Рэцэпт для пахудання

imagesЗ самай раніцы наш аддзел гудзеў як пчаліны рой у спякотны летні дзень. — Ой, дзяўчаткі! — радасна крычала эканаміст Інэса Данілаўна..- Такога рэцэпта вы яшчэ не ведаеце! Цуд! Напісана, што за месяц можна лёгенька, не напружваючыся, скінуць больш пяці кілаграмаў. Да таго ж, улічыце, імунітэт умацоўваецца, павышаюцца абарончыя здольнасці арганізма супраць многіх інфекцыйных захворванняў.

Як той казаў, танна і сярдзіта! Інэса Данілаўна хуценька зрабіла на ксераксе некалькі копій і стала раздаваць. Нам з Мікалаем Кірылавічам, маім калегам, таксама інжынерам, рэцэпта не дасталося, але ён нам і не патрэбен, бо і так паясы на апошнія дзіркі зацягнуты. Астатнія ж супрацоўнікі нашага аддзела — дзяўчаты і замужнія жанчыны. Таму асноўныя тэмы, якія звычайна абмяркоўваюцца ў калектыве, былі не палітыка і спорт, а рэцэпты розных смачных страў і спосабаў пахудзення.

Жанчыны дзяліліся сваімі сакрэтамі па гэтых пытаннях, а потым — вынікамі. А вось цяпер нашы калегі — жанчыны дамовіліся худзець калектыўна. Сталі заварваць і піць імбірны чай. Хтосьці прынёс з дому вялізны тэрмас, і сама Інэса Данілаўна рыхтуе лячэбны адвар. П’юць яго жанчыны амаль праз кожную гадзіну.

Таму што, аказваецца, чым часцей прымаеш, тым большы эфект. А ўсім жа хочацца, каб атрымалася як мага хутчэй. П’юць дружна, па ўказанай норме. Па добрай традыцыі кожны раз перад прыняццем лячэбнага эліксіру жанчыны па чарзе ходзяць у буфет. Як заўсёды, прыносяць што-небудзь новенькае і смачнае: то пірожнае, то булачкі з макам і без яго, то пончыкі, то піражкі з мясам або капустай, павідлам ці творагам, а часта і бутэрброды з каўбасой.

У нашым буфеце выбар вялікі і каўбасных вырабаў, і кулінарных. Так што можна задаволіць любы густ. Акрамя таго, з дому прыносяць розных «смашонікаў», каб прадэманстраваць сваё кулінарнае майстэрства.

Самае ж галоўнае — гэта тое, што рэцэпт для пахудзення спадабаўся ўсім. Цяпер гэты вопыт пераймаюць іншыя аддзелы і ўпраўленні нашай арганізацыі. Усе жанчыны з нецярпеннем чакаюць канца месяца, калі яны будуць узважвацца і ацэньваць вынікі свайго напружанага пахудзення.

Міхась СЛІВА.

Последние новости

ГЛАВНОЕ

В Быховском районе прошел митинг-реквием «Колоколом сердце бьёт тревогу»

17 июля 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Специалисты рассказали об эффективности ЭКО

17 июля 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Ограничение на посещение лесов в Беларуси действует во всех районах

17 июля 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Наталья Кочанова посетила предприятие с узбекскими работниками

17 июля 2026
Читать новость
ЭКОНОМИКА

Как изменился ВВП Беларуси в 2026 году

17 июля 2026
Читать новость
АКТУАЛЬНО

Безопасность на воде: как избежать трагедий летом

17 июля 2026
Читать новость

Архивы