Як гулялі і балявалі на зімовыя святы славутыя магнаты Радзівілы

Як гулялі і балявалі на зімовыя святы славутыя магнаты Радзівілы

Сем з паловай мільёнаў долараў за адну ноч — столькi алiгарх Раман Абрамовiч спусціў на сваю навагоднюю вечарыну ў 2011 годзе. Гламурныя госці з’язджаліся на яхтах і прыватных самалётах. I ўсялякi vip-народ там быў, мёд-піва піў, а колькі таго «мёду» цякло — можна толькi ўявіць.

Аднак што такое гэта вечарына ў маштабах гісторыі? Так… пыл. Які-небудзь вяльможа Сярэдневякоўя паглядзеў бы на пацехі Абрамовіча ды і сказаў: «А, мiтусня».

Навагоднi баль у Антонiя Альбрэхта Радзiвiла для дзяцей-гараджан Нясвiжа
Навагоднi баль у Антонiя Альбрэхта Радзiвiла для дзяцей-гараджан Нясвiжа

Успомніць тых жа Радзівілаў — адзiн з самых знакамітых магнацкіх родаў Вялікага княства Літоўскага. Цiкава, як яны балявалi на зімовыя святы? Пройдземся па раскошных залах Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея «Нясвіж» — можа, шматвяковы дух легенды, якi захаваўся там, нешта нам падкажа. А каб даведацца напэўна, звернемся яшчэ да краязнаўцы i адпаведнай лiтаратуры.

1500 бутэлек шампанскага i 10 бочак пораху

Перш чым патрапіць у сам палац, вырашыла прагуляцца па старадаўнім парку замкавага комплексу. Мосцікі, скульптуры, раўчукі, прыгожыя лаўкi… На двары снежань, а зімой і не пахне, таму спрабую ўявiць парк заснежаным. Вось, скажам, снег кружыцца, лётае, а па акуратных дарожках ходзіць сабе, гуляе якi-небудзь з Радзівілаў. Думае, напрыклад, пра навагоднiя святы.

— Галоўным зiмовым святам для нашых продкаў былі Каляды. А выраз «Новы год» не ўжываўся. Хоць гэтую дату тады ўжо адзначалi, аднак называлі яе Сільвестрам — у гонар Дня святога Сільвестра, які выпадаў якраз на 31 снежня, — карэкціруе мае думкі навуковы супрацоўнік музея-запаведніка Віталь Быль.

Дык вось Каляды. Чытала такi факт: у 1780 годзе Кароль II Станіслаў Радзівіл Пане Каханку з нагоды святкавання Каляд загадаў даставіць з Рыгі ў Нясвіж таго-сяго з харчу. А менавіта: 1500 бутэлек шампанскага, 300 — рэйнскага віна, 200 — бургундскага, 3 бочкі англійскага піва, 15 бочак свежых і марынаваных вустрыц, цэнтнеры перцу, імбіру, карэнняў, мяшкі разынак і лімонаў, 100 галоў цукру і 800 фунтаў кавы. Так, чарвячка замарыць. Ну і для душы — 10 бочак пораху, каб феерверкі «пуляць».

Золата, срэбра i многа піва

Аднак зазірнём у яшчэ больш далёкае мінулае — 1570-я гады. Паглядзім у рахункавую кнігу Мікалая Крыштофа Радзівіла Сіроткі. Дык вось, у адным з раздзелаў выдаткаў напісана: «На патрэбы для арганізацыі зiмовых машкараў, на ўсялякія патрэбы да забаў належачыя, і язду на санках». Мова, калi што, iдзе не пра нейкіх там мошак-камароў, а пра маскарады. Яны прыйшлі на тэрыторыю ВКЛ з Італіі і былі ў той час, калі можна так сказаць, у трэндзе. Пераважная iх большасць праходзілі якраз зімой.

— Сіротка першы свой маскарад зладзіў 20 студзеня 1572 года ў Варшаве, — расказвае Віталь Быль. — Гэта былі ігравыя і музычныя імпрэзы.

Музіцыравалі арганісты, скрыпачы i трубачы. А ўжо ў лютым таго ж года князь арганізаваў другі баль-маскарад. Верагодна, яго тэмай быў выбраны нейкі антычны сюжэт, бо для ўрачыстасці заказалі пасярэбраныя і пазалочаныя крылы купідона, лукі, сагайдак і жазло. Шапкі ўпрыгожылі кветкамі і страусавымі пер’ямі. Убранне i драўляны рэквізіт былі таксама пазалочаны. Кашы і абутак Сіроткі пасерабрылі.

Памяшканне для маскарадаў асвятлялася тоўстымі свечкамі, сцены былі зацягнуты шыкоўным палатном. Пазалочанымі і пасярэбранымі скурамі ўпрыгожвалі і сані, на якіх каталіся госці. А каб яны не памёрзлі, падавалася піва. Многа піва.

Адным з найбольш яркіх маскарадных перыядаў лічыліся запусты, ці мясапусты, якiя адбываліся за тры дні да пачатку Вялікага паста. «У запустную нядзелю той, хто зусім не ашалее, масак, строяў, падобных на д’ябла, сабе не прыдумае, то нібыта ўжо і не выканае сваю хрысціянскую павіннасць», — пісаў адзін з тагачасных пісьменнікаў. Пра вясёлыя танцы са скокамі царква казала: ад д’ябла! Дарэчы, адзiн з прадстаўнікоў славутага роду Януш Радзівіл змог сустрэцца са сваёй нявестаю Соф’яй Слуцкай толькі ў час такога запустнага балю. Апекуны дазволілі дзяўчыне з ім патанцаваць. Усе размовы паміж маладымі звяліся толькі да некалькіх фраз у час танца.

Паляўнiчыя «грэюцца» на прывале
Паляўнiчыя «грэюцца» на прывале

«I розныя чынілі мы дывэртысмэнты»

Нарэшце, палац. Божухна, а якое ж хараство! Залатая зала. Галоўная зала палаца, найбольш багата ўпрыгожаная, цэнтр усіх баляў і свят. Сваё параднае аблічча набыла ў часы Міхала Казімера Радзівіла (вядомага па мянушцы Рыбанька), таму ўпрыгожана яго вензелямі і гербамі. Колькі ж танцаў зведала, напэўна, бліскучая падлога!

Звернемся да дыярыюшу Радзівіла Рыбанькi (дзённіка, які вёў князь амаль кожны дзень). Так, нас цікавяць менавiта зімовыя даты розных гадоў. Словам, чытаем, разважаем — і без каментарыяў.

«1727. 25 Dec. (25 снежня 1727 года. — Заўвага аўтара). Гэтыя святыя дні зрання на набажэнстве, а па абедзе я добрай кампаніяй бавіўся. Абед справілі мы з помпай.

29 Dec. Ездзіў на аблаву i сваёй рукою забіў мядзведзя з аднаго разу, бо бягучаму ў самы лоб трапіў».

«1728. 27 Dec. Зранку былі мы ў касцёле, па абедзе выехалі ў сто санак, усе аднаконна, і розныя чынілі мы дывэртысмэнты».

«1729. 1 Jan. (1 студзеня). Зранку на набажэнстве, абед у сябе еў i ласкавых гасцёў сіла меў. Цэлы дзень зышоў на гульнях, танцах, масках i розных пацехах».

«1749. 17 Dec. Па абедзе была рэпрэзэнтацыя досыць пекнай камедыі, потым танцы. Па вячэры разгулялася кампанейка вясёлая. Гуляў, баляваў. Падпіў сабе. Пасля п’янства хварэў i спаў аж да гадзіны 4-й папалудні, потым абед меў вялікі, i зноў упіўся, але ўсё ж ня гэтак, як надоечы».

Ну, вядома ж, мы ні ў якім разе не будзем рабіць нейкія там высновы на падставе пары-тройкі фактаў, выхапленых з усяго дзённіка. Ну, гуляў князь, ну, баляваў сабе. Святы ўсё ж такі!

Эпатажны Каханку

Прыйшлі ў камінную залу. «Ого-о, — толькi i падумалася мне. — Жылі ж людзі! Пампезны інтэр’ер, велiчэзныя партрэты, інкруставаныя падлогі, дзіўныя столі…» Калі праходзіш па зале, адчуваеш дух мінулага часу, колькі падзей i нават драм разыгралася ў гэтых сценах.

Найбольшая колькасць быляў-небыліц, што кружаць вакол роду Радзівілаў, звязана з Каралём Станіславам, якога звычайна звалі Пане Каханку. Мала каму давалі столькі супярэчлівых ацэнак, як гэтаму нясвіжскаму ўладару. З аднаго боку, ён быў прадстаўлены як адзін з найбольшых п’яніц і гуляк сваёй эпохі, а з іншага — як прыклад шляхетнасці, гасціннасці і патрыятызму. Пры гэтым ён часам шакіраваў сваімі дзікімі выбрыкамі.

Наогул, князь любіў эпаціраваць народ. Ездзіў на фурманцы, запрэжанай мядзведзямі, катаўся летам на санках па дарозе, густа пасыпанай соллю. Дражніў у звярынцы малпаў, называючы іх прозвішчамі нялюбых суседзяў. Быўшы п’яным, сам сябе саджаў у цям-ніцу. Аднойчы, зайшоўшы ў Варшаве ў краму, паказаў палкай на прылаўкі i загадаў: «Адгэтуль і дагэтуль — маё! Запакаваць і адаслаць».

Расказваюць яшчэ пра такі выпадак. Аднойчы князь слухаў італьянскіх оперных артыстаў ды й прыдрамаў крыху. Раптам у арыі некалькі разоў прагучала слова «багатэля» (па-польску — «дробязь»). Абураны магнат як ускочыць, як закрычыць на ўвесь голас: «Што?! Для іх драбяза, што я ім плачу 40 тысяч злотых у месяц?! Выгнаць, заўтра ж!»

Мяркуючы па тым, якога разухабістага нораву быў Пане Каханку, можна ўявіць і размах святкавання ім зімовых свят. Наогул, князь растрачваў вялізныя грошы на сваё разгульнае жыццё. З гэтай прычыны яго кастэлян заўважыў аднойчы:

— Князю, жывеш па-каралеўску, а кароль між тым на ўсім эканоміць.

— Я жыву па-радзівілаўску, а кароль, ягамосць, так, як можа, — парыраваў Каханку. — Кароль сапраўды на ўсім эканоміць, нават блазнаў не трымае пры двары, бо мае іх бясплатна ў сенаце.

Калі бойка была — гулянка добрая

Дарэчы, у XVIII стагоддзі былі ў модзе таксама зiмовыя кулігі, ад назвы птушкі куліка. Нібыта менавіта яго шукалі па дварах вясёлым картэжам. Бавіліся кулігамі ўсе: ад шарачковага шляхцюка да магната Радзівіла. Кампанія шляхцюкоў, часам з кабетамі і слугамі, садзілася ў санкі і накіроўвалася ў госці да суседзяў. Там ужо гулялі два-тры дні запар — пакуль не з’ядалася і не выпівалася ўсё, што было ў доме. Тады, прыхапіўшы гаспадара, ехалі далей да суседзяў. Часам гэта гульня працягвалася ад Каляд да Вялікага посту — пакуль не аб’язджалі ўсе маёнткі ў акрузе. Нам, нашчадкам, застаецца толькі дзівіцца моцы вантробаў тагачасных ліцвінаў. Тлустыя і цяжкія стравы старапольскай і старабеларускай кухні суправаджаліся ўсялякiм алкаголем. Пілі вялізнымі келіхамі — венгерскае, бургундскае і іспанскае віно, крыху меншым посу-дам — гарэлку, «лікворы» (лікёры, настойкі), піва і бражку. Дарэчы, icнуе факт, што Радзівіл Каханку мог падысці да госця, якi марудна п’е, i наліць яму за каўнер віна. Хоць знаходзіліся i аматары, якія за гадзіну жартам праглыналі цэлы «кош шампанскага віна». Зрэшты, гулянкi маглi скончыцца нават крывавымi бойкамі, што, аднак, нікога моцна не засмучала. Лічылася: добра пагулялі. Вось табе і продкі. А яшчэ кажуць, моладзь сёння дзікая пайшла. Гены!

respublika.info

Последние новости

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Как белорусы будут работать и отдыхать в мае 2024

28 марта 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

В Минобразования рассказали, введут ли обязательную отработку для платников

28 марта 2024
КАЛЕЙДОСКОП

В Беларуси запретили продажу стирального порошка Ariel и капсул Tide

28 марта 2024
ГЛАВНОЕ

В Беларуси на 1 января 2024 года проживало около 9,15 млн человек

28 марта 2024
НА СТРАЖЕ ЗАКОНА

29 марта – прямая телефонная линия с начальником 11 управления ГУБОПиК МВД

28 марта 2024
ЭКОНОМИКА

Дни Могилевской области пройдут с 29 марта по 22 апреля на ВДНХ в Москве

28 марта 2024
В МИРЕ

Напавшие на “Крокус Сити Холл” были под воздействием наркотических веществ

28 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Карпенко рассказал, как идет формирование ВНС

28 марта 2024
АКТУАЛЬНО

Прямая линия замначальника Могилевского областного управления МЧС Владимира Гореликова пройдет 30 марта

28 марта 2024
АКТУАЛЬНО

Бесплатную консультацию нотариуса можно будет получить 2 апреля

28 марта 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Быховские правоохранители в течение суток раскрыли уголовное преступление

25 марта 2024
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

Как в условиях модернизации Быховской ЦРБ оказывается медицинская помощь жителям района

25 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быхове чествовали лучших работников коммунальной сферы

21 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быховском районе горела баня

26 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине состоялось очередное заседание комиссии по содействию занятости населения райисполкома

20 марта 2024
КУЛЬТУРА

Быхаўчан запрашаюць на тыдзень традыцыйнага мастацтва

21 марта 2024
ГЛАВНОЕ

Сергей Антонов, известный быховчанам своими писаниной и видосиками на экстремистских каналах, подался в бега

20 марта 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

Единый урок, посвященный годовщине трагедии в Хатыни, пройдет 22 марта во всех школах Беларуси

22 марта 2024