ТЕМЫ

Колькі каштуе сабраць вучня ў школу ў Магілёве

Каля ста школьных кірмашоў будуць працаваць у Магілёўскай вобласці да 31 жніўня, у самім Магілёве – тры буйныя кропкі продажу. Асартымент школьных кірмашоў-2011 абяцае быць шырокім, а кошты – рознымі…

“Дэфіцыту на школьныя прылады сёлета не павінна быць”, – заўпэўнілі ва ўпраўленні гандлю і паслуг аблвыканкама. Сёлета, на гандлёвых паліцах значна павялічыўся адсотак школьных тавараў айчыннай вытворчасці. Гэта звязана найперш з больш нізкімі коштамі, бо сыравіна для іх вытворчасці закуплялася яшчэ напачатку года.

Крэдыт ды растэрміноўка

Пры набыцці тавараў на суму больш за 300 тысяч некаторыя гандлёвыя кропкі прапаноўваюць 10% зніжкі. Такая паслуга ўжо ёсць ў магілёўскім ЦУМе.

Зараз “Беларусбанк” разглядае пытанне магчымасці льготнага крэдытавання на набыццё школьных тавараў.

Малазабяспечаным дапамагуць

З 1 жніўня малазабяспечаныя і шматдзетныя сем’і змогуць атрымаць адмысловую матэрыяльную дапамогу на набыццё школьных тавараў. На сёння яна складае каля 100 тысяч на аднаго дзіцяці.

Для атрымання дапамогі трэба звяртацца ва упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне мясцовага райвыканкама.

Што колькі каштуе:

Па нашых падліках (браліся сярэднія кошты на найбольш якасныя тавары) атрымліваецца:

Сабраць першакласніка ў школу каштуе каля 800-900 тысяч рублёў;
Сабраць старшакласніка магчыма прыкладна за 1 мільён 200 тысяч рублёў.

Самыя буйныя школьныя кірмашы ў Магілёве месцяцца:

– Пляцоўка каля Дыягнастычнага цэнтру (вуліца Першамайская)
– ААТ “Універмаг “Цэнтральны” (вуліца Першамайская)
– ААТ “Універмаг “Кастрычнецкі” (Пушкінскі праспект)

gorad.by

Последние новости

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На быховской земле приветствовали участников международного автопробега, посвященного 80-летию Победы советского народа в Великой Отечественной войне

6 мая 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Мультимедийный информационный интернет-ресурс «В летопись Победы» создали в Могилевской областной библиотеке

6 мая 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Кличевский район стал местом притяжения журналистов со всей области

5 мая 2025
Читать новость
80 мирных лет

Сегодня Быховщина встречала участников степенного похода «Мой край Приднепровский: маршрутами памяти»

5 мая 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Работники районной газеты “Маяк Прыдняпроўя” принимают поздравления с профессиональным праздником

5 мая 2025
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Штормовое предупреждение. В Беларуси 6 мая ожидаются заморозки до -5°С

5 мая 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем