Хлебаробы філіяла “Макранскі” ААТ “Быхаўскі КАСЗ” паскорылі тэмпы сяўбы ранніх збожжавых культур

Хлебаробы філіяла “Макранскі” ААТ “Быхаўскі КАСЗ” паскорылі тэмпы сяўбы ранніх збожжавых культур

Апошнімі днямі хлебаробы філіяла “Макранскі” ААТ “Быхаўскі кансервава-агароднінасушыльны завод” паскорылі тэмпы сяўбы ранніх збожжавых культур і ўжо блізкія да яе завяршэння.

DSCN0591

Важкі ўклад у паспяховае выкананне гэтых работ уносіць вопытны механізатар сельгаспрадпрыемства Аляксей Праявін. На сваім магутным трактары МТЗ-3522 з высокапрадукцыйным пасяўным комплексам “RABE” ён ужо пасеяў болей 600 гектараў збожжавых і зернебабовых культур.

Для Аляксея Мікалаевіча сёлетняя веснавая палявая кампанія ўжо дваццатая па ліку і ніякіх сакрэтаў для яго тут амаль няма. Галоўным хлебароб лічыць тое, каб адпаведным было арганізацыйнае і матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне сяўбы, што і назіраецца цяпер.

Бліжэйшымі днямі Аляксей Праявін гэтым жа пасяўным комплексам пачне сяўбу вельмі важнай для філіяла культуры — зялёнага гарошку.

Мікалай Ахрыменя.

Последние новости

ОБЩЕСТВО

Когда трудовой отпуск можно заменить денежной компенсацией — Минтруда

5 июня 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

В ЕАЭС введут справедливые тарифы на роуминг с 2028 года

5 июня 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Кубраков на площадке ШОС призвал усилить борьбу с наркотрафиком

5 июня 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Беларусь и Кыргызстан подписали соглашение о взаимном признании водительских прав

5 июня 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Отзыв из отпуска: права работника и обязанности нанимателя — Минтруда

5 июня 2026
Читать новость
ЭКОНОМИКА

Сеть зарядных станций «Маланка» в Беларуси: планы развития до 2029 года

5 июня 2026
Читать новость

Архивы

Рекомендуем