Юрый Самалётаў першы у раёне перасягнуў 2000 тон перавезенага ад камбайнаў рапса і збожжа

Юрый Самалётаў першы у раёне  перасягнуў 2000 тон перавезенага ад камбайнаў  рапса і збожжа

Каб добра ды эфектыўна працаваў збожжавы канвеер, патрэбна зладжаная праца шматлікіх ягоных звёнаў. Пры сёлетніх багатых намалотах самая вялікая ды адказная задача па ўборцы ўраджаю тут кладзецца, пасля камбайнераў, канешне, на вадзіцеляў і механізатараў, якія адвозяць яго з палеткаў.

DSCN9591

Усе экіпажы камбайнераў філіяла “Макранскі” ААТ “Быхаўскі КАСЗ” паказваюць высокія вынікі  тэмпаў жніва і аб’ёмаў намалочанага зерня, што вымушае не адставаць ад іх і вадзіцельскаму корпусу. Сярод ягоных лідараў — вадзіцель аўтамабіля МАЗ-555142 Юрый Самалётаў, які першым у раёне напрыканцы мінулага тыдня перасягнуў 2000 тон перавезенага ад камбайнаў  рапса і збожжа.

З гэтай значнай працоўнай перамогай яго на палетку каля Макранскіх Хутароў віншавалі старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Калееў і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Наталля Мірончык.

Яны ўручылі перадавіку Ўдзячнасць райвыканкама і раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК, каштоўны падарунак, пажадалі новых працоўных дасягненняў. Атрымаў Юрый Анатольевіч, а таксама новыя тысячнікі па намалотах збожжа Дзяніс Паленіс і Віктар Купрэеў,   грашовыя прэміі ад адміністрацыі і прафсаюзнага камітэта філіяла “Макранскі”.

Гэтакіх жа ўзнагарод ад райвыканкама і прафсаюза галіны ўдастоіўся вадзіцель СВК “Валадарскі” Уладзімір Шах, які другім у раёне перавысіў на перавозцы збожжа з палеткаў двухтысячны рубеж.

Мікалай АХРЫМЕНЯ.

Последние новости

КАЛЕЙДОСКОП

Один из крупнейших в 2025 году астероидов пролетел мимо Земли

18 сентября 2025
Читать новость
СПОРТ

Волейболистки “Минчанки” выиграли два матча на старте розыгрыша Кубка России

18 сентября 2025
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Запреты на посещение лесов действуют в 11 районах Беларуси

18 сентября 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быхове прошла спартакиада по мини-футболу

18 сентября 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Сегодня в Быховском районе проходит единый день информирования

18 сентября 2025
Читать новость
АКТУАЛЬНО

Кассовый чек как гарантия защиты прав пассажира

18 сентября 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем