Галіна Малашкова: Да дасягнення такіх паказчыкаў я ішла паступова і мэтанакіравана

indexНайболей высокі надой малака ад адной фуражнай каровы ў раёне гэтым часам зімня-стойлавага перыяду ўтрымання жывёлы зараз на рахунку аператара машыннага даення Бынаўскай малочна-таварнай фермы СВК “Следзюкі” Галіны Малашковай.

У асобныя дні прадукцыйнасць абслугоўваемага ёю статку дасягае амаль 14 кг малака, а валавы надой — болей, чым паўтоны.

—Да дасягнення такіх адносна высокіх для зімы паказчыкаў я ішла паступова і мэтанакіравана, — распавядае Галіна Пятроўна. — Спачатку для мяне на Следзюкоўскай МТФ гаспадаркі падабралі для раздойвання групу цялушак першага цялення ў 55 галоў. Затым я пачала працаваць  там на працягу двух месяцаў з кожнай цялушкай па тэхналогіі, прымяняючы пры гэтым даільныя бачкі, каб выявіць рэальную прадукцыйнасць жывёлы.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

З цялушкамі першага цялення вельмі нават няпроста працаваць, бо шмат якія з іх ні адразу прывыкаюць да дойкі — шпурляюць бачкі нагамі так, што тыя адлятаюць за колькі метраў. Аднак вопыту ды смеласці са спрытнасцю ў гэтай справе ў мяне многа — дваццаць год за такім заняткам, таму і спраўляюся хутка з любой наравістай цялушкай ці каровай. Ды і калектыў Следзюкоўскай фермы на чале з загадчыцай Таццянай Кухарэнка мне шмат у чым тут дапамагаў.

Цяпер дойны статак нашай фермы папоўніўся 42 галавамі жывёлы высокай прадукцыйнасці, што здольна істотным чынам узняць вытворчыя паказчыкі. У дадатак да гэтага трэба яшчэ належна выконваць іншыя тэхналагічныя працэсы, асабліва, што тычыцца кармлення пагалоўя.

Практыкуецца ў сваёй сялянскай справе Галіна Малашкова не толькі на ферме, але і ў асабістай гаспадарцы. Трымае двух кароў, свіней, іншую жыўнасць, за якімі таксама патрэбен пастаянны догляд. Але, па яе словах, вясковую працу яна любіць, тым болей, што гэта прыносіць ладны даход у сямейны бюджэт.

Мікалай Ахрыменя.

Последние новости

ГЛАВНОЕ

На базе районного ФОЦа прошел зональный этап популярной республиканской военно-патриотической игры

27 апреля 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Более 157 тыс. рублей лишились из-за мошенников жители Гомельской области за неделю

27 апреля 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Размеры государственной адресной социальной помощи вырастут в Беларуси с 1 мая

27 апреля 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Безработица в Беларуси упала до рекордного минимума: что это значит для зарплат

27 апреля 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

С 1 июня изменятся правила обслуживания банковских платежных карточек

27 апреля 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Как научить подростка защищать свои границы и оставаться в безопасности?

27 апреля 2026
Читать новость

Архивы

Рекомендуем