Вернасць на ўсе гады

Вернасць на ўсе гады

У сельскай мясцовасці сярод падпісчыкаў на газету “Маяк Прыдняпроўя”, а таксама на іншыя друкаваныя СМІ значную колькасць складаюць людзі сталага ўзросту. Гэта і зразумела, бо маладое пакаленне цяпер знаходзіць многа іншых сучасных крыніц інфармацыі. Яно, асабліва ў горадзе, мае таксама шмат кантактаў і тым самым болей валодае звесткамі аб жыцці раёна ці краіны.

DSCN0658

У гэтым давялося ўпэўніцца, калі ў аграгарадку Абідавічы завітаў у мясцовае аддзяленне паштовай сувязі. Ягоная загадчыца Наталля Сіманава з ліку самых верных прыхільнікаў «раёнкі» назвала менавіта пенсіянераў: Раісу Падгорнаву, Любоў Гірычаву, Марыю Ткачову, Наталлю Усцінаву, Міхаіла Солахава. Яна ж парэкамендавала нам наведаць менавіта Міхаіла Іванавіча, што мы і зрабілі (на здымку).

Ветэран сельскагаспадарчай працы знаходзіўся дома і з ахвотаю гутарыў аб сваіх адносінах з раённаю газетаю.
—Яны у мяне вельмі даўнія, шчыльныя ды шчырыя, — распавядае субяседнік. — Пачаліся болей сарака гадоў таму назад і ніколі не перапыняліся. Тады працаваў трактарыстам, знаходзіўся пастаянна на перадавых пазіцыях у працы, таму ўдастойваўся асабістай увагі з боку журналістаў “Маяка Прыдняпроўя”. Пісалі пра мяне Уладзімір Кныш, Мікола Леўчанка — цяперашні галоўны рэдактар выдання, неаднойчы сустракаўся з тагачасным кіраўніком рэдакцыі газеты Георгіем Барысавым.

Сябраваў таксама з пазнейшым пакаленнем журналістаў, калі працаваў брыгадзірам трактарнай брыгады, інжынерам, на іншых пасадах.

Заўсёды любіў і люблю чытаць цяпер пра вясковае жыццё, працу людзей на палетках і фермах, замалёўкі аб перадавіках сельгасвытворчасці, ветэранах галіны. Вельмі ўдзячны газеце, што застаецца вернай вёсцы і яе людзям.

Ветэран пажадаў калектыву рэдакцыі творчага плёну, набыткаў у пошуку новых падыходаў да асвятлення тэм, шмат удзячных падпісчыкаў і чытачоў.

Мікалай Ахрыменя.

Последние новости

ОБЩЕСТВО

Высокие технологии, медицина, турпотенциал. В Минске стартовал Международный форум экономического сотрудничества

12 сентября 2025
Читать новость
АКТУАЛЬНО

Городские дороги преображаются: асфальтирование продолжается

12 сентября 2025
Читать новость
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию 13 сентября в Могилевском облисполкоме проведет управляющий делами Николай Дедков

12 сентября 2025
Читать новость
АКТУАЛЬНО

ГУ “Быховский районный ФОЦ” провел районную “Школиаду”

12 сентября 2025
Читать новость
ОБРАЗОВАНИЕ

Единый урок, посвященный Дню народного единства, пройдет во всех школах страны 17 сентября

12 сентября 2025
Читать новость
АКТУАЛЬНО

25 сентября пройдет Единый день безопасности

12 сентября 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем