Дзмітрый Калееў: Трэба ўзмацніць кантроль за раздачаю кармоў пагалоўю

Ключавым момантам на апаратнай нарадзе ў прайшоўшы панядзелак у старшыні райвыканкама Дзмітрыя Калеева зноў стала становішча спраў на жывёлагадоўчых фермах.

images46Аб гэтым яму дакладвалі кіраўнікі рабочых груп — начальнік аддзела жывёлагадоўлі ўпраўлення сельскай гаспадаркі райвыканкама Аляксандр Якімаў, галоўны санітарны ўрач раёна Мікалай Мацвееў, начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Жалабкевіч, дырэктар цэнтра падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі рабочых упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Васіль Коханаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў Валерый Шкапцоў, а тлумачэнні па названых імі недахопах з паказам  на экране слайдаў давалі старшыня праўлення СВК “Трасна” Міхаіл Нікалаеў, дырэктар сельгасфіліяла “Лудчыцы” ААТ “Быхаўрайаграпрамтэхзабеспячэнне” Уладзімір Грудаў, в.а. дырэктара сельгасфіліяла “Макранскі” Генадзь Аўдзеенка, СВК “Абідавічы” — Васіль Шурмялёў, в. а. старшыні СВК “Быхаўскі” — Іна Сурмянкова, некаторыя іншыя кіраўнікі.

Недахопаў жа па-ранейшаму хапае, пачынаючы з аднатыповага кармлення грамадскага пагалоўя, непрацуючых аўтапаілак,адсутнасці вадапаення наогул да адсутнасці ў некаторых гаспадарках самай звычайнай саломы, як у СВК “Следзюкі”.

Калі ў гэты час летась, па словах старшыні тамашняга сельвыканкама Жаны Кірылавай, у рацыёне жывёлы гэтай гаспадаркі меліся не толькі сена, сянаж, сілас, а і буракі, канцэнтраты, то цяпер, акрамя сена, яна нічога не атрымлівае. Дык адкуль жа будуць надоі і прывагі? А калі няма надояў, няма прывагаў, то няма і выручаных за прадукцыю грошай, каб аддаць людзям заробкі. Тут ужо сапраўды, хто не працуе, той і не есць, заўважыў кіраўнік раёна.

Дзмітрый Калееў сказаў таксама, што такія нарады будуць праходзіць і ў далейшым, каб там, дзе ёсць магчымасць, навесці і затым падтрымліваць парадак.

Трэба ўзмацніць кантроль за раздачаю кармоў грамадскаму пагалоўю, асабліва канцэнтратаў, за захаванасцю надоенага малака, бо ёсць факты яго крадзяжу, за працоўнаю і тэхналагічнаю дысцыплінаю ўсіх, ад каго залежыць вытворчасць малака і мяса.

Разам са спецыялістамі, старшынямі сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў, падкрэсліў напрыканцы апаратнай нарады Дзмітрый Міхайлавіч, павінны працаваць на запланаваны канчатковы вынік і старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў, якім у вырашэнні жыццёвых пытанняў без СВК ніяк не абыйсціся.

Мікола КОЛАСАЎ

Последние новости

ОБРАЗОВАНИЕ

Тематический час «Мама и папа – два надежных крыла» прошел в Глухской средней школе имени С.А. Красовского

21 октября 2026
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Сегодня теплые поздравления принимал житель деревни Красница Федор Панков

21 октября 2026
Читать новость
В МИРЕ

В Польше около 15 миллионов человек оказались за чертой социального минимума

21 октября 2026
Читать новость
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

Народные средства от кашля: проверенные временем рецепты для домашнего лечения

21 октября 2026
Читать новость
КАЛЕЙДОСКОП

Как вовремя заметить социальное истощение и спасти свои ресурсы

21 октября 2026
Читать новость
ТЕХНОЛОГИИ

Илон Маск: Искусственный интеллект — главная экзистенциальная угроза человечеству

21 октября 2026
Читать новость

Архивы

Рекомендуем