Догляд і кармленне жывёлы з’яўляюцца гарантыямі атрымання высокіх вытворчых паказчыкаў

Догляд і кармленне жывёлы з’яўляюцца гарантыямі атрымання высокіх вытворчых паказчыкаў

Мая сустрэча і размова з аператарам па вырошчванню маладняка буйной рагатай жывёлы Лудчыцкай малочнатаварнай фермы сельгасфіліяла “Лудчыцы” ААТ “Быхаўрайаграпрамтэхзаб” Станіславам Гронскім чарговым разам пацвердзіла простую ісціну, што толькі адпавядаючыя тэхналогіям догляд і кармленне жывёлы з’яўляюцца гарантыямі атрымання высокіх вытворчых паказчыкаў.

DSCN8930—У маёй працы маюцца два складаемых яе паспяховасці, — распавядае Станіслаў Іосіфавіч. — Першае носіць, так бы мовіць, суб’ектыўны характар, бо тое ж самае забеспячэнне статку кармамі, падсцілачным матэрыялам, тэхнічнае абслугоўванне ды шмат чаго іншага залежаць ад адпаведных службаў сельгасфіліяла. А вось ужо вытрымліванне тэхналогій па паўнаце і своечасовасці кармлення цялят, падтрыманне добрых умоў іх утрымання, захоўванне вытворчай і працоўнай дысцыпліны з’яўляюцца аб’ектыўнымі фактарамі і цалкам залежаць ад мяне.

Такое спалучэнне фактараў мела месца на маім участку працы ў мінулым годдзе, няблага складваюцца справы і сёлета. У дастатковай колькасці пагалоўе жывёлы забяспечана сенажом, травяністым і кукурузным сіласам, сенам. Лічы, поўнасцю пад неабходныя рацыёны даём мы цялятам канцэнтраты, муку, плюшчанае збожжа. Пра дастатковае паенне і забеспячэнне іх соллю няма ўжо і гамонкі.

Пачынаю свой працоўны дзень звычайна адразу пасля шостай гадзіны раніцы. Пасля ночы трэба добра вычысціць кармасталы, наліць у карыты свежай вады, падаслаць саломаю памяшканні ўтрымання жывёлы. Пасля прыступаю да кармлення. Апошнім часам тут добра пасабляе кармараздатчык  “Гаспадар”, які механізавана раздае сянаж і сілас. Але і пасля яго трэба падабраць кармы з праходу, размяркаваць іх у кармушках. Уручную раздаю муку ці плюшчанае збожжа. Увечары ўсе тэхналагічныя працэсы паўтараюцца.

Добрым маральным падспор’ем у маёй працы з’яўляецца тое, што разам са мною на ферме працуе мая жонка Алена. Удваіх усё ж спраўней ды весялей ісці на працу ці вяртацца дадому.

Атрымаўшы па выніках мінулага года на пагалоўі цялят да 6-месячнага ўзросту амаль 87 тон прываг пры сярэднясутачнай прывазе 893 грамы, што на 100 грамаў болей паказчыка 2012 года, Станіслаў Гронскі стаў пераможцам раённага працоўнага спаборніцтва ў сваёй намінацыі і будзе дастойна ўшанаваны на сёлетнім раённым злёце перадавікоў вытворчаці.

Мікалай Ахрыменя.

Последние новости

ГЛАВНОЕ

На базе районного ФОЦа прошел зональный этап популярной республиканской военно-патриотической игры

27 апреля 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Более 157 тыс. рублей лишились из-за мошенников жители Гомельской области за неделю

27 апреля 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Размеры государственной адресной социальной помощи вырастут в Беларуси с 1 мая

27 апреля 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Безработица в Беларуси упала до рекордного минимума: что это значит для зарплат

27 апреля 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

С 1 июня изменятся правила обслуживания банковских платежных карточек

27 апреля 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Как научить подростка защищать свои границы и оставаться в безопасности?

27 апреля 2026
Читать новость

Архивы

Рекомендуем