Людміла Сухарукава жыве жыццём выбаршчыкаў

Людміла Сухарукава жыве  жыццём  выбаршчыкаў

Напярэдадні чарговых выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў дваццаць сёмага склікання ў органах улады робіцца аналіз работы за міжвыбарны перыяд дэпутацкага корпусу ў цэлым, даецца характарыстыка дзейнасці кожнага дэпутата паасобку.

Па меркаванню старшыні Навабыхаўскага сельскага Савета дэпутатаў Вячаслава Сідарэнкі, плённымі па шмат якіх пазіцыях гэтыя чатыры гады сталіся для дэпутата па Тайманаўскай выбарчай акрузе №8 Людмілы Сухарукавай (на здымку). Людміла Васільеўна актыўна ўдзельнічала ў рабоце самаго органа прадстаўнічай улады, цесна супрацоўнічала з сельвыканкамам, у поўнай меры ажыццяўляла свае дэпутацкія паўнамоцтвы ў акрузе, а таксама займалася пэўнай грамадска-палітычнай і інфармацыйна-тлумачальнай работай сярод насельніцтва сельсавета.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

—Па роду свайго занятку, а я працую паштальёнам Тайманаўскага аддзялення паштовай сувязі, мне даводзіцца пастаянна кантачыць з людзьмі, — распавядае Людміла Сухарукава. — Мой участак паштовага абслугоўвання амаль цалкам, за выключэннем вёскі Адаменка, супадае з тэрыторыяй выбарчай акругі, таму і электарат, лічы, той самы, што і кантынгент маіх кліентаў. Гэта спрошчвае дэпутацкую дзейнасць па многіх накірунках, у тым ліку па веданню ўмоў жыцццядзейнасці маіх выбаршчыкаў, іх запытаў, патрабаванняў ды пажаданняў, магчымасці своечасовага рэагавання на іх.
Сярод пытанняў, якія болей усяго хвалююць людзей і па якіх даводзіцца разбірацца, — стан вуліц і пад’ездаў да вёскі, асабліва ўзімку і ўвесну, асвятленне вуліц, водазабеспячэнне ды іншыя. За болей чым дваццаць гадоў працы ў паштовай галіне добра вывучыла сваіх аднавяскоўцаў, іх сямейнае і сацыяльнае становішча, таму пастаянна мяне ўключаюць у склад аглядальных камісій па праверцы домаўладанняў да ацяпляльнага сезона, складанні актаў па бытавых умовах жыцця і г. д.

У маёй выбарчай акрузе жывуць у асноўным людзі пажылога і старэчага ўзросту, у тым ліку нямала і адзінокіх, якія патрабуюць асаблівых адносін. Тут разам з сацыяльнай службай стараемся удзяліць ім болей увагі, дапамагчы ў аказанні аплаты камунальных, паштовых і іншых паслуг.

Тут у нас ужо разам са старастаю вёскі Тайманава Нінай Багамолец пайшла размова менавіта пра работу мясцовага аддзялення паштовай сувязі, само існаванне якога цяпер знаходзіцца пад вялікім пытаннем. Справа ў тым, што ў рамках аптымізацыі паштовай сеткі раёна яго збіраюцца закрыць. Але ж у Тайманаве жыве болей трох сотняў жыхароў і паштовыя паслугі тут запатрабаваны.

Як цвёрда адзначыла Ніна Мікалаеўна, тайманаўцы наважаны і надалей адстойваць сваю пошту, аб чым сігналізуюць у розныя інстанцыі. Тым болей, што лепшае, чым існуючае цяпер, памяшканне для аддзялення можна знайсці, хоць бы ў тым жа самым сельскім клубе.

Мікалай Ахрыменя.

Последние новости

ГЛАВНОЕ

На базе районного ФОЦа прошел зональный этап популярной республиканской военно-патриотической игры

27 апреля 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Более 157 тыс. рублей лишились из-за мошенников жители Гомельской области за неделю

27 апреля 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Размеры государственной адресной социальной помощи вырастут в Беларуси с 1 мая

27 апреля 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Безработица в Беларуси упала до рекордного минимума: что это значит для зарплат

27 апреля 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

С 1 июня изменятся правила обслуживания банковских платежных карточек

27 апреля 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Как научить подростка защищать свои границы и оставаться в безопасности?

27 апреля 2026
Читать новость

Архивы

Рекомендуем