На апаратнай нарадзе паглядзелі фотасправаздачу аб навядзенні парадку на вуліцах горада Быхава

На апаратнай нарадзе паглядзелі фотасправаздачу аб навядзенні парадку на вуліцах горада Быхава

imagesНа апаратнай нарадзе ў панядзелак старшыня райвыканкама Сяргей Ігнаценка адразу даў слова старшыні раённага Савета дэпутатаў Нэлі Шунькінай.

Нэла Уладзіміраўна паведаміла, што за прайшоўшы тыдзень у сельсаветах прыбралі 48 могілак, займаліся ўборкаю несанкцыянаваных звалак, прылягаючых да жылля тэрыторый.

У Навабыхаўскім, Чырванаслабодскім сельсаветах знеслі па аднаму непрыгоднаму дому, але такіх дамоў намячалася знесці 24.

Займаліся навядзеннем парадку на месцах, дзе пахаваны загінуўшыя ў Вялікую Айчынную вайну савецкія воіны, ды не заўсёды мелася тэхніка для вывазу смецця.

Кіраўнік раёна запатрабаваў паскорыць тэмпы ўборкі могілак, навядзення парадку на зямлі, бо ў суботу Быхаўшчыну наведвалі старшыня Магаблвыканкама Уладзімір Даманеўскі, міністр сельскай гаспадаркі і харчавання краіны Леанід Заяц, якія зрабілі шэраг заўваг, аб’ехаўшы і паглядзеўшы рэгіён. Іх заўвагі варта ўлічваць, выпраўляць недахопы. А недахопаў дастаткова. У пятніцу праводзіўся паўсюдна санітарны дзень. Толькі ўжо ў 16 гадзін Сяргей Дзмітрыевіч нідзе нікога не ўбачыў.

Аб становішчы спраў на будоўлях распавядаў намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Папкоў, які акцэнтаваў увагу не толькі на будаўніцтве жылля ў горадзе Быхаве, а і на завяршэнні будаўніцтва малочна-таварных ферм у СВК “Следзюкі”, ААТ “Вараніно”, на прадстаячым афармленні ўезда ў горад.

Да 3 красавіка будуць абследаваны ўсе гульневыя дзіцячыя пляцоўкі гарадскіх мікрараёнаў, каб потым давесці іх да ладу.

Аляксандр Аляксандравіч напомніў прысутным аб тым, што зараз ідзе месячнік па добраўпарадкаванню. Таму не трэба чакаць, трэба актыўна ўключацца ў работу. Ён казаў таксама пра навядзенне парадку на міні-палігонах, стан дарог і прыдарожных палосаў.

На прыдарожныя палосы аўтадарог рэспубліканскага значэння звярнуў увагу адпаведных арганізацый і старшыня райвыканкама Сяргей Ігнаценка. Ён паставіў нездавальняючую адзнаку іхняй рабоце, бо паўсюдна бачны абрыўкі паперы, пластыкавыя бутэлькі, поліэтыленавыя пакеты. І ляжаць яны там даўно, іх ніхто не прыбірае. Бярыце канкрэтны напрамак і прыводзьце яго ў парадак, сказаў Сяргей Дзмітрыевіч, а калі прывядзеце, бярыцеся за другі. Пра вынікі зробленага спытаем у наступны панядзелак.

Што датычыцца міні-палігонаў, то дырэктар УКП “Жылкамгас” Аляксандр Сенажэнскі, начальнік раённай інспекцыі аховы прыроды і навакольнага асяроддзя Аляксандр Жалабкевіч атрымалі даручэнне праверыць іх стан, прыняць патрэбныя меры па навядзенні там парадку. Таксама ў аграгарадку Баркалабава, дзе праходзілі раённыя “Дажынкі-2014”. Сёлета такое свята плануецца зрабіць у аграгарадку Абідавічы. Рыхтавацца ж да яго ёсць рэзон пачынаць ужо ў красавіку, параіў кіраўнік раённай вертыкалі. Трэба вызначыцца, што там неабходна зрабіць, намеціць пералік мерапрыемстваў і брацца за справу.

У сваёй кароткай інфармацыі намеснік старшыні райвыканкама Віктар Пугач выказаў незадаволенасць арганізацыяй гандлю райспажыўсаюза ў тым плане, што на паліцах яго магазінаў ёсць кансервава-гародніная прадукцыя заводаў сістэмы Белкаапсаюза, а прадукцыі Быхаўскага КАСЗ зусім мала. Так нельга. На паліцах павінен стаяць увесь асартымент мясцовай прадукцыі.

На добраўпарадкаванне памятных знакаў, месцаў, дзе пахаваны загінуўшыя байцы і камандзіры Савецкай Арміі ў Вялікую Айчынную вайну, акцэнтаваў увагу намеснік старшыні райвыканкама Уладзіслаў Грыбанаў, які наведаў такія месцы ў Холстаўскім, Чарнаборскім сельсаветах. І назваў убачаныя недахопы. Ён паведаміў затым прыемную вестку: на Рэспубліканскай алімпіядзе па беларускай мове і літаратуры ў г. Мінску вучаніца 9 класа гімназіі г. Быхава Кацярына Віннікава адзначана Дыпломам трэцяй ступені.

Прынцыповая гамонка вялася затым аб захаванасці рабочых месцаў, нарыхтоўцы другаснай сыравіны, паколькі 12 арганізацый яшчэ не займаліся гэтым, увядзенні ў эксплуатацыю прададзеных летась 11 аб’ектаў, калі яны ўведзены, і г.д. Такія аб’екты павінны працаваць, прыносіць карысць.

Аб крымінагеннай, пажаранебяспечнай абстаноўцы дакладвалі намеснік начальніка аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Аляксандр Архіпенка і начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Ясеў.

Ім кіраўнік раёна параіў падключыцца да вырашэння наспеўшых пытанняў, дапамагаць наводзіць парадак, прымусіць працаваць гультаёў, лавіць і караць падпальшчыкаў, злодзеяў, што крадуць паліва, іншыя матэрыяльныя каштоўнасці.

Сяргей Ігнаценка параіў таксама кіраўнікам сілавых структур запрашаць удзельнічаць у рэйдавых праверках прадстаўнікоў мясцовых сродкаў масавай інфармацыі. І запатрабаваў, каб ужо ў 7 гадзін раніцы ўся спраўная сельскагаспадарчая тэхніка была ў полі, эфектыўна выкарыстоўвалася. А не так, як у СВК “Следзюкі”, дзе ў 15 гадзін яна знаходзілася на машынным двары. І такі прыклад не адзінкавы.

Сяргей Дзмітрыевіч назваў іншыя негатыўныя факты, якія тычыліся дрэннай захаванасці мінеральных угнаенняў у тым жа СВК “Следзюкі” і ў філіяле “Макранскі”, адсутнасці тэхналогіі ў вытворчасці малака, з-за чаго знізіліся надоі, прапанаваў прафсаюзу аграпрамысловага комплексу разгарнуць працоўнае спаборніцтва на веснавым полі, маральна, матэрыяльна заахвочваць лепшых земляробаў. І прадставіў новага кіраўніка СВК “Быхаўскі” Юрыя Сафонава. Юрый Міхайлавіч, дарэчы, раней там працаваў.

Удзельнікі нарады паглядзелі фотасправаздачу аб навядзенні парадку на вуліцах горада Быхава з каментарыем начальніка аддзела ЖКГ райвыканкама Наталлі Варанчуковай. На слайдах быў бачны стан вуліц ранейшы і цяперашні. Цяпер іх выгляд куды лепшы, але хібы яшчэ ёсць. Асабліва ў мікрараёне Быхаў-1 на тэрыторыі, прылягаючай да абласнога ліцэя № 5. Там па-ранейшаму шмат смецця, выкінутага членамі кааператыву “Альбатрос”.

Мікола Коласаў.

Последние новости

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Лукашенко о ВНС: мы будем истинным национальным фронтом

25 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Министр обороны Беларуси: Запад рассматривает военную силу как одно из основных средств достижения своих интересов

25 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Александр Лукашенко: Нападение на Беларусь будет расцениваться как нападение на Российскую Федерацию

25 апреля 2024
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко раскрыл планы беглых и предупредил: разговор с ними не будет длинным

25 апреля 2024
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко: Украину превратили в наркомана и держат на коротком поводке обещаний новой дозы вооружений

25 апреля 2024
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко: градус враждебности НАТО на белорусском направлении растет

25 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

Газманов о россиянах и белорусах: мы стали осознавать себя государствами со своим видением

25 апреля 2024
КАЛЕЙДОСКОП

Землю может накрыть сильнейшая магнитная буря – NASA

25 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

В Быховском районе построят станцию обезжелезивания

25 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Прокуратура Могилевской области помогла быховчанке вернуть удержанные у нее судебным исполнителем средства

25 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНОЕ

Быховчане по собственной инициативе благоустроили гражданское кладбище

17 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В хозяйствах Быховского района полным ходом идет посевная

15 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию проведет 20 апреля заместитель председателя Быховского райисполкома Александр Желобкевич

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане принимают участие в Международном форуме «Традиционная культура как стратегический ресурс устойчивого развития общества»

18 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

С 15 апреля на Могилёвщине стартует республиканская акция «За безопасность вместе!»

15 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быхове чествовали ветеранов органов и подразделений по чрезвычайным ситуациям

17 апреля 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

На сайте Минобразования появился раздел с ответами на часто задаваемые вопросы о вступительной кампании

17 апреля 2024