У цэнтральнай раённай бібліятэцы заўсёды можна ўбачыць нешта цікавае

У цэнтральнай раённай бібліятэцы заўсёды можна ўбачыць нешта цікавае

У цэнтральнай раённай бібліятэцы, якая летась атрымала імя нашага земляка, пісьменніка і публіцыста Барыса Стральцова, заўсёды можна ўбачыць нешта цікавае, адметнае. Такую выснову раблю таму, што вось ужо амаль чатыры дзесяцігоддзі наведваю гэтую ўстанову культуры, гутару з яе супрацоўнікамі, удзельнічаю ў праводзімых ёю мерапрыемствах.

IMG_2069

Завітаў і зараз. У вочы кінулася арыгінальна аформленая выстава-рэкамендацыя “Бібліятэкар — чытачам”.

Галоўны бібліятэкар ЦРБ Наталля Чарняўская паведаміла, што тут змешчаны з кароткім апісаннем зместу самыя самыя любімыя кнігі супрацоўнікаў бібліятэкі, пачынаючы з яе дырэктара Наталлі Корза. Наталля Аляксандраўна лічыць сваім любімым творам раман англійскага пісьменніка Коліна Маккалау “Поющие в терновнике” у перакладзе на рускую мову. Тут жа стаіць названая кніга.

Любімая кніга намесніка дырэктара Валянціны Зайкінай — раман Алены Чыжовай “Время женщин”, а загадчыцы аддзела рэкламы і маркетынгу Таццяны Каржовай — раман Вольгі Тарасевіч “Плачущий ангел Шагала”.

Бібліятэкар другой катэгорыі вышэй названага аддзела Алена Фядотава ў захапленні ад рамана Юрыя Татарынава “Княгіня Мянжынская”, які выстаўлены тут на беларускай мове, але ёсць ён і на рускай мове.
Сваёю любімаю кнігаю бібліятэкар гэтага аддзела Надзея Альшэўская  называе раман народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна “Сатанінскі тур”. І ён знайшоў тут сваё пачэснае месца.

Аддае перавагу творам беларускіх аўтараў і яе больш вопытная калега, бібліятэкар першай катэгорыі аддзела абслугоўвання і інфармацыі Алена Сідарэнка, якой асабліва падабаецца раман Яўгена Хвалея “Прынцэсса тусоўкі”.

Свой выбар зрабіла таксама бібліятэкар другой катэгорыі аддзела абслугоўвання Аксана Дрозд. Яна з усіх прачытаных апошнім часам кніг аддала перавагу раману расійскай пісьменніцы Паліны Дашковай “Место под солнцем”.

Ёсць свая любімая кніга і ў бібліятэкара другой катэгорыі з аддзела абслугоўвання і інфармацыі Святланы Вашукевіч. Гэта рускамоўны раман Томаса Гардзі “Тэсс из рода д ‘Эрбервиллей».

Толькі названымі любімымі кнігамі бібліятэкары не абмежаваліся. На дзвюх ніжніх паліцах выставы змешчаны хіт-парад іншых любімых кніг. Тут стаяць “Алые паруса” Аляксандра Грына, бачыцца “Горький запах полыни” Ганада Чарказяна, іншыя запатрабаваная ў чытачоў літаратура.

Мікола КОЛАСАЎ.

Последние новости

ГЛАВНОЕ

На Быховщине продолжается акция «Чистый двор – комфортная жизнь».

26 сентября 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Продолжается проведение Дней профилактики в школах Быховского района

26 сентября 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Могилёве прошли открытые областные соревнования «Лига храбрых»

26 сентября 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Новобыховском сельском исполнительном комитете провели прямую телефонную линию

26 сентября 2025
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Госавтоинспекция проводит Единый день безопасности дорожного движения

26 сентября 2025
Читать новость
СПОРТ

Хоккеисты минского «Динамо» сыграют с «Северсталью» в третьем матче домашней серии

26 сентября 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем