Рыхтуемся да дажынак

Рыхтуемся да дажынак

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Нэла Шунькіна і першы намеснік старшыні, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Валерый Шкапцоў правялі чарговую рабочую нараду па падрыхтоўцы і правядзенню раённага фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2014”, які пройдзе ў аграгарадку Баркалабава 12 верасня, з удзелам кіраўнікоў прадпрыемстваў , арганізацый і служб, маючых прамое дачыненне да прадстаячага масавага мерапрыемства.

imagesНа працягу гадзіны былі абмеркаваны ўсе асноўныя пункты плана падрыхтоўкі і правядзення фестывалю-кірмашу, зацверджанага старшынёю райвыканкама Дзмітрыем Калеевым. Шэраг такіх пунктаў маюць чыста гаспадарчы характар, але нямала і такіх, якія ўносяць у прадстаячае свята своеасаблівы каларыт. Гэта плануемая алея майстроў “Залатыя рукі Быхаўшчыны”, выстава работ народных умельцаў аграгарадка Баркалабава “З бабулінага куфара”, выстава старадаўніх прылад працы для ўборкі ўраджаю, выстава фотаработ калектываў раёна “Быхаўшчына працоўная” і гэтак далей.

Будуць таксама ладзіцца гульневыя пляцоўкі беларускіх атракцыёнаў, забаўляныя праграмы.
А якія ж дажынкі, якое свята ўраджаю без адметных атрыбутаў. Гэта акалічнасць таксама ўлічана. Будуць па-мастацку аформлены тэматычныя падворкі “Свята бульбы” СВК “Абідавічы”, “Свята мёду” СВК “Навабыхаўскі”, “Залаты колас” СВК “Валадарскі”, “Малочныя рэкі” ААТ “Вараніно”, а на “Гасцінны двор” запросіць СВК “Быхаўскі”.

На падворку “Дары восені” сваю прадукцыю пакажуць і дадуць магчымасць паспытаць філіял СК “Дуброва” ААТ “Магілёўліфтмаш” і філіял “Макранскі” ААТ “Быхаўскі кансервава-агароднінасушыльны завод”, у імправізаваную лазню запросіць філіял “Лудчыцы” ААТ “Быхаўрайаграпрамтэхзабеспячэнне”.

Прадугледжаны іншыя цікавыя, самабытныя атрыбуты вялікага свята вяскоўцаў і гараджан, якія дапамагалі ім убіраць вырашчаныя збожжавыя культуры.

Абмяркоўвалі таксама  расклад руху спецыяльнага рэйсавага аўтобуса з Быхава ў Баркалабава, аб чым паведамім пазней, рух і паркоўку аўтамабільнага транспарту непасрэдна ў самім аграгарадку. Тут свве меркаванні выказаў начальнік аддзялення ДАІ аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Віталь Хліманкоў.
Пасля заканчэння рабочай нарады большасць яе ўдзельнікаў разам са старшынёю райвыканкама Дзмітрыем Калеевым выехала ў аграгарадок, каб канчаткова вызначыцца па некаторых момантах на месцы прадстаячага фестывалю-кірмашу на месцы правядзення.

Мікола КОЛАСАЎ.

Последние новости

ГЛАВНОЕ

Как быховчане отмечают Праздник труда. Фото

1 мая 2026
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Председатель Быховского райисполкома Александр Киселёв поздравляет с Праздником труда

1 мая 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

340 тысяч человек и 90% новых «первичек» на частных предприятиях. Игорь Станкевич — о профсоюзах и Празднике труда

1 мая 2026
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко поздравил белорусов с Праздником труда и назвал залог дальнейшего процветания страны

1 мая 2026
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Поздравление от Председателя Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь Натальи Кочановой с Праздником труда

1 мая 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Контроль качества алкоголя в Беларуси ужесточают: что изменится

30 апреля 2026
Читать новость

Архивы

Рекомендуем