На Ма­гі­лёў­шчы­не кур­сі­ру­юць пе­ра­со­вач­ныя ад­дзя­лен­ні паш­то­вай су­вя­зі

На Ма­гі­лёў­шчы­не кур­сі­ру­юць пе­ра­со­вач­ныя ад­дзя­лен­ні паш­то­вай су­вя­зі. Яны ўве­дзе­ны за­мест ска­са­ва­ных ста­цы­я­нар­ных ад­дзя­лен­няў, па­тлу­ма­чы­ла ды­рэк­тар Ма­гі­лёў­ска­га фі­лі­яла РУП «Бел­пош­та» Але­на Ко­та­ва.

images36“Спе­цы­яль­ны транс­парт мае ўвесь не­аб­ход­ны пе­ра­лік аб­ста­ля­ван­ня (ад­мыс­ло­вая кам­п’ю­тар­ная тэх­ні­ка, счыт­валь­нік бан­каў­скіх пла­цеж­ных карт, ма­дэм, элект­рон­ныя ва­гі… ), каб за­бяс­пе­чыць на­сель­ніц­тва поў­ным спект­рам па­слуг. – адзначыла Але­на Ко­та­ва. – Тут мож­на бу­дзе на­быць роз­ныя та­ва­ры, за­пла­ціць за ка­му­наль­ныя па­слу­гі, крэ­ды­ты і ма­біль­ную су­вязь, ад­пра­віць пе­ра­вод, ліст ці па­сыл­ку, афор­міць пад­піс­ку і стра­хоў­ку. Гра­фік пра­цы пе­ра­со­вач­най пош­ты за­ле­жыць ад коль­кас­ці жы­ха­роў і ка­тэ­го­рыі на­сель­ніц­тва. Гэ­та мо­жа быць і га­дзі­на, і дзве, і на­ват паў­га­дзі­ны. Пры­чым аў­та­ма­біль за­яз­джае на­ват ту­ды, дзе ра­ней не бы­ло ста­цы­я­нар­най пош­ты”.

За мі­ну­лы і сё­лет­ні га­ды на Ма­гі­лёў­шчы­не па ўзгад­нен­ні з мяс­цо­вы­мі ор­га­на­мі кі­ра­ван­ня ска­са­ва­на 50 ад­дзя­лен­няў. Гэ­тыя зме­ны ад­бы­лі­ся там, дзе аб­слу­гоў­ва­ла­ся менш чым 500 жы­ха­роў. Па сло­вах Але­ны Ко­та­вай, та­кіх на ка­нец мі­ну­ла­га го­да бы­ло больш за па­ло­ву з 348 сель­скіх ад­дзя­лен­няў. Па яе сло­вах, та­кія па­слу­гі, як ад­праў­ка па­сы­лак, паш­то­вак і не­ка­то­рыя ін­шыя цяпер стра­ці­лі бы­лую па­пу­ляр­насць. Ад­дзя­лен­ні нес­лі вя­лі­кія стра­ты ці на­огул зна­хо­дзі­лі­ся на мя­жы вы­жы­ван­ня. Каб ста­бі­лі­за­ваць ста­но­ві­шча, уво­дзіц­ца пе­ра­соў­нае аб­слу­гоў­ван­не. Ап­ты­мі­за­цыя за­кра­ну­ла ўсе ра­ён­ныя вуз­лы паштовай су­вя­зі.

Як за­пэў­ні­ва­юць спе­цы­я­ліс­ты, зме­ны, якія ад­бы­ва­юц­ца ў гэ­тай га­лі­не, на­кі­ра­ва­ны на тое, каб па­леп­шыць якасць аб­слу­гоў­ван­ня. Су­час­ныя ад­дзя­лен­ні паш­то­вай су­вя­зі аказ­ва­юць на­сель­ніц­тву больш чым 40 па­слуг, палова з якіх ня­про­філь­ныя. На­прык­лад, ця­пер клі­ент мо­жа да­ве­дац­ца аб пе­ра­мя­шчэн­ні сва­ёй паш­тоў­кі ці па­сыл­кі з да­па­мо­гай SMS-апа­вя­шчэн­ня. Ад­праў­ні­ку да­стат­ко­ва па­зна­чыць на кан­вер­це ну­мар ма­біль­на­га тэ­ле­фо­на і за­пла­ціць за па­слу­гу.

Звязда

Последние новости

ГЛАВНОЕ

Правительство утвердило стратегию по обращению с отходами!

22 августа 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Информация о ходе сельскохозяйственных работ в Быховском районе по состоянию на 22 августа

22 августа 2025
Читать новость
АКТУАЛЬНО

26 августа прямую телефонную линию проведет первый заместитель начальника Могилевской таможни Виктор Подъяловский

22 августа 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Конференция педагогических работников учреждений образования Быховского района

21 августа 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Я бы в спасатели пошел!

21 августа 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Пожар в Быхове

21 августа 2025
Читать новость

Архивы