З любоўю да роднай мовы

З любоўю да роднай мовы

Настаўніца беларусскай мовы і літаратуры ДУА “Гімназія г. Быхава” Ірына Цімохава ( на здымку – злева) прыйшла навучаць юных быхаўчан роднай мове у 1998 годзе – адразу пасля заканчэння Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова. Па словах самой Ірыны Уладзіміраўны, прафесію  яна выбірала без малейшых ваганняў, ад душы, бо вельмі хацела ўнесці свой уклад у лёс, развіццё і ўдасканальванне беларускай мовы.І вучыць гэтаму падрастаючае пакаленне.

DSC_0021

Як  кажа дырэктар гімназіі Людміла Яршова, робіць яна гэта ўмела, добрасумленна, мэтанакіравана. Заўсёды дабіваецца трывалых і стабільных ведаў у сваіх  вучняў, выкарыстоўваючы  для гэтага разнастайныя формы і метады арганізацыі вучэбна – пазнавальнай дейнасці. З”яўляецца кіраўніком  метадычнага фарміравання  настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры гімназіі.

Вялікую увагу настаўніца ўдзяляе патрыятычнаму выхаванню вучняў, праводзіць межпрадметныя сувязі беларускай мовы і літаратуры з гэаграфіяй, гісторыяй Беларусіі, краязнаўчымі напрацоўкамі, мясцовымі таманімамі, гісторыка – геаграфічнымі дадзенымі.

Штогод навучэнцы Ірыны Цімохавай займаюць прызавыя месцы ў другіх этапах рэспубліканскіх алімпіяд па вучэбным прадметам. Так, у гэтым навучальным годзе вучаніца 9 класа Кацярына Віннікава заваявала Дыплом 3 ступені на абласной міні – алімпіядзе сярод вучняў вочна – завочнай школы па прадметах 2Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”.. У студзені цяперашняга года яна была адзначана Дыпломам 3 ступені,  але ўжо трэццяга этапа рэспубліканскай алімпіяды па вышейназых прадметах.

Ірына Уладзіміраўна апрача ўсяго з”яўляецца яшчэ і класным кіраўніком, маці   двух сыноў, вельмі  захапляючымся , цікаўным чалавекам.

Захапленняў у мяне  шмат, – усміхаецца  размоўца. – Вельмі люблю гатаваць  штосьці з мяса. Выпісваю  часопіс “Наша кухня” і ўдзельнічаю ў разнастайных “рэцэптурных” конкурсах. Напрыклад, адзін з маіх рэцэптаў мясной стравы быў надрукаваны ў лютаўскім нумары гэтага журнала. Люблю вязаць разнастайнымі  ўзорамі і спосабамі, пішу вершы. Летам займаюся на агародзе, у тяпліцы.. У агульным, цікава ўсе, толькі вось не заўседы ў настаўніка хапае часу на асабістыя захапленні.

Калега Ірыны Уладзіміраўны “па цэху”, а з верасня 2013 года яшчэ і намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце гімназіі – Людміла Дзяменцій (на здымку – злева) навучае гімназістаў беларускай мове з 2007 года. Мае педагагічны стаж 8 гадоў, першую кваліфікацыйную катэгорыю. Людміла Васільеўна актыўна супрацоўнічае з аўтарскім калектывам навукова-педагагічнага часопіса “Народная асвета”, публікуе матэрыялы ў “Настаўніцкай газеце”.

Юныя беларусазнаўцы Людмілы Дзяменцій таксама актыўна ўдзельнічаюць у раённых і абласных этапах рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”. У 2013/2014, 2014/2015  навучальных гадах яе  вучаніца Кацярына Нікіціна была ўзнагароджана дыпломамі ІІІ ступені трэцяга этапу. У мінулым навучальным годзе вучні Людмілы Васільеўны здавалі цэнтралізаванае тэсціраванне па беларускай мове, сярэдні бал – 66, які вышэй за сярднія раённы, абласны і рэспубліканскі ўзровеньі

Дырэктар гімназіі Людміла Яршова адзначае, што Людмілу Васільеўну адрознівае разумная патрабавальнасць, высокая ініцыятыва, гатоўнасць да прафесіянальнай дапамогі. У 2011 годзе яна перамагла ў раённым этапе конкурса прафесійнага майстэрства “Настаўнік года”. Настаўніца з’яўляецца кіраўніком раённага метадычнага фарміравання намеснікаў дырэктараў па вучэбнай рабоце, членам раённай творчай групы настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.

Паспяхова  прайшла перепадрыхтоўку на базе ДУА “Акадэмія паслядыпломнай адукацыі” па спецыяльнасці “Менеджмент устаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй адукацыі, пазашкольнага  выхавання і навучання”.
Людміла Васільеўна, ўсміхаецца. што яна раней  амаль не ведала беларускай мовы. Дзіця ваенных бацькоў, яна працяглы час вучылася ў Расіі на Далёкім Усходзе. Калі бацькі вярнуліся ў Беларусь у 1996 годзе, а Людміла ў  СШ №3 (цяпер гімназію), то ўзнікла праблема, бо трэба было вучыцца чытаць і пісаць па-беларуску, а праз год яшчэ і здаваць экзамен.  Але мэтанакіраваная штодзённая работа дапамагла ў дасягненні складанай мэты. Потым былі гады вучобы ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка.

У вольны час, – кажа Людміла Васільеўна, люблю чытаць сучасную беларускую літаратуру, перачытваць беларускіх класікаў. Але сучасныя беларускія паэты і празаікі мне неяк бліжэй, цікавей. Таксама люблю гатаваць што-небудзь смачнае. Планы на будучыню? Усе яны звязаны с Быхавам, калектывам гімназіі, прафесійным удасканаленнем. Буду рабіць усё, што ад мяне залежыць, каб гімназісты любілі родную мову, часцей перамагалі на прадметных алімпіядах. Канешне ж, хочацца, каб сярод маіх вучняў былі будучыя настаўнікі беларускай мовы.

Ларыса ПЯТРОЎСКАЯ,
Кацярына чыгірова ( фота).

Последние новости

ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Что делать, если ваш дом затапливает

26 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Члены Совета Республики проведут единый день приема граждан в Гомельской области

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

26 апреля – день трагедии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
СПОРТ

Бокий выиграл третье золото на чемпионате Европы по параплаванию

26 апреля 2024
ПРЕЗИДЕНТ

Выступление Президента Беларуси во второй день заседания VII Всебелорусского народного собрания

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Лукашенко о ВНС: мы будем истинным национальным фронтом

25 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Министр обороны Беларуси: Запад рассматривает военную силу как одно из основных средств достижения своих интересов

25 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Александр Лукашенко: Нападение на Беларусь будет расцениваться как нападение на Российскую Федерацию

25 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНОЕ

Быховчане по собственной инициативе благоустроили гражданское кладбище

17 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В хозяйствах Быховского района полным ходом идет посевная

15 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию проведет 20 апреля заместитель председателя Быховского райисполкома Александр Желобкевич

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане принимают участие в Международном форуме «Традиционная культура как стратегический ресурс устойчивого развития общества»

18 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быхове чествовали ветеранов органов и подразделений по чрезвычайным ситуациям

17 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

С 15 апреля на Могилёвщине стартует республиканская акция «За безопасность вместе!»

15 апреля 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

На сайте Минобразования появился раздел с ответами на часто задаваемые вопросы о вступительной кампании

17 апреля 2024