Знамянальныя і памятныя даты па Быхаўскаму раёну на 2014 год

go.phpАдбор дат не прэтэндуе на вычарпальную паўнату. У ім адлюстраваны толькі юбілейныя і найбольш цікавыя даты.

450 гадоў назад Баркулаб Іванавіч Корсак заснаваў вёску і замак Баркалабава (1564 г.).

395 гадоў назад скончылася будаўніцтва Быхаўскага замка (1619 г.).

365 гадоў назад у Быхаўскім старостве створана рэгулярная паштовая сувязь (1649 г.).

24 ліпеня 355 гадоў назад у Баркалабаўскім жаночым манастыры з’явілася цудадзейная ікона Прасвятой Багародзіцы (1659 г.).

130 гадоў назад створана Баркалабаўская сярэдняя школа (1884 г.).

110 гадоў назад на галоўнай вуліцы в. Баркалабава была пастаўлена мураваная царква (1904 г.).

110 гадоў назад створана Быхаўская арганізацыя Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі (РСДРП), якая ўваходзіла ў Палескі камітэт (1904 г.).

18 чэрвеня 105 гадоў назад пачалося зараджэнне кааператыўнага руху на Быхаўшчыне (1909 г.).

17 лютага 95 гадоў назад у в. Сарочына была арганізавана першая ў павеце камуна імя Карла Лібкнехта (1919 г.) З 2003 г. СВК “Баркалабаўскі”.

95 гадоў назад на шклозаводзе в. Ветранка была створана адна з першых камсамольскіх арганізацый на Быхаўшчыне (пач. 1919 г.).

17 ліпеня 90 гадоў назад быў створаны Быхаўскі раён (1924 г.).

90 год назад на Быхаўшчыне з’явіліся першыя піянерскія атрады (пачалі з’яўляцца з пачатку 1924 г.).

85 гадоў назад у Быхаве была арганізавана 1 раённая сельскагаспадарчая выстаўка (1929г.).

23-24 чэрвеня 70 гадоў назад адбыліся баі на вышыні 150,9 каля в. Лудчыцы пры вызваленні Быхаўшчыны (1944 г.).

28 чэрвеня 70 гадоў назад адбылося вызваленне г. Быхава ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (1944 г.).

65 гадоў назад першую прадукцыю выдаў кансервава-агароднінасушыльны завод (1949г.). З 2001 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Быхаўскі кансервава-агароднінасушыльны завод”.

1 красавіка 65 гадоў назад была арганізавана раённая дзіцячая бібліятэка г. Быхава (1949 г.).

60 гадоў назад быў пабудаваны хлебазавод у г. Быхаве (1954 г.). З 2007 г. Быхаўскі хлебазавод з’яўляецца філіялам РУПП “Магілёўхлебпрам”.

60 гадоў назад (1954 г.) у г. Быхаве быў адчынены філіял Магілёўскай музычнай школы ім. Н.А. Рымскага–Корсакава. У 1955 г. на базе філіяла адчынена музычная школа. З 1998 г. – дзіцячая школа мастацтваў.

10 сакавіка 55 гадоў назад у г. Быхаве арганізавана Быхаўская смешаная аўтатранспартная калона (1959 г.). З 2000 г. перайменавана ў рэспубліканскае ўнітарнае дачэрняе Быхаўскае аўтатранспартнае прадпрыемства “Аўтамабільны парк №6”.

55 гадоў назад пабудавана аптэка ў в. Новы Быхаў (1959 г.).

50 гадоў назад у Быхаве быў адчынены кніжны магазін (1964 г.).

45 гадоў назад пачаў сваё самастойнае існаванне Быхаўскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі (1969 г.).

45 гадоў назад быў адкрыты народны музей баявой славы (музей С.А. Красоўскага) у Глухскай СШ (1969 г.).

40 гадоў назад пачаў дзейнічаць гісторыка–краязнаўчы музей у Баркалабаўскай СШ (1974 г.).

35 гадоў назад была адкрыта бібліятэка ў мікрараёне Колас (гарадская бібліятэка-філіял №50) (1979 г.).

35 гадоў назад адкрыты Баркалабаўскі культурна-спартыўны Цэнтр (1979 г.). Да 2007 г. – Баркалабаўскі СДК.

35 гадоў назад адкрыты Лудчыцкі сельскі клуб (1979 г.).

35 гадоў назад адкрыты Тайманаўскі сельскі Дом культуры (1979 г.).

35 гадоў назад адкрыты Абідавіцкі філіял Быхаўскай ДШМ (1979 г.).

30 гадоў назад створана Аб’яднанне грамадскага харчавання. Сучасная назва ПУП “Быхаўскі грамхарч” (1984 г.).

30 гадоў назад быў пабудаваны Дом быту ў г. Быхаве (1984 г.).

24 чэрвеня 30 гадоў назад ураджэнец г. Быхава Міхаіл Пракудзін стаў чэмпіёнам свету па класічнай барацьбе (1984 г.).

29 чэрвеня 30 гадоў назад адбылося адкрыццё гісторыка-краязнаўчага музея г. Быхава (1984 г.).

24 чэрвеня 30 гадоў назад каля в. Лудчыцы адкрыты Мемарыял воінскай славы “Лудчыцкая вышыня” (1984 г.).

25 гадоў назад створаны гісторыка-краязнаўчы музей у Смаліцкай СШ (1989 г.).

5 чэрвеня 20 гадоў назад адбылося адраджэнне Святой крыніцы Захаранкі каля в. Гамарня Быхаўскага раёна (1994 г.).

20 гадоў назад адчынена новая Свята-Успенская мураваная царква у в. Мокрае замест згарэўшай драўлянай (1994 г.).

20 гадоў назад адкрыта Нядзельная школа пры Свята-Троіцкім храме г. Быхава (1994 г.).

15 гадоў назад заснавана сумеснае закрытае акцыянернае таварыства «Белатміт» (1999 г.).

15 гадоў назад харавому ансамблю “Ліра” прысвоена званне “Народны” (кіраўнік Вішнякова Л.М.) (1999 г.) і 10 гадоў як ён удастоены звання “Узорны” (2004 г.).

28 чэрвеня 10 гадоў назад закладзены парк у гонар 60-й гадавіны вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (2004 г.).

10 гадоў назад рашэннем Магілёўскага выканаўчага камітэта № 31-20 ад 23.12.2004 г. зарэгістравана СЗАТ «Агралінк».

У 2014 годзе спаўняецца:

125 гадоў з дня нараджэння ШЭКАВА АЛЯКСАНДРА ЦЯРЭНЦЯВІЧА (1889, в. Слабада Прапойскай воласці Быхаўскага ўезда – ?), старшыні Быхаўскага рэўкома.

120 гадоў з дня нараджэння БЕЛЬСКАЙ ЕЎДАКІІ УЛАДЗІМІРАЎНЫ (1894, г. Быхаў – 1996), удзельніцы першай сусветнай, грамадзянскай і Вялікай Айчыннай вайны, медыцынскага работніка.

120 гадоў з дня нараджэння МАРОЗАВА СЦЯПАНА ІЛЬІЧА (1894, в. Філатава Тульскай вобласці – 1950), першага старшыні Быхаўскага рэўкома, удзельніка грамадзянскай вайны.

120 гадоў з дня нараджэння РУДКОЎСКАГА МАЦВЕЯ ЛЯВОНЦЬЕВІЧА (1894, в. Мокрае Быхаўскага раёна – 1957), удзельніка Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны, барацьбы за Савецкую ўладу на Быхаўшчыне.

115 гадоў з дня нараджэння ІНДЗЮКОВА ЯКАВА УЛЬЯНАВІЧА (1899, в. Трасцівец Быхаўскага раёна – 1947), удзельніка грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў.

115 гадоў з дня нараджэння МУЖАВА ІВАНА ФЁДАРАВІЧА (1899, в. Іскань Быхаўскага раёна-? ), савецкага гісторыка, доктара гістарычных навук, прафесара.

115 гадоў з дня нараджэння ШЫЧКО ФЁДАРА КАЛІНКАВІЧА, (1899-1971), удзельніка грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў. У Вялікую Айчынную вайну камандаваў партызанскім атрадам “За Савецкую Беларусь”, які дзейнічаў на акупаванай тэрыторыі Магілёўскай вобласці. З 1948 г. працаваў на Грудзінаўскім спіртзаводзе, узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга.

105 гадоў з дня нараджэння ФЕДЗЯЧАНКІ ІВАНА ПАЎЛАВІЧА (1909, в. Чырвоны Бераг Быхаўскага раёна – ?), аднаго з кіраўнікоў партызанскага руху на Беларусі.

100 гадоў з дня нараджэння МЕЛЬНІКАВА АНДРЭЯ ІОСІФАВІЧА (1914, в.Колбава Быхаўскага ўезда – 1943), капітана, камандзіра артылерыйскага дывізіёна, Героя Савецкага Саюза.

100 гадоў з дня нараджэння СТРАЛКОВА ІВАНА АРСЕНЦЬЕВІЧА (1914 – 1993), камісара партызанскага злучэння “Трынаццаць” , Ганаровага грамадзяніна г. Быхава.

90 гадоў з дня нараджэння БЫЧАНКОВА ДЗЯНІСА ЯФІМАВІЧА (1924, в. Ніканавічы Быхаўскага раёна – 1943), аднаго з кіраўнікоў камсамольска-маладзёжнага падполля на Быхаўшчыне.

90 гадоў з дня нараджэння ІСКАЛІЕВА СУНДУТКАЛІ (1924, в. Канстанцінаўка Чынгірлаўскага раёна Уральскай вобл. – 1944), Героя Савецкага Саюза, удзельніка баёў на Лудчыцкай вышыні пры вызваленні г. Быхава.

85 гадоў з дня нараджэння ЧОРСТВАГА ІЛЛІ ПЯТРОВІЧА (1929, г. Быхаў), заслужанага будаўніка БССР.

75 гадоў з дня нараджэння БАРЫСАВА АЛЯКСЕЯ МІХЕЕВІЧА (1939, в. Кулага Быхаўскага раёна), выдатніка аховы здароўя.

75 гадоў з дня нараджэння РЫХЛОВА МІКАЛАЯ МІХАЙЛАВІЧА (1939, в. Вільчыцы Магілёўскага раёна – 1992), члена Саюза журналістаў Рэспублікі Беларусь. Больш за чвэрць стагоддзя працаваў у рэдакцыі газеты “Маяк Прыдняпроўя”. Доўгі час – карэспандэнтам-арганізатарам раённага радыёвяшчання.

Студзень

1 – 60 гадоў з дня нараджэння ЛЕЎЧАНКІ МІКАЛАЯ УЛАДЗІМІРАВІЧА (1954, у в. Калодзеская Кастюковічскага раёна Магілёўскай вобласці), галоўнага рэдактара газеты “Маяк Прыдняпроўя”, паэта, пісьменніка, выдатніка друку Рэспублікі Беларусь, заслужанага журналіста беларускага саюза журналістаў, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі.

2 – 65 гадоў з дня нараджэння МАКАРЦОВА МІКАЛАЯ ФЁДАРАВІЧА (1949, у в. Ўюн Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці – 2012), рэжысёра, збіральніка беларускага фальклору, сцэнарыста.

14 – 75 гадоў з дня нараджэння КУЧЫНСКАГА УЛАДЗІМІРА СЯРГЕЕВІЧА (1939, г. Быхаў), Першага сакратара Быхаўскага райкома партыі (1980 – 1982).

Сакавік

8 – 90 гадоў з дня нараджэння СТАНКЕВІЧА ГЕМЕЛА МІХАЙЛАВІЧА (1924, в. Сяліба Быхаўскага раёна – 1962), Героя Савецкага Саюза.

17 – 95 гадоў з дня нараджэння МАРТЫНАВА УЛАДЗІМІРА КІРЫЛАВІЧА (1919, в. Дальнавідава Залягошчыцкага раёна Арлоўскай вобласці – 1944), Героя Савецкага Саюза, вызначыўся ў баях на Лудчыцкай вышыні за вызваленне Быхаўскага раёна.

Красавік
24 – 50 гадоў з дня нараджэння КОРАБАВА СЯРГЕЯ ВІКТАРАВІЧА (1964, г. Быхаў – 1983), воіна-інтэрнацыяналіста, узнагароджанага ордэнам Чырвонай Зоркі.

29 – 65 гадоў з дня нараджэння БУЦІНА ПЯТРА ГЕОРГІЕВІЧА (1949, в. Мокрае Быхаўскага раёна), дырэктара Дэпартамента па хлебавырабах.

Май

3 – 95 гадоў з дня нараджэння ДАНІЛЮКА ЛЕАНІДА СЯМЁНАВІЧА (1919, в. Студзёнка Быхаўскага раёна – 1986), Героя Савецкага Саюза.

5 – 85 гадоў з дня нараджэння АФОНЬКІНА СТАНІСЛАВА МІКАЛАЕВІЧА (1929, в. Гарадзец Рагачоўскага раёна), народнага ўмельца, майстра па лозапляценню.

Чэрвень

14 – 35 гадоў з дня нараджэння ЛАЗОЎСКАЙ ТАЦЦЯНЫ МІКАЛАЕЎНЫ (1979, г. Быхаў), салісткі ансамбля народнай музыкі Белдзяржтэлерадыёкампаніі «Бяседа».

Ліпень

7 – 50 гадоў з дня нараджэння СТРАЛЬЦОВА ПЯТРА МІХАЙЛАВІЧА (1964, ў в. Малінаўка Быхаўскага раёна – 1983), воіна-інтэрнацыяналіста, узнагароджанага ордэнам Чырвонай Зоркі.

17 – 105 гадоў з дня нараджэння ПАДАЛЯНА ФЯДОТА ПРАКОПАВІЧА (1909, в. Русо-Крыклівец Крыжапольскага раёна Вінніцкай вобласці – 1971), Ганаровага грамадзяніна г. Быхава, камандзіра 11-й Быхаўскай партызанскай брыгады, сакратара Быхаўскага подпольнага райкама партыі.

Жнівень

6 – 95 гадоў з дня нараджэння ЗВЯЗДАЕВА ПЯТРА ІВАНАВІЧА (1919, станіца Паўладольская на Паўночным Каўказе – 2006), Ганаровага грамадзяніна г. Быхава, камандзіра партызанскай брыгады злучэння “Трынаццаць”.

21 – 100 гадоў з дня нараджэння БІРУКОВА АДАМА АНДРЭЕВІЧА (1914, в. Ядроная Слабада Бабруйскага ўезда – ?), аднаго з арганізатараў партызанскага руху на Беларусі, сакратара Быхаўскага райкома партыі (1949 – 1951 гг.)

25 – 65 гадоў з дня нараджэння РАМАНЕНКА ЛЮБОВІ ЕЎДАКІМАЎНЫ (1949, ст. Лудчыцы Быхаўскага раёна), доктара педагагічных навук, члена Міжнароднай арганізацыі народнай творчасці .

Кастрычнік

4 – 160 гадоў з дня нараджэння КАСЦЕНІЧА ЕРАФЕЯ ВАСІЛЬЕВІЧА (1854 ў в. Азёрая (былая в.Мужычок) Хоцімскага раёна – 1905, в. Чырвоны Асавец Быхаўскага раёна), рускага вучонага ў галіне афтальмалогіі.

Лістапад

28 – 55 гадоў з дня нараджэння КАВАЛЁВА МІХАІЛА ЯКАЎЛЕВІЧА (1959, п. Гадылёва Быхаўскага раёна), доктара фізіка-матэматычных навук.

Снежань

27 – 65 гадоў з дня нараджэння ЛЯСУН СВЯТЛАНЫ ЛАЎРЭНЦЬЕЎНЫ (1949, в. Рыжкаўка Быхаўскага раёна), беларускай баяністкі, педагога, заслужанай артысткі Беларусі.

Памятныя даты заснавання вёсак Быхаўскага раёна

450 гадоў вёсцы Баркалабава (1564г.)

435 гадоў вёсцы Хамічы (1579г.)

410 гадоў вёсцы Смаліца (1604г.)

85 гадоў вёсцы Чырвоная Беларусь (1929г.)

75 гадоў вёсцы Чырвоная Слабада (да 20.01.1939 г. Узнікі)

45 гадоў мікрараёну Колас (да 21.1.1969 г. пасёлак Быхаўскай РТМС)

lib-bykhov.mogilev.by

Последние новости

КУЛЬТУРА

«Славянский базар в Витебске»: что в программе международного фестиваля искусств

26 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быхове состоялся митинг-реквием «Чернобыльский набат»

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Что делать, если ваш дом затапливает

26 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Члены Совета Республики проведут единый день приема граждан в Гомельской области

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

26 апреля – день трагедии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
СПОРТ

Бокий выиграл третье золото на чемпионате Европы по параплаванию

26 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНОЕ

Быховчане по собственной инициативе благоустроили гражданское кладбище

17 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В хозяйствах Быховского района полным ходом идет посевная

15 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию проведет 20 апреля заместитель председателя Быховского райисполкома Александр Желобкевич

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане принимают участие в Международном форуме «Традиционная культура как стратегический ресурс устойчивого развития общества»

18 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024