Вабіць вока, грэе сэрца

Вабіць вока, грэе сэрца

Вуліца Чайкоўскага цягнецца па паўночнаму ўскрайку нашага города. Па шматлікіх параметрах яна не падыходзіць  да рангу прыстойнай гарадской транспартна-пешаходнай артэрыі. Дарожнага пакрыцця няма ніякага, ці, болей правільна будзе сказана, ім служыць спрадвечны пясчаны грунт, аб тратуарах ці іншым сучасным добраўпарадкаванні і гамонкі няма. Таму выглядае яна як звычайная вуліца далёкага мінулага Быхава. Ды вось толькі некалькі сучасных сядзібаў нагадваюць пра цяперашні, ужо дваццаць першы век, а таксама з’яўляюцца яе пэўным аздабленнем ды ўпрыгожваннем.

DSCN9376

У ліку іх выдзяляецца дом №8, у якім пражывае сям’я Маціеўскіх — муж і жонка Міхаіл Ільіч і Зінаіда Іванаўна. Адразу кідаецца ў вочы дагледжанасць жытла, прысядзібнай тэрыторыі, кветкавае аздабленне агародчыка перад домам, адпаведнае афармленне ўваходу.

Гаспадыня запрашае прайсці на сядзібу. Там усё таксама выглядае чыста, акуратна ды, так бы мовіць, функцыянальна з пункту погляду выкарыстання тэрыторыі для рознага прызначэння — працы, адпачынку, заняткаў любімай справай.

—Шчыра кажучы, да гэтай болей-меней гармоніі на сядзібе мы прыйшлі далёка не адразу, — распавядае Зінаіда Маціеўская. — Калі сярэдзінаю 1970-х гадоў маслазавод, дзе я тады працавала, пабудаваў нам гэты дом, то было ні да якіхсьці выдумак ці фантазій па добраўпарадкаванню. Стараліся зрабіць жыллё прасторным, утульным для сямейнага жыцця. Для гэтага ўзвялі прыбудовы з вярандаю, вялікаю кухняю, гаспадарчыя памяшканні.

Потым патроху чарга дайшла да ўпарадкавання ўнутранага дворыка, зоны адпачынку з альтанкаю, арэлямі ды іншымі канструкцыямі, зялёнага афармлення сядзібы. А па-сапраўднаму заняліся навядзеннем глянцу ў сямейным гняздзе, калі пайшла гадоў сем таму на пенсію. Тут ужо стварэнне кветнікаў, клумбаў, міні-дэндрарыяў сталася для мяне як самамэтаю, так і заняткам ландшафтным дызайнам. Здабывала насенне кветак,  саджанцы дрэў і кустоў праз усялякія крыніцы, шмат чаго вырошчвала самастойна. Як бачыце, удалося давесці сядзібу да некаторага ладу.

Лад гэты, трэба адзначыць, заключаецца ў прадуманым чаргаванні кветкавых насаджэнняў з розных гатункаў ружаў, лілей, лілейнікавых раслін, гартэнзій, хрызантэм, хостаў і гэтак далей з нізкарослымі хваёвымі дрэвамі, дэкаратыўнымі куставымі раслінамі. Усё гэта вабіць вока, грэе сэрца і душу ды, як прызналася гаспадыня сядзібы, настройвае на аптымістычную жыццёвую хвалю, наступныя планы і здзяйсненні. У гэтым Маціеўскім хочацца пажадаць плёну і радасці.

Іван Мікалаеў.

Последние новости

ОБРАЗОВАНИЕ

Старшеклассники Беларуси начнут изучать основы микроэлектроники

27 апреля 2026
Читать новость
ТЕХНОЛОГИИ

Холдинг «Горизонт» презентовал компактную новинку

27 апреля 2026
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Возрождать, чего бы нам ни стоило. Лукашенко о возвращении в оборот пострадавших земель Полесья

27 апреля 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Как влияет на стаж и пенсию работа на полставки

27 апреля 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

В Беларуси утверждены профстандарты для сферы красоты, ухода за животными и легкой промышленности

27 апреля 2026
Читать новость
НОВОСТИ

В Беларуси с 29 апреля меняются ставки утилизационного сбора

27 апреля 2026
Читать новость

Архивы

Рекомендуем