Бульбяны палетак у СВК “Абідавічы” зойме сёлета 180 гектараў

Бульбяны палетак у СВК “Абідавічы” зойме сёлета 180 гектараў

За гады, на працягу якіх СВК “Абідавічы” спецыялізуецца на вырошчванні элітных і харчовых гатункаў бульбы, склалася звяно вопытных бульбаводаў. У яго ўваходзіць перадавы механізатар гаспадаркі Аляксандр Чарняцоў, з якім нядаўна мы сустрэліся на палетку каля вёскі Трасціўка.

DSCN0653

—Халодная вясна трохі зацягнула тэрміны пасадкі бульбы, але пры такім спрыяльным надвор’і, як цяпер, мы хутка ўправімся з работамі, — расказвае Аляксандр Уладзіміравіч. — Своечасова ды якасна падрыхтоўвае для майго камбайна палеткі, наразаючы барозны, калега Генадзь Андросенка, яшчэ адзін таварыш — Міхаіл Селіванаў — спецыяльным агрэгатам пасля пасадкі бульбы робіць на палетку грабяні пэўнай формы, каб потым было лепей апрацоўваць пасевы.

Сёлета бульба добра захавалася ў сховішчы, у тым ліку і насенная, што дае падставы для добрага ўраджаю. Далей усё будзе залежыць ад умоў надвор’я, а таксама ад зладжанасці ў працы бульбаводчага звяна на ўсіх этапах вырошчвання гэтай каштоўнай культуры.

З пачатку кампаніі па стану на 29 красавіка Аляксандр Чарняцоў на сваім трактары МТЗ-82 з камбайнам СК-4 пасадзіў клубні на плошчы 94 гектары. Увесь бульбяны палетак у СВК “Абідавічы” зойме сёлета 180 гектараў.

Мікалай Ахрыменя.

Последние новости

ОБРАЗОВАНИЕ

Старшеклассники Беларуси начнут изучать основы микроэлектроники

27 апреля 2026
Читать новость
ТЕХНОЛОГИИ

Холдинг «Горизонт» презентовал компактную новинку

27 апреля 2026
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Возрождать, чего бы нам ни стоило. Лукашенко о возвращении в оборот пострадавших земель Полесья

27 апреля 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Как влияет на стаж и пенсию работа на полставки

27 апреля 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

В Беларуси утверждены профстандарты для сферы красоты, ухода за животными и легкой промышленности

27 апреля 2026
Читать новость
НОВОСТИ

В Беларуси с 29 апреля меняются ставки утилизационного сбора

27 апреля 2026
Читать новость

Архивы

Рекомендуем