Бацькоўская радасць

Бацькоўская радасць

Маладую шматдзетную сям’ю Круталевічаў, якая пабудавала сваю добрую  кватэру па вуліцы імя прафесара Касценіча за кошт ільготнага дзяржаўнага крэдытавання, наведаў у другой палове нядзельнага дня, калі ўсе знаходзіліся дома. Кожны займаўся сваёю справаю і толькі самы меншы Іванка яшчэ спаў. Але і ён, пачуўшы прывітальныя галасы бацькоў, неўзабаве ўжо сядзеў на руках у маці.

Вольга і Дзяніс пазнаёміліся 10 гадоў таму, каля яна працавала кухарам у дзіцячым садку вёскі Лудчыцы. Сюды ездзіла з суседняй вёскі Няраж, дзе жылі і жывуць зараз яе бацькі. А пазнаёміў іх сябра Дзяніса, які надта ўжо нахвальваў яму юную светлавалосую вясковую прыгажуню. Паехалі да яе. І з таго часу хлопец ужо ездзіў у вёску без сябра. А крыху больш чым праз год ажаніліся, стварылі самастойную сям’ю, у якой растуць зараз трое дзетак — шасцігадовы Алег, пяцігадовая Віка і двухгадовы Ванечка.

IMG_2136

Старэйшыя наведваюць дзіцячы садок №2 у горадзе Быхаве, меншы знаходзіцца ўвесь час з маці. Але недзе ў сярэдзіне лістапада ёй ужо трэба ісці на працу. Тады ў садок адправіцца і самы малодшы. Але час пакажа.
Вольга Віктараўна па спецыяльнасці бібліятэкар. Яе атрымала на завочнай форме навучання ў Магілёўскім бібліятэчным каледжы. І тры гады займалася кнігамі ў цэнтральнай раённай бібліятэцы. Хутка будзе мець справу з чытачамі зноў.

Дзяніс Станіслававіч раней займаўся лясною гаспадаркаю, нават скончыў у Бранску дзяржаўную інжынерна-тэхнічную акадэмію, ды пасля сямі гадоў працы ў ДЛГУ “Быхаўскі лясгас” перайшоў на чыгунку, стаў манцёрам пуці.

—    Тут у мяне два стабільныя выхадныя дні, няма неабходнасці раней звычайнага ісці на работу альбо затрымлівацца пасля яе заканчэння, што вельмі важна для сям’і, калі ў ёй гадуюцца малыя дзеці, — кажа Дзяніс Станіслававіч, — бо ўдзяляць ім увагу абавязана не толькі маці, а і бацька.

У вольны для бацькі час Алег побач з ім. Ён забывае тады на свае канструктары, кубікі і амаль не адыходзіць ад яго.

Віка ж пераймае ў маці навыкі па хатніх справах, вучыцца гатаваць ежу.

А яшчэ абодва любяць бавіць час у бабуляў з дзядулямі ў Быхаве і ў Няражы. Усе яны трымаюць хатнюю гаспадарку, а быхаўскі дзядуля Стась да таго ж мае каня. На кані яны разам ездзяць усюды, дзе трэба, водзяць на луг скубсці траву. А яшчэ ловяць рыбу. Нядаўна зрабіў ім паход у цырк шапіто. Во радасці было!

Заядлы аматар-рыбак і бацька. З ім Алег ездзіў нават на начную рыбалку.

—І што запомнілася? — пытаюся ў хлопчыка.

—Смачныя смажанае сала на ражне, вэнджаная курыца і прыгатаваная бацькам юшка. А яшчэ вогнішча, спевы начных птушак.

Дзеці ў выхадныя дні часта бавяць час то ў бацькоў Дзяніса, то ў бацькоў Вольгі. Яны любяць і тых, і другіх, бо ўсе хочуць пачаставаць сваіх унукаў нечым смачным, дагадзіць ім, але ў меру, каб ведалі цану сялянскай працы, шанавалі прыроду, людзей. Калі ў Быхаве для іх ёсць конь, то ў Няражы — карова, якая дае малако. А з малака бабуля Тамара робіць і смятану, і масла, і тварог, якія куды смачней, чым у магазіне.

Бабуля Валянціна таксама заўсёды мае добрыя пачастункі. Таму дзеці заўсёды ахвотна ідуць да іх у госці. Маленькі Ваня не жадае нават у садок пайсці, калі надыдзе час, ён ужо згадзіўся пажыць у Няражы.

Мая сустрэча з сям’ёю Круталевічаў была кароткай, але насычанай, гасціннай і пераканаўчай у тым, што дзеці бацькам у радасць.

Мікола КОЛАСАЎ. 

Последние новости

ТЕХНОЛОГИИ

Дуров объявил о запуске в Telegram донатов авторам и владельцам каналов

19 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

Погода на выходные: дождливо, прохладно и ветрено. В ночь на субботу – заморозки

19 апреля 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

К 1 сентября все белорусские школы перейдут на новый режим питания

19 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
КАЛЕЙДОСКОП

В Беларуси запретили « Русские народные сказки»

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Советы от МЧС при похолодании

19 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Тематическую прямую телефонную линию проведет 26 апреля комитет по труду, занятости и социальной защите Могилевского облисполкома

19 апреля 2024
НОВОСТИ

Минобразования скорректировало сроки вступительной кампании в ссузах

19 апреля 2024
В МИРЕ

Израиль нанес ракетный удар по Ирану

19 апреля 2024
ЭКОНОМИКА

Ранние яровые зерновые в Беларуси посеяли более чем на 88% площадей

19 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНОЕ

На Быховщине отметили День беременных

9 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

В Быхове горел дом

12 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Машинный парк сельсоветов Быховского района пополнен четырьмя новыми автомобилями

10 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане по собственной инициативе благоустроили гражданское кладбище

17 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

В Быхове прошел 1-й этап областного фестиваля управленческого опыта руководителей учреждений общего среднего образования «Лидер образования»

8 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Приглашаем принять участие в фотоконкурсе «В объективе – Быховский район»

9 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В хозяйствах Быховского района полным ходом идет посевная

15 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошел районный конкурс знаменных групп «Равнение на знамена». ФОТО

12 апреля 2024