“Маяк Прыдняпроўя” на выставке “СМИ в Беларуси”
Учора ў выставачным комплексе “БелЭкспа” завяршылася трохдзённая спецыялізаваная выстава “СМІ ў Беларусі”, якая праходзіла пад дэвізам “Слова на службе міру” і прысвячалася 70-годдзю Вялікай Перамогі над фашысцкай Германіяй.
Сярод стэндаў шматлікіх выданняў, уключаючы замежныя, прыцягваў увагу наведвальнікаў стэнд “СМІ Магілёўшчыны”, на якім прадстаўляліся ўсе газеты, якія выходзяць у вобласці, у тым ліку наш “Маяк Прыдняпроўя”.
Тут выстаўляліся таксама кнігі ваеннай тэматыкі, напісаныя магілёўскімі пісьменнікамі ў апошнія гады, сярод якіх годнае месца займалі “Крылатая гвардия” і “Созвездие героев” быхаўчаніна Міколы Леўчанкі.