць людзей не з 15.00 да 16.00 гадзін, а недзе гадзін у 17, а тое і пазней. Да таго ж на шыльдах з графікам праезду ў Лубянцы і Залогаў’і — вёсцы з дзесятак гадоў таму далучанай да Лубянкі, замацавана такая ж самая шыльда і з такім жа часам прыбыцця магазіна на колах, што на справе ажыццявіць немагчыма. Адна гадзіна патрэбна толькі на абслугоўванне жыхароў Лубянкі насупраць зачыненага не вельмі даўно стацыянарнага магазіна.
Скардзіліся лубянічане і на тое, што да іхніх могілак дзікія свінні моцна сапсавалі пад’язную дарогу, а выраўніць яе няма каму.

Ул. інф.

фото: irkobl.ru

Последние новости

ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла церемония перезахоронения

19 сентября 2025
Читать новость
КУЛЬТУРА

Иероглиф его личности. Выставка известного белорусского художника-каллиграфа проходит в НББ

19 сентября 2025
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Новый штамм коронавируса «Стратус» активно занимает свою нишу в Беларуси – Минздрав

19 сентября 2025
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Александр Лукашенко оценил, как идет благоустройство агрогородка Жировичи

19 сентября 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

День профилактики прошел в школах Быховского района

19 сентября 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Быховщина приветствует участников спартакиады среди физкультурно-оздоровительных, спортивных центров, физкультурно-спортивных клубов Могилевской области. ФОТО

19 сентября 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем