Па мі­фы і ле­ген­ды — на ве­ла­сі­пе­дзе

У апош­нія га­ды ве­ла­рух у Бе­ла­ру­сі ак­тыў­на на­бі­рае аба­ро­ты: усё больш лю­дзей імк­нец­ца да зда­ро­ва­га ла­ду жыц­ця і та­му пе­ра­са­джва­ец­ца на ве­ла­сі­пе­ды. Яшчэ ле­тась да Го­да гасцін­нас­ці ў Ма­гі­лё­ве рас­пра­ца­ва­лі не­каль­кі ці­ка­вых ве­ла­сі­пед­ных ванд­ро­вак па 8 ра­ё­нах воб­лас­ці пад агуль­ным брэн­дам «Край жы­ва­твор­ных кры­ніц». Быў ство­ра­ны сайт, схе­мы марш­ру­таў, пра­кла­дзе­ны пер­шыя ту­рыс­тыч­ныя сцеж­кі.

Ад­крыц­цё сё­лет­ня­га се­зо­на па­ча­ло­ся з 4‑дзён­на­га па­да­рож­жа пад пры­ваб­най наз­вай «Мі­фы і ле­ген­ды краю жы­ва­твор­ных кры­ніц». У наш спіс тра­пі­лі са­мыя вя­до­мыя з іх — Браз­гун у Чэ­ры­каў­скім ра­ё­не, Бла­кіт­ная — у Слаў­га­рад­скім, За­ха­ран­ка — у Бы­хаў­скім. У тых ляс­ных за­па­вед­ных мяс­ці­нах, дзе яны бру­яц­ца, на­ват кож­ны ка­мень­чык, зда­ец­ца, мае непаў­тор­ную гіс­то­рыю. А што ка­заць пра та­кія жам­чу­жы­ны Ма­гі­лёў­шчы­ны, як Бы­хаў­скі замак, Бар­ка­ла­баў­скі жа­но­чы ма­нас­тыр, па­лац Жу­коў­скіх у аг­ра­га­рад­ку Да­шкаў­ка — усе яны як­раз зна­хо­дзяц­ца на шля­ху. А яшчэ ар­га­ні­за­та­ры абя­ца­лі су­стрэ­чы з пры­ві­да­мі, чарадзей­ную вы­печ­ку і рус­кую лаз­ню. Ну як бы­ло не спа­ку­сіц­ца?

На старт — у по­шу­ках пры­год

Тое, што да­стат­ко­ва­га во­пы­ту яз­ды на да­лё­кія ад­лег­лас­ці ў мя­не ня­ма, а ве­ла­сі­пед яшчэ не аб­ка­та­ны (лі­чы, толь­кі з кра­мы), ні­як не ад­бі­ла­ся на жа­дан­ні вы­пра­ба­ваць ся­бе на трываласць. Па­куль цвя­ро­зы ро­зум пад­каз­ваў: аду­май­ся, час яшчэ ёсць, ду­ша як ша­лё­ная імк­ну­ла­ся да подз­ві­гаў. Як вы­свет­лі­ла­ся, не ад­на я бы­ла та­кая.

На чы­гу­нач­ным вак­за­ле сабраліся 8 ча­ла­век. У тым лі­ку наш не­па­срэд­ны кі­раў­нік і каардына­тар — стар­шы­ня ма­гі­лёў­ска­га гра­мад­ска­га са­ве­та па раз­віц­ці аг­ра­эка­ту­рыз­му Сяр­гей Ку­ля­гін, які, зда­ва­ла­ся, на­ра­дзіў­ся на ве­ла­сі­пе­дзе.

Су­пра­ва­джа­лі наш «дэ­сант» на «Фор­дзе» кі­роў­ца (ён жа ку­хар) і ме­дык-па­моч­нік ку­ха­ра. І тое, што цяж­кія за­плеч­ні­кі не трэ­ба ця­гаць на са­бе, бы­ло вель­мі да­рэ­чы. Пас­ля не­вя­лі­ка­га тэх­ін­струк­та­жу і фо­та на па­мяць мы ба­дзё­ра па­да­лі­ся да цяг­ні­ка эка­ном-кла­са, каб да­ехаць на ім да вёс­кі Ве­ра­мей­кі, дзе і па­ві­нен быў ад­быц­ца старт.

Ад кед­раў да мяс­тэч­ка, дзе «чы­ры­ка­лі» аве­чак

Пе­рад тым як асяд­лаць сва­іх жа­лез­ных ко­ней і зра­біць марш-кі­док да пер­ша­га пры­ва­лу ка­ля чэ­ры­каў­скай вёс­кі Нар­кі, азна­ё­мі­лі­ся з ма­ляў­ні­чы­мі ку­точ­ка­мі дэнд­ра­пар­ку Верамейкаў­ска­га ляс­га­са. Прад­пры­ем­ства так­са­ма зра­бі­ла свой унё­сак у раз­віц­цё мясцовага аг­ра­эка­ту­рыз­му — уста­на­ві­ла на пэў­ным участ­ку ін­фар­ма­цый­ныя шчы­ты і паказаль­ні­кі шля­ху. Па­коль­кі мы бы­лі яго пер­ша­ад­кры­ва­льні­ка­мі (не ўліч­ва­ю­чы тэс­та­ва­га марш­ру­ту), ка­ар­ды­на­тар бе­лай фар­бай (у ад­па­вед­нас­ці з між­на­род­ны­мі стан­дар­та­мі) адзна­чаў на дрэ­вах на­пра­мак ру­ху. «Да­дат­ко­выя пры­кме­ты не пе­ра­шко­дзяць», — патлума­чыў ён. Тым больш што шлях пра­хо­дзіць праз ля­сы.

Праз 30 кі­ла­мет­раў ня­прос­та­га для ма­ла­во­пыт­ных ве­ла­сі­пе­дыс­таў і зу­сім не цяж­ка­га для пра­фе­сі­я­на­лаў шля­ху мы за­ві­та­лі да Лю­бо­ві Ча­пе­лі­най. У яе за­хоў­ва­ец­ца ста­ра­даў­няя іко­на свя­тых Пят­ра і Паў­ла, якая, як ка­жуць, бе­ра­жэ вёс­ку Нар­кі і яшчэ не­каль­кі блі­жэй­шых населе­ных пунк­таў ад роз­ных ня­год.

Ра­ней яна пе­ра­да­ва­ла­ся з ха­ты ў ха­ту, але апош­нія не­каль­кі га­доў за­ста­ец­ца ў до­ме Лю­бо­ві Іль­і­ніч­ны: жы­ха­роў ста­но­віц­ца ўсё менш. Але кож­ны год на дзень свя­тых Пят­ра і Паў­ла вер­ні­кі ра­зам са свя­та­ром ня­суць яе хрэс­ным хо­дам да кры­ні­цы Браз­гун, якая зна­хо­дзіц­ца за не­каль­кі кі­ла­мет­раў ад Ныр­коў. Дзя­ку­ю­чы жан­чы­не за­ха­ваў­ся ста­ра­даў­ні аб­рад з гэ­тай іко­най, які не­каль­кі га­доў та­му быў пры­зна­ны гіс­та­рыч­на-куль­тур­най каш­тоў­нас­цю Беларусі.

Пас­ля ад­па­чын­ку каля цу­да­дзей­най кры­ні­цы зу­сім не ха­це­ла­ся зноў са­дзіц­ца на веласіпеды. Але ж, каб па­ба­чыць му­зей яка­раў у вёс­цы Мі­ра­гошч, трэ­ба бы­ло пераадолець яшчэ 30 кі­ла­мет­раў. Да­рэ­чы, му­зей на­ле­жыць гас­па­да­ру аг­ра­ся­дзі­бы «Лі­лея» Сяр­гею Ду­бя­гу. У дзя­цін­стве ён ма­рыў стаць ма­ра­ком, але па­ба­чыць да­лё­кія кра­і­ны з караб­ля не да­вя­ло­ся. За­тое з ра­кой Сож, на бе­ра­зе якой і зна­хо­дзіц­ца ся­дзі­ба, звяз­вае шмат. Вось і яка­ры ад­туль, ся­род якіх ёсць вель­мі рэд­кія. На­огул Сяр­гей збі­ра­ец­ца пабудаваць тут яхт-клуб, дзе кож­ны ку­то­чак бу­дзе на­гад­ваць аб вод­най сты­хіі. Ці­ка­ва, што на­су­праць яго ўчаст­ка це­раз ра­ку зна­хо­дзіц­ца тое са­мае мес­ца, дзе ў ста­ра­даў­нія ча­сы стая­лі ман­го­ла-та­та­ры. Яны не ча­па­лі на­сель­ніц­тва, па­коль­кі яно пла­ці­ла да­ні­ну. За­ста­ла­ся з тых ча­соў ці­ка­вая наз­ва ў гэ­тай мяс­цо­вас­ці — Чы­ры­ка­вец. Там ман­го­лы «чы­ры­ка­лі» (рэза­лі) аве­чак, каб па­кі­нуць на бе­ра­зе не­па­трэб­ныя ім вант­ро­бы… На­пэў­на, ка­лі б не та­кія лю­дзі, як Сяр­гей, гэ­ту ста­рон­ку гіс­то­рыі, як і мно­гія ін­шыя, даў­но за­бы­лі б. Пас­ля смач­най вя­чэ­ры (наш ку­хар, як вы­свет­лі­ла­ся, зна­ток аюр­ве­дыч­най кух­ні) знай­шлі­ся ах­вот­ні­кі паслухаць апо­ве­ды гас­па­да­ра за вя­лі­кім ста­лом на бе­ра­зе ра­кі. У ме­сяч­ным све­це нерухомая па­верх­ня ва­ды зда­ва­ла­ся ка­зач­най. А гас­па­дар за­пэў­ніў, што асаб­лі­ва «шчаслівыя» пас­ля апоў­на­чы мо­гуць уба­чыць, як ад­туль вы­хо­дзіць ру­сал­ка. І клі­каў паблукаць ноч­чу па бы­лых ула­дан­нях кня­зёў Аба­лен­скіх. Але ге­ро­яў ся­род нас не знайшло­ся.

Па Ка­ця­ры­нін­скім трак­це… да ай­ца Ге­ор­гія

Еха­ла па ім ім­пе­ра­тры­ца ці не, гіс­то­рыя за­моўч­вае. Але не вы­клю­ча­на, што так яно і бы­ло. Пас­ля па­дзе­лу Рэ­чы Па­спа­лі­тай у ХVІІІ ста­год­дзі ім­пе­ра­тры­ца па­да­ры­ла ту­тэй­шыя зем­лі сва­ім фа­ва­ры­там і по­тым на­вед­ва­ла­ся да іх. На на­шай кар­це гэ­ты ляс­ны ад­рэ­зак шля­ху быў па­зна­ча­ны як «са­фа­ры». За кра­са­моў­ным сло­вам зна­чы­ла­ся яз­да па не­пры­зна­ча­ных для ве­ла­сі­пед­най яз­ды сцеж­ках. Пас­ля но­чы зда­ва­ла­ся, што но­гі і ін­шыя мес­цы ба­ляць яшчэ мац­ней. Су­ця­ша­ла толь­кі тое, што ты та­кі не адзін… Ляс­ная сцеж­ка па ўзбя­рэж­жы Со­жа пада­ла­ся вель­мі пры­ем­най, а края­ві­ды, якія па­ўста­ва­лі пе­рад ва­чы­ма, за­хоп­лі­ва­лі сва­ёй пры­га­жос­цю. Та­ко­га не па­ба­чыш з акна аў­та­ма­бі­ля.

Ка­лі па­вяр­нуць у бок аг­ра­га­рад­ка Ляс­ная, дзе больш за 300 га­доў та­му ад­бы­ла­ся біт­ва рускіх са шве­да­мі, па­тра­піш да свя­та­ра ту­тэй­ша­га хра­ма ай­ца Ге­ор­гія. Пра слаў­га­рад­скія кры­ніч­кі, ста­ра­даў­нія і су­час­ныя, на­пэў­на ні­хто больш за яго ў ра­ё­не не ве­дае. А тое, што ён рас­па­вя­дзе пра храм-пом­нік, які быў уз­ве­дзе­ны пас­ля той зна­мя­наль­най біт­вы, вы і наогул не зной­дзе­це ні ў ад­ной кніж­цы. Да 300-го­ддзя біт­вы са шве­да­мі храм ад­на­ві­лі, але прай­шло не­каль­кі га­доў, і фар­ба з аб­лі­цо­вач­най пліт­кі па­ча­ла сы­пац­ца. Ай­цец Ге­ор­гій вель­мі пе­ра­жы­вае з гэ­тай на­го­ды: со­рам­на пе­рад вер­ні­ка­мі. А вось ма­за­і­кі з вы­явай апостала Пят­ра і Бо­жай Ма­ці, ство­ра­ныя вя­до­мым ар­хі­тэк­та­рам з Санкт-Пе­цяр­бур­га Уладзі­мі­рам Фра­ло­вым 100 га­доў та­му, і сён­ня вы­гля­да­юць як но­выя.

Сро­дак па­ка­зы­таць нер­вы і… су­це­шыць ду­шу

Ве­ла­ама­та­ры — дзі­ва­кі. Яны з за­хап­лен­нем ка­жуць пра тое, як у іх кры­ві бу­шуе ад­рэ­на­лін ад яз­ды па ляс­ных кал­до­бі­нах, дзе трэ­ба ла­ві­ра­ваць па­між пяс­ча­ны­мі ўчаст­ка­мі, глы­бо­кі­мі лу­жы­на­мі, па­ва­ле­ны­мі дрэ­ва­мі і ін­шы­мі «спа­ку­са­мі» жыц­ця. Ка­лі ім­чыш па гэ­тай па­ла­се пе­ра­шкод, сэр­ца гру­кае так, што, зда­ец­ца, вы­ска­чыць з гру­дзей… Толь­кі за ста­лом са смачнай вя­чэ­рай у аг­ра­ся­дзі­бе «Гас­ці­нны двор» мы ўсвя­до­мі­лі, што здзейс­ні­лі са­праўд­ны подз­віг, пра­ехаў­шы 80 (!) кі­ла­мет­раў. За­тое як бы­ло пры­ем­на ся­дзець ве­ча­рам каля пе­чы і ла­са­вац­ца толь­кі што за­сма­жа­ным лі­нём. І ці мож­на пе­ра­даць сло­ва­мі тыя ад­чу­ван­ні, якія до­рыць рус­кая лаз­ня! Ду­ша ад­па­чы­ва­ла і спя­ва­ла!…

Знай­сці пад­ра­бяз­ную ін­фар­ма­цыю і па кры­ні­цах, і па куль­тур­на-гіс­та­рыч­ных пом­ні­ках Магілёў­шчы­ны мож­на на сай­це krynіca.by. Там жа ёсць ці­ка­вая ін­фар­ма­цыя для ту­рыс­таў аб мес­цах і ўмо­вах пра­жы­ван­ня і аб усіх па­слу­гах (з аба­вяз­ко­вым ука­зан­нем цэн). Як запэўніў ка­ар­ды­на­тар пра­ек­та Сяр­гей Ку­ля­гін, іс­нуе да­моў­ле­насць з гас­па­да­ра­мі аграсядзіб (кож­ная з іх па­зна­ча­на на сай­це), што пра­жы­ван­не (без улі­ку хар­ча­ван­ня) для ве­латурыс­таў (па­куль што толь­кі бе­ла­рус­кіх) абы­дзец­ца пры­клад­на ў 10 до­ла­раў. Пажадана толь­кі, каб гру­па бы­ла не вель­мі ма­лень­кая. Тое, што ўмо­вы не рас­ча­ру­юць, пра­ве­ра­на на са­бе. Аб усіх трох ся­дзі­бах, якія пры­ма­лі нас пад­час па­да­рож­жа, за­ста­лі­ся пры­ем­ныя ўспа­мі­ны. Вод­ная іды­лія ва ўла­дан­нях Сяр­гея Ду­бя­гі, утуль­ны дом Люд­мі­лы Чаба­тар у слаў­га­рад­скай вёс­цы Мі­хай­лоў, дзе смач­на пах­не пі­ра­га­мі, па­ляў­ні­чы ка­ла­рыт ад Ула­дзі­мі­ра і яго сы­на Яў­ге­на Ду­дзі­каў з бы­хаў­скай вёс­кі За­лах­вен­не…

Ча­ты­рох­дзён­нае па­да­рож­жа абы­шло­ся мне пры­клад­на ў 300 ты­сяч руб­лёў, з якіх па­ло­ву скла­лі вы­дат­кі на хар­ча­ван­не. У мэ­тах эка­но­міі не­ка­то­рыя ка­рыс­та­лі­ся па­лат­ка­мі — на тэры­то­рыі ся­дзіб та­кі нач­лег абы­хо­дзіў­ся ў 3 до­ла­ры. Пэў­ная су­ма пай­шла на су­ве­ні­ры. Калі пад­лі­чыць, коль­кі б каш­та­ва­ла та­кое па­да­рож­жа на звы­чай­ным рэй­са­вым аў­то­бу­се, хут­чэй за ўсё, ад яго прый­шло­ся б ад­мо­віц­ца. Толь­кі адзін бі­лет ад Ма­гі­лё­ва да Слаў­га­ра­да каш­туе 40 ты­сяч руб­лёў. А з улі­кам да­ро­гі да Бла­кіт­най кры­ні­цы — і ўсе 50 ты­сяч. Ве­ла­сі­пед жа да­па­ма­гае па­ба­чыць «свет» за мі­ні­маль­ны кошт.

Сяр­гей Ку­ля­гін ка­жа, што сет­ка ту­рыс­тыч­ных марш­ру­таў бу­дзе раз­ві­вац­ца і да­лей. Разгляда­юц­ца пы­тан­ні па ства­рэн­ні па­ла­тач­ных га­рад­коў, пунк­таў пра­ка­ту ве­ла­сі­пе­даў, уста­ля­ван­ні да­дат­ко­вых ін­фар­ма­цый­ных шчы­тоў. Ёсць за­дум­ка рас­пра­ца­ваць марш­рут па Клі­ма­віц­кім, Кас­цю­ко­віц­кім і Крас­на­поль­скім ра­ё­нах. Там так­са­ма ёсць што па­гля­дзець. Не ве­даю, як вы, а я аба­вяз­ко­ва па­еду. Чу­ла, што ту­рызм — гэ­та доб­ры нар­ко­тык, але не ведала, што та­кі моц­ны…

Нэ­лі ЗІ­ГУ­ЛЯ, газета “Звязда”

Последние новости

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

V открытый региональный конкурс детских инструментальных ансамблей состоялся на базе детской школы искусств г.Быхова

23 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

В Минтруда рассказали, какие изменения планируются в законе об охране труда в 2025 году

23 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине проходит республиканская молодежная ярмарка вакансий

23 апреля 2024
ТЕХНОЛОГИИ

В Беларуси появится собственная операционная система и браузер

23 апреля 2024
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

ОРВИ у детей

23 апреля 2024
ЭКОНОМИКА

Минэнерго: БелАЭС позволила заместить 7,7 млрд кубометров природного газа

23 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Делегат ВНС: я готова активно и достойно работать на благо родной Беларуси

23 апреля 2024
В МИРЕ

Украинские власти переименуют более 340 населенных пунктов из-за отсылок к советскому прошлому

23 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Министр ЖКХ рассказал, когда в 2024 г. ждать роста тарифов на услуги

23 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

26 апреля ГАИ района проводит Единый день безопасности дорожного движения под девизом «Открой сезон без нарушений!»

23 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНОЕ

В Быхове горел дом

12 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане по собственной инициативе благоустроили гражданское кладбище

17 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В хозяйствах Быховского района полным ходом идет посевная

15 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошел районный конкурс знаменных групп «Равнение на знамена». ФОТО

12 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию проведет 20 апреля заместитель председателя Быховского райисполкома Александр Желобкевич

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане принимают участие в Международном форуме «Традиционная культура как стратегический ресурс устойчивого развития общества»

18 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

13 апреля прямую телефонную линию проведет заместитель председателя Быховского райисполкома Виктор Агнетов

12 апреля 2024