ТЕМЫ

У мінулую субботу ў Смаліцкім сельскім Доме культуры ўрачыста адзначылі Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці

У мінулую субботу ў Смаліцкім сельскім Доме культуры ўрачыста адзначылі Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці

У мінулую субботу ў Смаліцкім сельскім Доме культуры ўрачыста адзначылі Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці працаўнікі палёў і ферм ААТ “Вараніно”.

IMG_2206Сюды прыйшлі не толькі жыхары аграгарадка, а і вёсак, якія знаходзяцца на тэрыторыі акцыянернага таварыства. Многія завіталі зараней, каб паўдзельнічаць у бяспройгрышнай латарэі, у спаборніцтве ва ўздыме 24-кілаграмовай гіры ці проста пагутарыць з людзьмі, якіх даўно не бачылі, паслухаць музыку.

Недзе ў 10 гадзін распачалася ўрачыстасць. Гэта зрабілі вядучыя і артысты з раённага цэнтра культуры, а прадоўжыў яе першы намеснік старшыні, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Валерый Шкапцоў.

Пасля віншавальных слоў Валерый Васільевіч уручыў Дыплом раённага выканаўчага камітэта з адпаведнай грашовай прэміяй Юліі Юрасёвай, цялятніцы, за шматгадовую добрасумленную працу, дасягнутыя вынікі ў працы, а Падзяку райвыканкама з прэміяй – трактарысту-машыністу Аляксандру Васількову, за высокае прафесійнае майстэрства, добрасумленнае выкананне сваіх абавязкаў.

IMG_2236Пад апладысменты вяскоўцаў дырэктар гаспадаркі Анатоль Тумакоў прыняў свежавыпечаны каравай з мукі новага ўраджаю, а сёлетні ўраджай склаў 8756 тон зерня збожжавых і бабовых культур – значна болей леташняга. Таму недарэмна Валерый Шкапцоў заўважыў, што калі ў засеках ёсць зерне, то будуць малако і мяса.

Анатоль Мікалаевіч не стаў выдзяляць лепшых камбайнёрў. Ён толькі падрэсліў, што на збожжавай ніве сёлета слаўна працавалі ўсе 8 экіпажаў. Кожны з іх намалаціў болей 1000 тонн, а вадзіцелі Ігар Мінчанкаў, Алег Мамкоў перавезлі болей 2000 тонн зерня кожны. Мінчанкаў на 100 з лішнім тон апярэдзіў свайго калегу.

Кіраўнік адзначыў таксама механізатараў Мікалая Іванова, Віктара Макаранку, якія скасілі травастой на 1649 і 856 гектарах адпаведна.

IMG_2226На варушэнні і зграбанні сена апрацаваў 969 гектараў Аляксей Фот, а на прасаванні сена і саломы вызначыліся Віталь Левачкоў з Валерыем Якімавым, запісаўшы на свой рахунак 971 тону і 741,6 тоны. У Аляксандра Васількова 949 тон.

Паспяхова спраўляліся з трамбаваннем і разаўніваннем сянажнай, сіласнай масы Мікалай Баброў, Міхаіл Бычкуноў, Мікалай Глусцоў, а хутчэй за іншых дастаўлялі яе ў траншэі механізатары, вадзіцелі Віктар Луцаеў, Віктар Вербічаў, Віктар Цубатаў і Уладзімір Мікалаеў, якія перавезлі адпаведна 3738,7 тоны, 2845 тон, 2702,4 тоны і 2458,2 тоны.

Болей за ўсіх узараў глебы – 900 гектараў – механізатар Дзяніс Фот.

У час летне-пашавага ўтрымання грамадскага пагалоўя пераможцай стала ферма №4 з Бовак, калектыў якой надаіў 351,6 тоны малака, а вядомы ў раён аператар Віктар Гараўцоў апярэдзіў усіх. Ягоны надой склаў 100,3 тоны малака.

86,1 тоны малака надаіла Святлана Кнышава, крыху меней яе – Святлана Кандылёва, з Трылесінскай фермы №3; 76,6 тоны – Наталля Азарава са Смаліцкай фермы, 67,4 тоны – Алеся Баркова таксама са Смаліцкай МТФ і 106,8 тоны – Алеся Карзюк з Вараніноўскай фермы №5.

Па выніках спаборніцтва за 10 месяцаў 643 грамы сярэднесутачных прывагаў атрымала Ларыса Масечкіна, 693 грамы – Юлія Юрасёва, 536 грамаў – Алеся Каваленка, 539 – Галіна Грэчкаедава, 609 – Святлана Старасценка.

Усе названыя працаўнікі пачулі на сцэне з вуснаў дырэктара Анатоля Тумакова цёплыя словы ўдзячнасці за добрасумленную выніковую працу, атрымалі добрыя грашовыя прэміі.

Музычныя падарункі былі ад артыстаў РЦК. Яны прыпадносіліся ў працэсе ўганаравання, а заключным акордам запамінальнага свята стаў выдатны канцэрт цыганскаша ансамбля песні і танца “Джалма” з Магілёва. Гэтыя артысты не толькі паказалі арыгінальнае выканаўчае майстэрства, а і змаглі так “завесці” гледачоў, што некаторыя пусціліся ў скокі разам з імі.

Мікола КОЛАСАЎ.

Последние новости

КАЛЕЙДОСКОП

Белорусские ученые создают полезный фастфуд

30 апреля 2025
Читать новость
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

Самые полезные для здоровья продукты

30 апреля 2025
Читать новость
СПОРТ

Белорус Шостак признан лучшим вратарем юниорской хоккейной лиги США

30 апреля 2025
Читать новость
ОБРАЗОВАНИЕ

Национальное исследование качества образования пройдет в Беларуси в 2026 году

30 апреля 2025
Читать новость
ТЕХНОЛОГИИ

Хакеры заставили нейросети выполнять запрещенные действия

30 апреля 2025
Читать новость
НА СТРАЖЕ ЗАКОНА

26 пьяных водителей и 51 бесправник задержаны за выходные в Могилевской области

30 апреля 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем