Аб ходзе рэканструкцыі малочнатаварных ферм у Быхаўскім раёне

Тры ытанні разгледзеў раённы выканаўчы камітэт на сваім пасяджэнні, якое вёў старшыня выканкама Дзмітрый Калееў. Але першым стаяла пытанне “Аб ходзе рэканструкцыі малочнатаварных ферм у Быхаўскім раёне”.

indexНамеснік старшыні райвыканкама па будаўніцтву Аляксандр Папкоў выклаў поўную інфармацыю аб будаўніча-мантажных работах па рэканструкцыі 8 МТФ. Іх ужо трэба было здаць у эксплуатацыю, але не змаглі. Значыць, не выканалі даручэнне Кіраўніка дзяржавы. А тую ж Лудчыцкую ферму планавалася здаць яшчэ 6 снежня. Цяпер жа гамонка ідзе пра 20 снежня…

У чым прычына такога адставання? Аб гэтым прама і спытаў дакладчыка Дзмітрый Калееў. Адказ паследаваў адназначны: галоўная прычына — недахоп фінансавых сродкаў. Да таго ж у шэрагу гаспадарак няма так званых прарабаў, якія б паўсядзённа займаліся будоўляю. У выніку яна пушчана на самацёк.

Дзмітрый Міхайлавіч з такою высноваю не пагадзіўся, асабліва калі высветліў, што на сённяшні дзень па раёне не асвоена на гэтыя мэты 21,8 мільярда рублёў бюджэтных грошай. Гэта зусім абуральны факт. А неасвоенныя грошы аддалі іншым раёнам, якія не толькі змаглі іх асвоіць, а і своечасова пабудаваць свае фермы.

Былі заслуханы тлумачэнні выконваючага абавязкі начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Сяргея Красікава, дырэктара ААТ “Быхаўрайаграпрамзабеспячэнне” Уладзіміра Грудава, старшыні праўлення СВК “Валадарскі” Сяргея Акуленкі, іншых кіраўнікоў.
На дваіх кіраўнікоў вырашылі аформіць хадайніцтва ў вышэйстаячыя інстанцыі аб разглядзе іх знаходжання на займаемых пасадах.

Выканкам заслухаў таксама інфармацыю начальніка аддзела арганізацыйна-кадравай работы Таццяны Ермаліцкай аб рэзерве кадраў Быхаўскага раённага выканаўчага камітэта на 2014 год, начальніка аддзела жэканомікі райвыканкама Віктара Пугача — аб эфектыўнасці выкарыстання маёмасці, якая знаходзіцца ў раённай камунальнай уласнасці, размешчанай у горадзе Быхаве па вуліцы Чыгуначнай, 3.

Свае меркаванні па гэтых двух пытаннях Дзмітрый Калееў, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алена Круцько і першы намеснік дырэктара фонда “Магілёўаблмаёмасць” Вікторыя Васільева. Іх заўвагі, прапановы ўключаны ў прынятых выканкамам рашэннях.

Мікола КОЛАСАЎ.

Последние новости

ГЛАВНОЕ

Представить мир без современных технологий уже невозможно

6 августа 2025
Читать новость
СПОРТ

“Несколько месяцев актеры занимались академической греблей”. Как снимают новое белорусское кино о спорте

6 августа 2025
Читать новость
В МИРЕ

Путин и Уиткофф проводят встречу в Кремле

6 августа 2025
Читать новость
ОБЩЕСТВО

А1 расширил свою сеть 4G по всей Беларуси

6 августа 2025
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Должная отдача, ускорение и взгляд за горизонт. Чего Лукашенко требует от ученых и Академии наук

6 августа 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Благотворительная акция БОКК «Соберем детей в школу». Стань партнером! Присоединяйся!

6 августа 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем