Медаль у дзень нараджэння

Медаль у дзень нараджэння

За амаль сем дзесяцігоддзяў з часу заканчэння Вялікай Айчыннай вайны цяпер жывуць амаль што адзінкі яе ветэранаў, вязняў фашысцкіх канцлагераў, доблесных працаўнікоў ваеннага тылу. Яны маюць зусім слабае здароўе і, каб уручыць ім юбілейныя медалі “70 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” і падарункі, да такіх узнагароджаных грамадзян горада Быхава дамоў завіталі прадстаўнікі адпаведных раённых служб.

DSCN9205

Першым адрасам, куды яны наведаліся, стаўся дом №29 па вул. Леніна, дзе ў кватэры №1 пражывае ўдзельніца вайны Іна Сакалова. Іна Мікалаеўна абараняла Маскву, ваявала ўлетку 1945 года на Далёкім Усходзе супраць японскіх мілітарыстаў.

Са словамі вялікай павагі, удзячнасці і віншаванняў выконваючая абавязкі начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Пугачова, прадстаўнік раённага ваеннага камісарыяту Юрый Бурсаў, старшыня раённага савета ветэранаў вайны і працы Марына Кравец выканалі сваю ганаровую місію. Расчуленая жанчына падзякавала ім, кіраўніцтву дзяржавы за клопат, а таксама падзялілася добрай навіною, што толькі чатыры дні таму работнікі цэнтральнай раённай бальніцы прывезлі ёй  хадункі сучаснай канструкцыі, бо старыя сталі ўжо непрыгодныя.

А вось для быхаўчаніна Пятра Лапшова (на здымку), які мае ўзнагароды за доблесную працу і бездакорную воінскую службу ў тыле ў гады Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гадоў, уручэнне юбілейнага медаля і падарунка сталася як нечаканым,  так і вельмі прыемным дапаўненнем да шматлікіх віншаванняў ад родных і блізкіх, бо менавіта ў гэты дзень, 17 чэрвеня, яму споўнілася 89 год з дня нараджэння.
Гэтымі днямі атрымалі заслужаныя ўзнагароды яшчэ колькі грамадзян раёна, а частка бояздольных герояў вайны юбілейныя медалі атрымае падчас святочных мерапрыемстваў з нагоды 70-годдзя вызвалення раёна і краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Мікалай АХРЫМЕНЯ.

Последние новости

ОБЩЕСТВО

Какую поддержку государство оказывает отцам, рассказали в Минтруда

17 октября 2025
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Местами сильные дожди и порывистый ветер. Какой будет погода в Беларуси 18 октября

17 октября 2025
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

«Только вы можете сделать свою жизнь». Лукашенко дал молодежи совет на будущее

17 октября 2025
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Кардинал Гуджеротти посетит Беларусь для участия в торжествах к 100-летию Пинской епархии

17 октября 2025
Читать новость
ОБЩЕСТВО

ГПК: более 6,3 тыс. легковых и грузовых автомобилей ожидают въезда в Евросоюз

17 октября 2025
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко: Беларусь не просто обладает инновационными технологиями, но и создает их сама

17 октября 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем