На ніве сям’і і культуры

На ніве сям’і і культуры

Самымі нагляднымі і красамоўнымі візітнымі карткамі любога працоўнага альбо творчага калектыву, тэрыторыі з’яўляюцца іх неардынарныя работнікі, жыхары. Асабліва асацыіруюцца яны з тымі асобамі, што ў значнай меры вызначаюць адметнасці іхняй дзейнасці і жыцця.

DSCN0021

Для Чарнаборскага сельсавета такой знакавай фігурай ужо многія гады з’яўляецца дырэктар Чарнаборскага сельскага Дома культуры Галіна Шынкевіч (на здымку). Расказаць пра Галіну Паўлаўну менавіта цяпер патрабуе таксама знакавая нагода ў яе жыцці — 60-гадовы юбілей. Вось толькі нават такую падзею гэтая сціплая жанчына не палічыла пры сустрэчы і размове дастойнай надта вялікай увагі, але ўсё ж пагадзілася коратка спыніцца на вехах сваёй жыццёвай і працоўнай біяграфіі:

—Са сваіх шасці дзесяткаў працую дырэтарам Чарнаборскага СДК ужо болей 37 год і гэтым, бадай, усё сказана. На дырэктарскай пасадзе прайшлі маё юнацтва і маладосць, тут я сустрэла і сваю сталасць. Праўда, напачатку працоўнага шляху памкненні мае, ураджэнкі Чорнага Бору, як і шмат маіх равеснікаў-аднавяскоўцаў тых часін, былі скіраваны на горад. Пасля школы паступіла ў вучылішча хімікаў у Магілёве і затым пайшла працаваць на лаўсанавы камбінат.

Але калі прыехала да мамы на малую радзіму даглядаць дзіця пасля нараджэння, то выязджаць адсюль ужо не захацела. Тут якраз прапанавалі працу дырэктара прафсаюзнага клуба эксперыментальнай базы “Быхаўская”, і я, хоць баялася гэтага занятку, усе ж пагадзілася, бо выбару месцаў працы тады было няшмат. Потым аб гэтым ніколі не шкадавала.

Чорны Бор у 1970-80-я гады з’яўляўся шматлюднай вёскай, бо тут, акрамя гаспадаркі, знаходзіліся вытворчыя ўчасткі райсельгастэхнікі і райсельгасхіміі, дзе чарнаборцы працавалі цэлымі сем’ямі, таму дзяцей і моладзі жыло шмат і жыццё, як кажуць, кіпела. Не даводзілася сумаваць і мне, бо культурныя запатрабаванні людзей у той час былі шырокія і змястоўныя. Патрабавалася павышаць свой прафесійны ўзровень, каб працаваць творча ды плённа. У сярэдзіне 1980-х гадоў закончыла завочна Магілёўскае культасветвучылішча, у асноўным самадзейным чынам асвоіла навыкі ігры на гармоніку і баяне, акампаніравання, а пасля гэтага ўжо канчаткова звязала свой лёс з культурай.

Тут трэба адзначыць, што ўслед за нараджэннем першынца ў 1975 годзе Галіна Шынкевіч з інтэрвалам кожны раз у два гады, пачынаючы з 1982 года, нарадзіла яшчэ чатырох дзяцей. Усе гэтыя вялікія і складаныя сямейныя турботы ды клопаты адбываліся з мінімальнымі выдаткамі для працоўнай кар’еры. За свой вялікі жаночы подзвіг яна ўдастоілася высокай дзяржаўнай узнагароды — “Медаля мацярынства”. Маральная ацэнка аказалася, быцам б, значнай, а вось істотных матэрыяльных выгод шматдзетная сям’я Шынкевічаў тады не займела, не тое, што цяпер.

Разам з тым, Галіна Паўлаўна рабіла раней і працягвае паслядоўна і мэтанакіравана праводзіць цяпер значную культурна-асветніцкую і грамадскую работу на тэрыторыі сельсавета. Ужо дзесяткі год застаюцца вядомымі не толькі на Быхаўшчыне, але і па ўсёй нашай вобласці славутыя чарнаборскія “Вячоркі” — арыгінальны фальклорны вакальны калектыў, не губляе сваёй адметнасці і прывабнасці дзіцячы вакальны калектыў “Вянок” — пастаянны ўдзельнік шматлікіх мясцовых і раённых святаў.

У сучасным стылі наладжана ва ўстанове культуры работа дарослых і дзіцячых тэатральных калектываў, аб’яднання па інтарэсах “Умелыя рукі”, клуба “Маладая сям’я”. Шэраг удзельнікаў апошняга станавіліся неаднаразовымі удзельнікамі і прызёрамі раённых конкурсаў “Уладар вёскі”. Прывабліваюць моладзь аграгарадка Чорны Бор, навакольных вёсак праграмы дыскаклуба, вечаровыя шоу-праграмы.

—Апошнім часам нашаму калектыву СДК стала працаваць трохі прасцей ды зручней, — расказвае далей юбілярка. — З перамяшчэннем канторы СВК “Быхаўскі” з нашага агульнага будынку ў аграгарадок Глухі для нас вызваліліся памяшканні для адміністрацыйнай, гуртковай і клубнай работы, афармлення этнаграфічнага кутка, іншых патрэб.

Разам з тым, калектыў нашага СДК не замыкаецца ў сценах установы, а стараецца ахопліваць сваімі культасветпаслугамі шматлікія населеныя пункты сельсавета, вытворчыя падраздзяленні гаспадарак.

Галіну Шынкевіч паважаюць, цэняць жыхары Чарнаборскага сельсавета, наваколля, нават горада Быхава, якія зычаць гэтымі днямі юбілярцы самых добрых творчых, жыццёвых здзяйсненняў.

Мікалай Ахрыменя.

Последние новости

Вопрос эксперту

Если не устраивает качество пошива?

2 мая 2024
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

График выезда передвижного фельдшерско-акушерского пункта на май

2 мая 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В агрогородке Смолица прошёл концерт в рамках Международной социально-творческой программы «В будущее — с надеждой»

2 мая 2024
КАЛЕЙДОСКОП

Существенное похолодание ожидается на следующей неделе в Могилевской области

2 мая 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

В вузах Беларуси начинают утверждать планы целевого приема

2 мая 2024
КАЛЕЙДОСКОП

Нарколог назвал самый безопасный для печени крепкий напиток

2 мая 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине завершилась республиканская акция «За безопасность вместе!»

2 мая 2024
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

Быхов – здоровый город

2 мая 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Юные экскурсоводы Быховщины завоевали признание на областном и республиканском уровне

2 мая 2024
ОБЩЕСТВО

Вступил в силу Закон «Об охране окружающей среды» в новой редакции

2 мая 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине пройдут учения

30 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию проведет 20 апреля заместитель председателя Быховского райисполкома Александр Желобкевич

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине проходит республиканская молодежная ярмарка вакансий

23 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024